Звесткі аб аўтары глядзець тут.

Турыстычнае агенцтва “Лідар” арганізавала паездку работнікаў водаканалу і бальніцы ў заходнеўкраінскі горад Львоў.
Аўтамабільныя заторы на сярэднявечных вузкіх брукованках – сапраўдны дурдом.
Гід Іллюк павёў па гістарычных мясцінах. Ні ў водным горадзе свету не сканцэнтравана столькі скульптур ільвоў, як у Львове – больш за дзве тысячы.

Спачатку падраліся на Замкавую гару.

Праўда, ад замку застаўся толькі фрагмент сцяны.

Затое з агляднай пляцоўкі позірку паўстала панарама ўсяго Львова.

На пад’ёме і спуску турыстаў пільнавалі мастакі, якія за пяць хвілін пісалі класныя партрэты. Потым запартрэтаваныя лепельцы выхваляліся ўласнай прыгажосцю.

Шмат цікавых надмогільных скульптур на Лычакоўскіх могілках. Усім запомнілася артыстка, якая ў спектаклі так увасобілася ў ролю паміраючай жанчыны, што на самой справе памерла на сцэне.

Прайшліся пехатой па старым горадзе.

Ноч правялі ў гатэлі “Гелікон”.

А з раніцы пацёгліся па падзямеллях сярэднявечных сабораў. Кожны знайшоў там уласнага прывіда.

Зайшлі аж у тупік сутарэнняў, дазволены наведваць турыстам.

Нарэшце дачакаліся ўварвання ў “Львіварню”, дзе варыцца славутае львоўскае піва.

Піва дэгуставалі ў залежнасці ад памераў уласнага жывата і півахлёбных здольнасцяў.

Крыху азмрочылі ўражанне прастоі працягласцю 3,5 гадзіны на беларускай мытні. Украінскія мытнікі так не цікавяцца рэчамі беларусаў, як іх суайчыннікі.
У Львове павінен пабыць кожны лепелец!
30 верасня 2019 году.
![]() НРАВИТСЯ 1 |
![]() СУПЕР |
![]() ХА-ХА |
![]() УХ ТЫ! |
![]() СОЧУВСТВУЮ |