14 ноя 2025 в 08:39 — 4 дня назад

1028. Лепельшчына без прыкрас. АД ЗВАР´ЯЦЕЛАГА ЗВЕРА ДЫ АД ШАЛЁНАЙ КУЛІ. Скалаброд Алег

Тема: Лепельщина без прикрас     Сегодня: 4, за неделю: 309, всего: 309

Сведения об авторе смотреть здесь.

 8 лістапада лепельскі касцёл Святога Казіміра адзначыў ужо традыцыйнае штогадовае свята святога Губерта.

 На падыходзе да касцёла незвычайнасць сёняшняга кантынгенту чулася ўжо здалёк: звонка "размаўлялі" гаваркія гончыя ды нешта весела абмяркоўвалі плямістыя паляўнічыя.

 Старажытнасці атмасферы свята надавалі гукі загадкавай дуды, што ліліся з выканання нейкага музычнага гурта ў сярэднявечным адзенні.

 Святочная імша пачалася з урачыстага ўваходу ў касцёл святога Губерта. І адразу ж стала зразумела прысутнасць у храме з паўсотні паляўнічых, бо святы Губерт – нябесны заступнік паляўнічых і леснікоў.

 Вядома ж такая вялікая для сёняшняга свята асоба сама не йшла – абраз святога Губерта святочна быў унесены на чале працэсіі, у сэрцы якой з добрай усмешкай крочыў біскуп Пінскай дыяцэзіі Андрэй Зноска.

 Біскуп павітаў хрысціянаў каталіцкай і праваслаўнай канфесіяў.

 Апошніх, праўда, было сёння большасць у касцёле. І гэта здорава і зразумела, бо Губерт Льежскі — гэта святы, які жыў да падзелу хрысціянскага касцёлу, яго святасць вызнае не толькі каталіцкі касцёл, але і праваслаўная царква.

 Каталікі заўсёды вітаюць з павагай у сваіх сценах усіх вернікаў, якія вызнаюць Хрыста за збаўцу, якія наведваюць каталіцкую святыню, каб дакрануцца да неабсяжнай велічы Пана – менавіта на гэтым засяродзіў увагу  ў сваім слове біскуп Андрэй Зноска.

 Падчас абавязковай літаніі памаліліся за ўсё звычайнае і незвычайнае, што можа адбыцца з паляўнічым на паляванні ці ў лесе.

 Завяршылася святая імша асабістым бласлаўленнем біскупа. Андрэй Зноска пасвянціў паляўнічых, іх сабак і транспартныя сродкі.

 Каларытна і дарэчы пасля свята ўпісалася шурпа (поліўка з ялавічыны ці то ласяціны, бульбай і прыправамі) ад турыстычнага комплексу "Заранка", бясплатная салодкая вата ад лепельскіх парафіяняў Арлоўскіх і яскравы гумар Пінскага біскупа Андрэя Зноскі.

 Значную ўвагу да сябе прыцягвалі паляўнічыя сабакі.

 Таких необычных псов впервые видели не только дети, но и многие взрослые.

Лістапад 2025.



Метки: Лепель, костёл Святого Казимира, Скалаброд Олег, бискуп Андрей Зноска, праздник святого Губерта.

НРАВИТСЯ
5
СУПЕР
ХА-ХА
УХ ТЫ!
СОЧУВСТВУЮ







Авторизуйтесь, чтобы оставить комментарий




Темы автора





Популярные за неделю







Яндекс.Метрика
НА ГЛАВНУЮ