15 дек 2021 в 09:10 — 2 года назад

24. Светлы шлях. ПАРТЫЗАНСКАЯ МЕДЫЦЫНА. Шуневіч Анатоль

Тема: Генацыд на Лепельшчыне     Сегодня: 1, за неделю: 4, всего: 729

Звесткі аб аўтары глядзець тут. 

 (Працяг. Пачатак глядець тут, папярэднюю частку тут.

 На досвітку восеньскага дня 1942 году да дзеда Юзіка Шуневіча зайшоў партызанскі лекар Масуноў (Місуноў). Пасля яго візіту дарослыя мужыкі, узяўшы з сабой падлеткаў Яську і Ваціка Шуневічаў, падаліся ў лес, дзе ў дзеда была наладжаная вытворчасць галоўнага леку партызанскай медыцыны – самагону як замяняльніка спірту ці антысептыку.

 Пад вечар вясковая дзятва сядзела на печы ў Валькі Шуневіча. Кожны стараўся здзівіць усіх цікавай навіной. Наша завадатарка Жэнька Драгун распавяла, што у хуткім часе ў Валовай Гары будзе партызанская зона, бо прыязджаў начальнік штабу брыгады Дубава.

 Далейшую дзіцячую гутарку прыпыніў прыход дарослых людзей – дзеда Юзіка Шуневіча і партызанскага доктара Масунова (Місунова). Нам давялося сцішыцца, бо лекара мы дужа баяліся. Каб адпужаць надта цікаўных дзяцей, Масуноў сходу казаў:

 - Так кого здесь подвергнуть кастрации?

 Малых адразу быццам ветрам здзімала. Да таго ж мы не хацелі падвесці сябрука і гаспадара Вальку, ведаючы, што дзед Юзік быў даволі строгі са сваім малодшым сынам.

 Доктар спытаў дзеда:

 - Сколько, Антонович, ты выгнал на этот раз?

 - Ды вядры са два ёсць у біклазе. Двайная перагонка і двайная фільтрацыя скрозь кавальскі вугаль, - адказаў дзед.

 - Но мне нужно не менее 60 градусов, - выказаў патрабаванне Місуноў.

 - Не хвалюйся, доктар, гарантую ўсе 70. Можаш праверыць.

 Было чутно, што мужыкі праверылі моцнасць тавару. Калі самагон-пяршак зрабіў сваю справу, дзед Юзік спытаў:

 - Чым лячыцца ад каросты і ад вошай? А таксама некалькі чалавек у Валовай Гары захварэлі на трасцу.

 - Хинин от малярии у меня есть, привезу, - паабяцаў лекар. – А вот чесотку хорошо лечит тол. Это добро у вас есть. Ну, а от паразитов помогает баня, чистота, кипячение.

 У гэты час хтосьці з нас зачапіў нагой прыгатаваны для асвятлення хаты ў вечаровы час абярэмак лучыны. Яна, зваліўшыся з цвіка ў сцяне, нарабіла шмат гулу. І хаця гаспадар адгаворваў лезці на печ, бо там спіць яго малодшы сын, доктар вырашыў праверыць. Наступіўшы нагой на край дубовай дошкі, што служыла апірышчам для караскання на ляжак, парушыў яе раўнавагу і бразнуўся на падлогу. Зверху на яго прызямлілася здрадніцкае прыстасаванне. Пакуль дзед завіхаўся каля госця, нашая каманда спешна пакінула небяспечнае месца.

 Дзіву даваліся нашыя, што дзеці сядзелі на печы падчас надзвычай важнай размовы і ўсё чулі. Мы і самі дужа напалохаліся. І толькі тады супакоіліся, калі Валька абвясціў, што за доктарам прыязджалі, і той з самагонкай з’ехаў. Але перад тым халоднай вадой усё мачыў гузак на галаве і пытаў бацьку, хто яму так стукнуў. Магчыма, пяршак уздзейнічаў чалавеку на памяць. А вось слова сваё лекар стрымаў і праз некалькі дзён, прыехаўшы за наступнай партыяй самагону, пакінуў цэлы пачак хініну і нейкіх лекаў ад каросты і паразітаў. У далейшым хінін вельмі дапамог і мне, калі ў 44-м годзе захварэў на малярыю – не засцярогся ад укусу малярыйнага камара. У Валовай гары тую хваробу называлі трасцай. Гэта з прычыны, што колькі апратак ні накінь, у колькі коўдраў ні ўкруціся, а ўсё адно сцюдзёна і трасуць дрыжыкі.

(Працяг глядзець тут.)

2021



Метки: Шуневич Анатолий, Геноцид на Лепельщине, Валова Гора

НРАВИТСЯ
10
СУПЕР
3
ХА-ХА
УХ ТЫ!
СОЧУВСТВУЮ





15 дек 2021 в 20:22 — 2 года назад

Шаноўны рэдактар! Ты ж працаваў у рэдакцыі ---- ...завадатарка ЖэнькаДрагун распавяла...

Імя і прозвішча пішуць раздельна!))) Альбо гэта нейкая мянушка? Па руску такіх памылак нема) Мо прасцей пісаць па руску?

1


15 дек 2021 в 22:09 — 2 года назад

БАРЫС вАлосаЎскі, не ехидствуй. Нехороший ты всё же человек. А мову мемуару выбірае аўтар, а не рэдактар. А табе раю сапраўды перайсці на русский язык, бо на белмове ў цябе памылак болей, чым у Ямелі на рускай.

Вось глядзі, колькі ты памылак наляпіў у апошнім каменце. Сказ у другім абзацы пачаў з малой "і".

Пішуць беларусы не "раздзельна", а "асобна".

Не "нема", а "няма". Пасля гэтага слова паставіў дужку замест кропкі.

"Па руску" пішацца праз злучок: "па-руску".

І так у кожным каменце. Я маўчаў, пакуль ты не ўзяўся падколваць мяне. Кінь здзеквацца над мовай.

5


16 дек 2021 в 07:19 — 2 года назад

Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, очень предсказуемый ответ!

Ты очень хорошо усвоил советскую систему ---- САМ ДУРАК! Отчего весь такой ерепишься, когда тебе, рабу на пенсии (которая рабам не положена), так отвечают?

Вот мне интересно - с каких пор я стал нехорошим человеком в твоей интерпретации?

По поводу белмовы - давай сдадим ЦТ по белорусскому и здесь выложим результаты? Может еще кто захочет сделать также?

6


16 дек 2021 в 08:58 — 2 года назад

БАРЫС вАлосаЎскі, беларускамоўны ты паліглот, нядобрым чалавекам у маёй інтэрпрэтацыі ты стаў з тых часін, як я заўважыў, што ты дужа пільна выведваеш маю пазіцыю адносна тых ці іншых падзеяў, фактаў. Цярпеў, пакуль ты не пачаў вучыць мяне беларускай мове і рэдактарскай справе. Ну, заўважыў ты памылку (а гэта была ўсяго толькі нязначная апіска), указаў бы на яе без пафаснага ёрнічання, і я табе б публічна падзякаваў за гэта. А ты яшчэ ўзяўся выклікаць мяне на ЦТ па белмове...

Аднойчы ў адным з пастоў я заўважыў уласную памылку ў загалоўку. Каментам выказаў крыўду чытачам, што ніводзін не ўказаў мне на яе. Дык мне адказаў СМК: а навошта, калі мы і так зразумелі сэнс слова і тое, што ты машынальна зрабіў апіску, з кім не бывае? Карэктна і зразумела.

Рад цябе ўвогуле не бачыць, класны мовазнаўца ва ўласных вачах.

P.S. Плохой ты разведчик.
7




Авторизуйтесь, чтобы оставить комментарий




Темы автора





Популярные за неделю







Яндекс.Метрика
НА ГЛАВНУЮ