31 мая 2021 в 10:52 — 3 года назад

БУДЗЕНЬ АБІБОКА. Валацуга

Тема: ФотаФік     Сегодня: 1, за неделю: 3, всего: 1756

Звесткі аб аўтары глядзець тут.

  Меркаваў стварыць новую тэму “Будні абібока”. Аднак “адмінка” прыняць яе не захацела:

 Не бяда. Пра будні абібока буду інфармаваць працагалічнае насельніцтва ў тэме “ФотаФік”, дзе фота ёсць, а тэксту фік. Толькі там, дзе ў загалоўку будзе прысутнічаць слова “абібок”, у подпісах да здымкаў можа з’яўляцца некалькі тлумачальных слоў, бо больш пісаць Валацугу па абломе.

 Мэта новай задумкі – паказаць люду, як можна жыць у сваё задавальненне, адмовіўшыся ад рыдлёўкі і сотак, бо ўсё тое, што можна атрымаць з іх, ёсць у “Хітах”, “Еўраопце”, “Дыёнісе”, “Капеечцы”, “стошаўскіх” магазах ды на базары. Калі кошт тых тавараў параўнаць са станам здароўя, то атрымаецца, што гандлёвыя кропкі раздаюць агародніну амаль што бясплатна. Купляйце ды жывіце доўга, што не дазволіць рыдлёўка.

 Дзе б схавацца ад рыдлёўкі? Мусіць, тут яе няма.

 Для ўступу дастаткова. Больш змястоўны на здымкі і скупы на словы працяг будзе праз дзень. Застаецца літаратурна патлумачыць, што значыць не ўсім зразумелае слова “абібок”.

 Будзьце абібокамі! Можаце нават партыю абібокаў стварыць. Палітыкі ў тым нуль, таму зарэгіструюць сходу.

 

31 траўня 2021 году.



НРАВИТСЯ
7
СУПЕР
ХА-ХА
УХ ТЫ!
СОЧУВСТВУЮ






Лучший комментарий

31 мая 2021 в 11:53  — 3 года назад

КИКИ, сам абібок адмаўляецца ад лідарства, якое яму абрыдла за доўгае жыццё. Найбольшая кампанія, якую прызнае, тая, што складаецца з двух чалавек: ён і яна. Між іншым, складчына на ежу кампаніі - тая яшчэ бяка. Грошы скідваюць па роўну, а той, хто купляе прадукты, напрыклад, любіць салодкае, што і набывае. А "салёніку" застаецца толькі ўздыхаць. Той, хто мае дачыненне да дзяцей, падае каманду: "З дзяцей грошы на прадукты не брыць!" Ніхто не асмельваецца пярэчыць, хоць дзеці тыя ростам вышэй за дзядзю Сцёпу-міліцыянера. Усе ў асноўным непітушчыя, таму купляюць бутэльку "добрага" (лічы - самага дарагогога) сухога віна на ўсю кампанію, а некалькі чалавек жлукцяць "чарніла", таму ім даводзіцца нычкарыцца і ўпотайкі даганяцца. Складаная гэтая справа - партыя. Ідэя наконт стварэння згуртавання пададзена Абібокам, але сам ён абыдзе яго бокам.

4


31 мая 2021 в 11:22 — 3 года назад

Такія партыі ужо існуюць, толькі назвы іншыя маюць.

2


31 мая 2021 в 11:27 — 3 года назад

Отличная придумка! Только чтобы создать, надо же кому-то пошевелиться, а кому? если всем лень. А разные там собрания, партконференции, выезд на природу, всё требует некоторых усилий. Допустим, еды купим в магазинах ( что тоже требует неких действий), но затем её распаковать, порезать-подогреть, и в конце концев вложить в рот, это как? Будем рабов нанимать, т.е. эксплуатировать чужой труд? И кто мы после этого? паны? За что боролись, на то и напороли



31 мая 2021 в 11:38 — 3 года назад

Несцерка, напрыклад, была партыя аматараў піва. Але я ў яе не ўступаў, паколькі яна ўсё адно займалася палітыкай.

1


31 мая 2021 в 11:53 — 3 года назад

КИКИ, сам абібок адмаўляецца ад лідарства, якое яму абрыдла за доўгае жыццё. Найбольшая кампанія, якую прызнае, тая, што складаецца з двух чалавек: ён і яна. Між іншым, складчына на ежу кампаніі - тая яшчэ бяка. Грошы скідваюць па роўну, а той, хто купляе прадукты, напрыклад, любіць салодкае, што і набывае. А "салёніку" застаецца толькі ўздыхаць. Той, хто мае дачыненне да дзяцей, падае каманду: "З дзяцей грошы на прадукты не брыць!" Ніхто не асмельваецца пярэчыць, хоць дзеці тыя ростам вышэй за дзядзю Сцёпу-міліцыянера. Усе ў асноўным непітушчыя, таму купляюць бутэльку "добрага" (лічы - самага дарагогога) сухога віна на ўсю кампанію, а некалькі чалавек жлукцяць "чарніла", таму ім даводзіцца нычкарыцца і ўпотайкі даганяцца. Складаная гэтая справа - партыя. Ідэя наконт стварэння згуртавання пададзена Абібокам, але сам ён абыдзе яго бокам.

4


31 мая 2021 в 17:14 — 3 года назад

Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, гадоў 30 - 40 таму я таксама быў аматарам піва без партыі. Але ж тады піва было зусім іншым. Памятаеш, калі па горадзе стаялі "свінаматкі" у якіх было свежае піва? А зараз, калі тэрмін прыдатнасці піва паўгода ці болей, яно проста горкае, а смаку не мае. Я ужо многа гадоў піва ужываю вельмі рэдка.



31 мая 2021 в 19:50 — 3 года назад

Несцерка, я толькі запомніў, што ў Лепелі заўсёды піва было пратэрмінаванае, бо тэрмін прыгоднасці яго складаў 7 ці 9 дзён. Кіслое, аж бы соплі плавалі згусткі. Аднак пілі. А ў піўбары быццам і нічога, калі не разбаўлялі вадой. Хаця і там пракісала. Жарт такі хадзіў быццам з аб´явы ў піўбары: "Піва неразбаўлянае! Буду не даліваць". А смаку нармальнага піва не памятаю. Свежае ахарактарызаваў бы так: піва як піва. А ад баранаўскага "сельгаснапою" гэтулькі людзей паносіла! Асабліва, калі перамерзне. Аднойчы на калгасным свяце ў Велеўшчыне ўся "Радзіма" не паспявала ў кусты бегаць. Мой брат Васька толькі паспеў у Гадзіўлі з машыны злезці, як з яго і папёрла ў штаны. Галоўнай прычынай было не толькі перамерзлае піва, колькі яго раздача: давалі бясплатна, за калгасны лік. А ўтрымліваў сельгаснапой 6 градусаў. Моцнасць жа магазіннага піва ніхто не ведаў, бо нідзе не пазначалася. Казалі, што 3 градусы.



31 мая 2021 в 20:29 — 3 года назад

Дык гэдак. Пива заужды было пратерминовае, пракисшае, а то и зусим кислае.

И мы усе да гэтага прывыкли,бо другога не ведали.

Памятую. Аднойчы трапили на свежае, я адпиу крыху и кажу: "Ну, нейкае яно не такое (у сэнсе не смачнае)", мне хлопцы паясняюць: "Дык гэтаж свежае".

Тады пива было тольки у бутэльках 0,5л. А бачкавое было тольки на вакзале у рэстаране, куды мы дажа не наведвалися.

Ну, а "пивбар" зъявиуся значна пазней .



31 мая 2021 в 20:57 — 3 года назад

Валацуга. А пра "Радзиму" - дык вельими здОрава ты аписау.. А Ваську , дык и не зусим страшна.

Да дому давЕзли, а побач рэчка-"Бярэшча", пеляшчЫся,!!! А усе непажаданыя свидки, "Бярэшча" знясе у "Эссу", ну, а далей у "Лепельскае возера". А яно вяликае ды глубокае, так што ни водзин "следапыт" не знойдзе ни рэшткау, ни слядоу таго БУЙНАГА мерапрыемства у "Радзиме"........................



31 мая 2021 в 20:58 — 3 года назад



31 мая 2021 в 21:05 — 3 года назад

Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, я ж пісаў пра бочкі з півам, якія у народзе празвалі "свінаматкамі", а тых хто піў піва каля іх называлі "парасятамі", бо бывала што хто-небудзь напіваўся "да парасячага візгу". Адна бочка звычайна стаяла побач з "Універмагам" на плошчы, а другая побач з "Універсамам". Піва прывозілі раніцай з Полацка, а "парасяты" не давалі яму пракіснуть, бо з раніцы да вечара там была чарга.



31 мая 2021 в 21:10 — 3 года назад

Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, что-то не торопятся Лепельские лайдаки в партию вступать, толи их нету, от слова совсем, толи не решаются себя обозначить.



31 мая 2021 в 22:02 — 3 года назад

Микола Паравоз, бачкавое піва яшчэ прадавалі ў буфеце лазні, Захарэкавай сталоўцы, забягайлаўцы пры сталоўцы на базары і ў забягайлаўцы, на месцы якой цяпер знаходзіцца аддзел статыстыкі і падатковая інспекцыя. А ў рэстаране на вакзале піва сапраўды было добрае, бо чыгуначнікі рэгулярна падвозілі яго па чыгунцы з Оршы.

Несцерка, свінаматкі абагаўлялі ўсе будаўнікі камунізму мужыцкага полу, аднак не такімі ўжо частымі гасцямі былі ў Лепелі жоўтыя бочкі. Значна падтрымаў парасят старшыня "Парыжскай камуны" Мішка Баранаў сваім сельгаснапоем. Я п"янеў да хістання ад трох літраў яго.

КИКИ, цяпер усе баяцца ў любую кагорту ўступаць.

2




Авторизуйтесь, чтобы оставить комментарий




Темы автора





Популярные за неделю


24-й припадок ностальгии. СТАРИКИ В МУЗЕЕ. Валацуга  — 5 дней назад,   за неделю: 393 





Яндекс.Метрика
НА ГЛАВНУЮ