Звесткі аб аўтары глядзець тут.
Не люблю паўтарацца. Але, што рабіць, калі мяне не слухаюць тады, калі я маю рацыю?
Ужо пісаў, пра памылкі на дарожных знаках вось ТУТ. Ды воз, як бачна, і дагэтуль там.
Прыкрая памылка як зіхацела сваёй непісьменнасцю і 10, і шэсць год таму назад, так абурае пільнае вока і да гэтага часу.
Дзе памылка крыецца і ў чым яна праяўляецца, стаміўся адказваць. Таму пакажу здымкам тое, што пісаў у мінулым маі.
Я прапаноўваў дарожным невукам звярнуцца да мяне, калі самі няздольныя знайсці нармальнага перакладчыка, і я задарма правільна перакладу ім усе назвы населеных пунктаў Лепельшчыны з чужой на родную мову, як таго патрабуюць правілы пастаноўкі дарожных знакаў. Вось тая прапанова.
Але да мяне ніхто не звярнуўся. Не чыталі? Усё яны чытаюць і ведаюць. Дык, што рабіць мне? Пачакаю месяц. Не выправяць памылку – вынесу смецце з хаты на прасторы краіны.
Май-2019.
НРАВИТСЯ |
СУПЕР |
ХА-ХА |
УХ ТЫ! |
СОЧУВСТВУЮ |
Толькі што даслаў электронны зварот у райвыканкам паводле даўняй бязглуздзіцы на дарожным знаку. Вось змест:
Чакаю не толькі адказу, але і выпраўлення недарэчнасці.
В СТБ 1140-2013 "... Знаки дорожные. ... " на образцах знаков надписи на бел. мове, следовательно, дорожники нарушают гос. документ, и, к тому же, это и не патриотично, и напрасно они не реагируют на трещину, возникшую в вечной дружбе президентов.