20 янв 2021 в 08:20 — 4 года назад

799. ПАХ МАЛІНЫ. Лісічонак (Гурко) Тамара

Тема: Лепельщина без прикрас     Сегодня: 1, за неделю: 1, всего: 1268

Звесткі аб аўтары глядзець тут.

 Не дае спакою памяць. Блукае жыццёвым шляхам. То ў адзін куточак дзяцінства пакліча, то ў іншы. Доўжыцца спіс успамінаў.

 Сёння чамусьці захацелася прабегчы той дарогай, што вядзе на Азерцы. Пачынаецца адразу за Васілёвай хатай, апошняй у Міхалове.

 Раней уздоўж дарогі было бульбяное поле, але, не памятаю калі, яго перакапалі, нарабіўшы велізарных валоў, якія параслі пякучай крапівой. А далей – зараснікі ляшчыны. Гэтае месца звалі Ваўкаўнёй. Бабуля казала, што там вадзіліся ваўкі. Мы тых ваўкоў не бачылі і, як паспявалі арэхі, набіралі іх поўныя торбы. Валерык трасяне, і цвёрдыя гронкі шпок-шпок на зямлю – толькі паспявай збіраць. А потым перабяром сабраны ўраджай, на печы высушым і – шчоўк-шчоўк – на ляжанцы трэскаем, аж вушы трашчаць.

 Ну, гэта па восені. А ўлетку будзіць мяне бабуля раненька:

 - Уставай, унучачка, пойдзем у маліну.

 Валерыка не чапалі, бо ён раніцай любіў падрыхнуць. А я, наадварот, лёгкая на пад’ём.

 Насоўваем штаны, кофты з доўгімі рукавамі, гумовыя боты. Бяром посуд: бабуля даёнку, а мне прывязвае да поясу бітончык.

 Сонейка толькі яшчэ ўзнімаецца за Міхаловам. Залаціста-празрыстае марыва лунае над вёскай.

 На вулцы яшчэ нікога не відаць. Толькі дзядзька Васіль нясе ваду са студні. Моўчкі прайсці непрыстойна, таму ён кажа:

 - Ай, Проска, і сну табе няма. Мая Фенька толькі яшчэ ўстае. І Танька спіць. А ты што сама не спіш, дык і дзіця ўзбурыла.

 - І табе, Васіль, добрай раніцы. Тваёй Феньцы за табой можна і паспаць, - хапае мяне за руку. – Не слухай дзядзьку, унучачка. Хто рана ўстае, таму бог падае.

 А я і не слухаю, бо сама люблю раніцай прачынацца і спаць мне зусім не хочацца. А хочацца вось так ісці з бабуляй, трымацца за яе цёплую руку, чуць незвычайны пах раніцы, свежы, што ўзбадзёрвае; і хутчэй залезці ў кусты, і збіраць салодкую маліну: адну ў бітончык, дзве ў рот.

 А потым наадварот – адну ў рот, дзве ў бітончык. А пасля і зусім сцяць рот, бо будзе сорамна перад бабуляй, як тая ўбачыць напаўпусты бітончык.

 - Не памочніца, а едуніца, - пырскаю я са смеху. – Вось і новае слова прыдумала сама пра сябе.

 І ўжо напаўняецца бітончык, і пячэ крапіва, і залезла ў такія зараснікі, што, можа, тут і ваўкі сядзяць.

 - Ай-вой, а дзе бабуля? Бабуля! – крычу.

 А яна тут, непадалёк адгукнулася:

 - Што, ўнучачка, стамілася? Ну, ужо вылазь, хопіць. Пойдзем дадому.

 Вылазім з кустоў. У бабы Проскі ледзь не поўная даёнка. І ў мяне пад верх. Можна рушыць.

 Пакуль лазілі па малінніку, узнялося сонейка, растала марыва. Чутно, як здалёк гавораць дзядзька Коля з Фомкам.

 - Бяжым хутчэй, унучачка, кароўку паспець падаіць…

 Бяжком, бяжком… Кідае баба Проска даёнку з малінамі на лаўку, хапае другую, бяжыць у хлеў.

 Ужо ўзняўся Валерык, растапіў печ, засунуў у яе прыгатаваныя бабай Проскай чыгункі. Шчыпле ў агародчыку цыбулю на сняданак. Бабуля патрэ са смятанай. Будзем есці з гарачай бульбай.

 Мая справа – перабраць маліны, засыпаць цукрам. Як пусціць сок, бабуля будзе варыць варэнне на зіму.

 А як затрашчаць маразы, будзем піць чай з малінавым варэннем – мазаць на хлеб і запіваць малаком. І калі прастуджуся, зноў маліны – першыя лекі.

 Вой, гэты непаўторны смак і пах майго малінавага дзяцінства! Грэе душу і лашчыць губы. І салодка ў роце, і горка ў сэрцы – так даўно гэта было… І больш не будзе. Ніколі…

*   *   *

   Радуга с неба на землю упала

   И расстелилась цветным покрывалом,

   Летним пролилась дождём

   И растворилась до капельки в нём.

.

   Солнышко жёлтым лучом улыбнулось,

   Розовым утром птица проснулась…

   Сказочный этот лазоревый рай

   В ладошки свои побыстрей собирай

.

   И положи под подушку:

   Зимою морозной услышишь кукушку,

   Летние запахи, вкусы и звуки -

   В мире нет лучше лекарства от скуки.

2021



Метки: Лисичёнок (Гурко) Тамара

НРАВИТСЯ
СУПЕР
ХА-ХА
УХ ТЫ!
СОЧУВСТВУЮ






Лучший комментарий

20 янв 2021 в 13:50  — 4 года назад

КИКИ, ніфігасенькі! Я і не здагадваўся, навошта Мара нік памяняла. Думаў пра ўсё, але толькі не пра тое, што здарылася. Доўгія шчупальцы ў рэжыму. Звальнялі іншадумцаў з "Беларуськалію", "Нафтану", "Хімвалакна", "Гроднаазоту"... Вось і да нас дакацілася гэтая хваля.

3
1


20 янв 2021 в 09:43 — 4 года назад

ФАЙНА! ...І больш не будзе. Ніколі… БУДЗЕ, калі дзецям, унукам перадаць!



20 янв 2021 в 09:51 — 4 года назад

БАРЫС вАлосаЎскі, як ні дзіўна, але я не люблю пах маліны. Ён у мяне выклікае ўяўленне непраглядных зараснікаў з калючкамі, крапівой і камарамі, а яшчэ з абавязаннем сабраць пэўную колькасць ягад. Такі занятак не выклікаў лірыкі, бо рабіўся пад прымусам мамкі. І ехаць па маліну трэба было на аўтобусе з Гадзіўлі ў Латыгалічы, і поўны дзень карміць насякомых сваёй крывёй.



20 янв 2021 в 10:19 — 4 года назад

ВНИМАНИЕ! ВНИМАНИЕ! МОЛЧАТЬ! НЕЛЬЗЯ ГОВОРИТЬ! НО Я ВСЁ РАВНО СКАЖУ - УБИЛИ МАРУ!

Вчера было достигнуто очередное дно, волна репрессий докатилась до Лепель.бу. А именно, Леонид (Админ) забанил гражданку Беларуси под этим ником по политическим соображением. По беспределу, без предупреждения. Предположительно из-того, что гражданке нравиться бел.мова, а ему, наоборот, русский язык. И МАРА, имела неосторожность посоветовать Леониду уехать туда, где люди преимущественно общаются на этом, так полюбившемся ему языке - на родину, в глубинку, в Русь. В ответ он (Админ), послал её ещё дальше, туда куда Макар телят не гонял. Не знаю надолго ли? возможно навсегда.

Вот так в нынешней Беларуси убивают ПРАВДУ., на всех уровнях. А это значит - прощай МАРА, привет ГУЛАГ!

Зато ЕМЕЛЯМ дан зелёный свет, обещаны почёт, и уважение, и возможно медальки на грудь.

ЛЮДИ! БУДЬТЕ БДИТЕЛЬНЫ, НЕ ГОВОРИТЕ ЛИШНЕГО, А ЛУЧШЕ ОТРЕЖЬТЕ ЯЗЫКИ.

Но дух СВОБОДЫ НЕ ЗАДУШИШЬ, НЕ УБЪЁШЬ, И ПОТОМУ Я НЕ МОЛЧУ,, КРИЧУ: "СВОБОДУ ПОПУГАЯМ!!"!

2
2


20 янв 2021 в 10:34 — 4 года назад

БАРЫС вАлосаЎскі, не будет, не успею передать.

Люди, тише, тише!

а не то услышит

вас

добрый, доблестный спец.наз.

отряд,

и тот час же запретят

вам говорить,

дышать, любить, и даже - жить.

1
1


20 янв 2021 в 13:50 — 4 года назад

КИКИ, ніфігасенькі! Я і не здагадваўся, навошта Мара нік памяняла. Думаў пра ўсё, але толькі не пра тое, што здарылася. Доўгія шчупальцы ў рэжыму. Звальнялі іншадумцаў з "Беларуськалію", "Нафтану", "Хімвалакна", "Гроднаазоту"... Вось і да нас дакацілася гэтая хваля.

3
1


20 янв 2021 в 15:25 — 4 года назад

Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, да, вот так неожиданно пришлось, как царевне лягушке срочно менять кожу. Но сколь кож не меняй, под нею суть одна - МАРЫ. Только непонятно почему именно я попала под раздачу, видимо как самый зловредный элемент. Но я собственно не в претнзии, наоборот, давно мечтала быть главной героиней. Можно сказать сбылась моя мечта, что по-белорусски и есть МАРА.

1
1


20 янв 2021 в 16:23 — 4 года назад

КИКИ, кажуць, што пацярпелым ад рэжыму кампенсацыя будзе. Можа і цябе ўключаць у той спіс.

2
1


20 янв 2021 в 17:02 — 4 года назад

Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, как и должно быть, когда добро победит зло, награда найдёт своего героя. Ведь смеётся тот, кто смеётся последним. Ужо похохочу когда-то!!! от души!!!

А те, которые обидели однажды

за слёзы горькие мои ответят дважды,

2
1


20 янв 2021 в 18:31 — 4 года назад

КИКИ, во-во, і я пра гэта.

1
1


23 янв 2021 в 22:00 — 4 года назад

КИКИ, зноў ён:



23 янв 2021 в 22:13 — 4 года назад

Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, спасибо. Обычное дело, то что не понимают в родном отечестве, ценят за границей.

1


23 янв 2021 в 23:36 — 4 года назад

КИКИ, цябе разумеюць на Бацькаўшчыне. Твая падача тэкстаў не крыўдзіць ні ябацькаў, ні паўстанцаў. Ты распаўсюджваеш супакаенне і лірычныя летуценні ў незваротнае дзяцінства.

1


24 янв 2021 в 22:27 — 4 года назад

КИКИ, перапіска:

1


24 янв 2021 в 22:39 — 4 года назад

Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, до меня эти щупальцы добрались в 2017г.когда известный военком "проталкивался" местными бонзами в "палатку".И на сходке с ним я задал ему пару каверзных вопросов.Что там стало.Милый,председатель райкома профсоюзов пеной начал исходить.Урбан,председатель райсовета депутатов аж зашипел.Итог:бывший директор ФОЦ Стрипейкис в 2018г. рассказал ,как меня "вытурили" из ФОЦа по требованию "первых"лиц местного рейхстага.Особенно Урбан: позвонил Стрипейкису через полчаса после сходки и намекнул,что негоже содержать оппозиционера на деньги президента.И так было.

1
1


24 янв 2021 в 23:25 — 4 года назад

Олег Тычино, менавіта такі перапалох у кіраўніцтве раёну я выклікаў у 1989 годзе.

1


25 янв 2021 в 08:55 — 4 года назад

Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, я помню это.Тогда в бытовках ни один разговор не обходился без упоминания фамилии Шушкевич.И это был не минчанин.

1


25 янв 2021 в 09:21 — 4 года назад

Олег Тычино, так, у Лепелі на мяне ўсюды глядзелі як на нейкага экзота, вар´ята, мясцовага Архімеда, які вырашыў паставіць дагары нагамі свет. Колькі здзекаў цярпеў ад начальства, часткова пералічана ў маіх мемуарах ды іншых публікацыях. І што атрымаў? Шчаслівую старасць. А што з таго атрымала грамадства? Тое, ад чаго лепельцы сёння раздзіраюць гэты сайт. Не атрымаўся з мяне Ленін.



25 янв 2021 в 14:54 — 4 года назад

Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, Вот и хорошо. Ты здоровый, счастливый, и ещё потиху вандруешь, а Ленин лежит себе в мавзолее на общее обозрение, вместо того чтоб быть похороненным по - христиански. Поди надоели ему гляделки разные, что и не рад, что революцию сотворил.

Часто задаюсь вопросом - и как ему это удалось? То ли народ был другой, то ли царь поддался? Наших-то двоих братов-акробатов никак не сковырнуть, упёрлись, вооружились до зубов, и душат-душат... А мы терпим-терпим... Ленина ждём..

1
1


25 янв 2021 в 16:08 — 4 года назад

КИКИ, добра, што я рэвалюцыю праваліў, інакш бы даўно ляжаў у маўзалеі, бы той Ленін. Дарэчы, яго я не бачыў. Затое доўга вісеў над Хо-Шы-Мінам у Ханоі і Піраговым у Няміраве.

3




Авторизуйтесь, чтобы оставить комментарий




Темы автора





Популярные за неделю







Яндекс.Метрика
НА ГЛАВНУЮ