19 фев 2019 в 08:37 — 6 лет назад

696. АДМЕТНЫЯ ШТРЫХІ ДА ЖЫЦЦЯ ВЕЛЕЎШЧЫНЫ. Тухта Валер

Тема: Лепельщина без прикрас     Сегодня: 1, за неделю: 2, всего: 1295

Звесткі аб аўтары глядзець тут.

(Запканчэнне. Пачатак глядзець тут, папярэднюю частку - тут).

  Недалёка ад вёскі Велеўшчыны, на  хутары Калавур, у 1886 годзе  нарадзіўся Дамінік Вікенцьевіч Канопка, поўны Георгіеўскі кавалер. Гэтага звання ён быў удастоены за подзвігі, праяўленыя ў гады Першай сусветнай вайны.

 У гады Другой сусветнай вайны, з верасня 1941 па красавік 1942 года, у навакольных лясах партызанілі Рыгор Лінькоў, Антон Брынскі, Васіль Шчарбіна, якім за арганізацыю супраціву ў  нямецкім тыле было нададзена званне Героя Савецкага Саюза.

 У 1942 годзе паселішча апынулася ў самым цэнтры партызанскай зоны, за што яе жыхары паплаціліся. У чэрвені 1943 году, падчас карнай аперацыі “Котбус”, вёску спалілі немцы. Людзі вымушаныя былі туліцца ў зямлянках, збудаваных на папялішчах колішніх хат. Многіх хлопцаў і дзяўчат звезлі ў Нямеччыну на катаржныя працы. Былі спалены таксама навакольныя вёскі Стайск, Вострава, Цярэшкі.

 У 1980-я гады ў цэнтры вёскі ўсталяваны помнік у гонар загінулых у гады вайны жыхароў.

 У 2003 годзе ля помніка ў двух брацкіх і адной індывідуальнай магілах перазахаваныя парэшткі 27 чырвонаармейцаў і партызанаў, якія былі знойдзеныя ў наваколлях падчас пошукавых работ.

 Вёска знаходзіцца на мяжы Бярэзінскага запаведніка, адсюль пачынаюцца непраходныя домжарыцкія балоты, якія цягнуцца на поўдзень аж да возера Палік.

 Некалькі год таму назад Аляксандр Аўтушка, вучань Слабадской школы, пачаў збіраць замкі. Зараз яго калекцыя налічвае больш за 200 розных па форме, па памерах экспанатаў. Цяпер кожны, хто ведае гэтага хлопца, лічыць за гонар падарыць яму замок. Любы, хто жадае, можа завітаць на падворак Аўтушкаў, дзе пазнаёміцца з Сашавай калекцыяй, даведаецца, якім чынам баранілі людзі сваё дабро ад ліхіх людзей.

  Здавён часу тутэйшыя жыхары займаліся збіральніцтвам. І сёння гэты занятак дае добры даважак да сямейнага бюджэту. У лясах багата суніц, чарніц, грыбоў, якія з ахвотай скупляюць прадпрымальныя камерсанты і вязуць у Расію.

 У 2014 годзе ў Велеўшчыне адбылося свята вёскі

 А яшчэ Велеўшчына мае сваю кнігу, у якой Мікола Залатуха сабраў мясцовы фальклор.

 Кніга тая называецца "Песні Велеўшчыны ў запісах Міколы Залатухі". Аснову кнігі склалі фальклорныя запісы Міколы, якія ён збіраў у роднай вёсцы цягам некалькіх дзесяцігоддзяў. Выданне багата аздобленае фотамі вяскоўцаў. Укладанннем займалася нашая зямлячка, спадарыня Таццяна Валодзіна. Дзякуючы ёй, запісы Міколы Залатухі сталі даступныя чытачу. Акрамя іншага, кніга мае дадатак у выглядзе СД-дыску з аўтэнтычнымі запісамі песень з Велеўшчыны.

2019.



Метки: Тухта Валер

НРАВИТСЯ
СУПЕР
ХА-ХА
УХ ТЫ!
СОЧУВСТВУЮ







Авторизуйтесь, чтобы оставить комментарий




Темы автора





Популярные за неделю


24-й припадок ностальгии. СТАРИКИ В МУЗЕЕ. Валацуга  — 1 неделю назад,   за неделю: 210 





Яндекс.Метрика
НА ГЛАВНУЮ