29 сен 2018 в 09:36 — 6 лет назад

662. РУДНЯ. Тухта Валер

Тема: Лепельщина без прикрас     Сегодня: 1, за неделю: 3, всего: 1390

 Звесткі аб аўтары глядзець тут.

 Вёска Рудня туліцца абапал заўжды халоднай Эсы непадалёк ад аўтадарогі Мінск – Віцебск.

 

 За Мінскай шашой прама насупраць вёскі ў балацявіне, якую ад дапытлівых вачэй захінае чэзлы соснік, туліцца невялікае, круглае па форме возера Вужачае. За ім у баравой цясніне схавалася  возера Акунёва. З трох азёр, ланцужком выцягнутых уздоўж шашы, гэты вадаём мае найбольш зручныя месцы для купання. Сюды ў спякотныя летнія дні з навакольных вёсак збіраецца шмат моладзі. Праз некалькі дзясяткаў метраў за Акунёвым пачынаецца трэцяе возера, што мае назву Плоч.

 Ад мінскага бальшака  звілістая стужка асфальтавай дарогі бяжыць у бок вёскі, мінаючы бетонны мост праз Эсу.

 Назва вёскі сведчыць пра тое, што ў даўнія часы тут быў жалезаплавільны завод. Пацвярджэннем гэтага служаць шматлікія знаходкі жалезнага шлаку на адным з вясковых агародаў непадалёк ад ракі.

 Тут на мясцовых могілках некалькі гадоў таму назад  вучні  Слабадской школы знайшлі каменны крыж з выбітай на ім датай “1859”.

 Зараз мы можам пабачыць гэты гістарычны помнік, якому быў нададзены патрэбны выгляд. Цяперашнія могілкі месцяцца на колішнім  курганным  могільніку, насыпы якога былі знішчаны пазнейшымі пахаваннямі. Захаваліся магілы ХV – XVІІ стагоддзяў з каменнай абкладкай, характэрнай  для жыхароў басейна Бярэзіны.

 

 Па архіўных звестках  у сярэдзіне ХІХ стагоддзя ў вёсцы мелася драўляная капліца ў гонар святога Іллі Прарока. У 1863 годзе быў праведзены яе рамонт. Але ўжо праз дзясятак год яна знаходзілася ў занядбаным выглядзе. Да нашага часу не захавалася.

 Паблізу могілак  на невялікім пагорку зусім нядаўна можна было пабачыць геадэзічны знак першай паловы ХХ стагоддзя. Ён уяўляў сабой металічны стрыжань,  загнаны ў зямлю. Зверху можна прачытаць абравіятуру літар “НКПС” (Народный  комиссариат путей сообщения), і год «1927».

 Нехта даволі цікаўны хацеў выкапаць знак, але, пракапаўшы ўглыб метры са два, так і не здолеў яго нават зрушыць з месца.

 Сёлета знак на месцы не знайшлі. Толькі невялікі “пянёк” ад яго застаўся. Сцягнулі, мабыць, на металалом нейкія вандалы, выламаўшы металічны стрыжань.

 З адметнасцяў Рудні яшчэ можна вылучыць крыніцу, якая б’е струменьчыкам непадалёк ад рэчышча Эсы, у цэнтры вёскі. Сцежка, якая цягнецца з дарогі ў бок крыніцы, сведчыць пра тое, што людзі карыстаюцца крынічнай вадой.

  За вёскай асфальт саступае месца жвіроўцы, якая праз тры кіламетры вынырвае з лесу на бойкую асфальтавую дарогу. Гэта Барысаўскі шлях, у нашай мясцовасці яго называюць бальшаком. Цяпер гэта звычайная дарога мясцовага значэння, а ўсяго стагоддзе таму назад адзіны шлях, які звязваў Лепель з Барысавам, ішоў далей на Мінск. З дзясятак кіламетраў ад Віл і да перасячэння з Эсай перад цяперашняй Гадзіўляй Барысаўскі бальшак праходзіў па бары, бокам датыкаючыся Свяды.

2018



Метки: Тухта Валер

НРАВИТСЯ
СУПЕР
ХА-ХА
УХ ТЫ!
СОЧУВСТВУЮ







Авторизуйтесь, чтобы оставить комментарий




Темы автора





Популярные за неделю


24-й припадок ностальгии. СТАРИКИ В МУЗЕЕ. Валацуга  — 2 дня назад,   за неделю: 260 





Яндекс.Метрика
НА ГЛАВНУЮ