31 мая 2026 в 08:40 — 2 недели назад

1053. Лепельщина без прикрас. В ОТВЕТЕ ЗА ЛИС, КОТОРЫХ ПРИРУЧИЛ: ИСТОРИЯ ПИТОМНИКА ПУШНЫХ ЗВЕРЕЙ БЕРЕЗИНСКОГО ЗАПОВЕДНИКА. Мария Бухаркина

Тема: Лепельщина без прикрас     Сегодня: 5, за неделю: 61, всего: 515

Сведения об авторе смотреть здесьhttps://blukach.by/post/2726

 Березинский заповедник с момента его основания в 1925 году, помимо научных исследований, выполнял задачу по сохранению и разведению охотничье-промысловых видов животных.

 Для этих целей недалеко от центральной усадьбы, которая в конце 1920-х гг. находилась в урочище Великая Река, была создана биостанция, а при ней – питомник пушных зверей.

В 1931 году в журнале «Паляўнiчы Беларусi» появилась статья заведующего биостанцией М.Ф.Патцера под названием «Ліс у гадавальніку дзяржаўнага паляўнічага запаведніка і ў самым запаведніку» (№ 7–8, с. 34–37). В ней автор подробно описывает ситуацию с лисами на территории Березинского заповедника (в те годы он назывался Государственным охотничьим заповедником): отмечает их неравномерное распределение, сложности с точной статистикой, ущерб, который они наносят, и необходимость контроля популяции этого хищника. Но основная часть статьи посвящена истории питомника пушных зверей, где содержались лисы, наблюдение за которыми М.Ф.Патцер проводил в 1930 году.

 «У запаведніку амаль спачатку яго арганізацыі (1925 год) быў закладзен лісіны гадавальнік; тры вальеры з драцяной ацынкованай сеткі на тры пары лісіц. Кожная вальера была разьдзелена на дзьве клеткі: адну большую для самкі з маладымі і адну, невялікую для самца. Між абедзьвюмі клеткамі была адбудована калітка, каб, калі трэба апошнюю адчыняць і даваць магчымасьць лісіцам хадзіць адна да другой. У кожнай клетцы стаяла па дравяной будцы, дзе лісіцы спалі і хаваліся ад непагоды: для самца невялікая, а для самкі вялікая з асобнымі цёплымі гнёздамі пярэдняй.

 Упушчаны ў вальеры былі простыя мясцовыя лісіцы з тым, каб прывучыць людзей, якія даглядаюць за лісамі на малакаштоўных простых даглядаць за каштоўнымі, а потым набыць іх чорна-срэбрыстых лісіц і адчыніць гадавальнік. Аднак, чорна-срэбрыстых лісіц запаведніку так і не ўдалося ўбачыць. Улетку 1930 г. я застаў яшчэ ў гадавальніку простых лісіц і выкарыстаў іх, каб назіраць і лепш пазнаёміцца з іх характарам. Было іх 7 штук: 4 старых і 3 маладых з 2-х вывадкаў, выкапаных з нор. Адзін з іх малады быў пераведзен працаваўшымі ў запаведніку энтомологамі з нейкага лясьніцтва, а два другіх выкапаны з нары ў запаведніку. Старыя лісы насілі ўласнае імя: самец – Бандыт і три самкі: Ягозка, Тацьянка і Маруська. Маладыя: два самцы і адна самачка сваіх імён ня мелі».

 «Гадавальнік, плошчай каля гэктару, быў абкружан высокім дравяным плотам-частаколам. Пабочныя асобы да лісіц не дапускаліся і лісіцы былі вельмі дзікія за выключэньнем Ягозкі, вырасшай у сям’і чалавека і ласкавай да ўсякага, як сабачка. Самым дзікім з усіх быў Бандыт, які пры набліжэньні чалавека да вальер забіраўся па сетцы метраў на два–тры ўверх ад зямлі і ўсаджваўся там на перакладзіне-кронштэйне. Дзікасьць лісіц тлумачыцца яшчэ тым, што імі тут ніхто ня цікавіўся, належнага догляду і харчаваньня ў іх ня было.

 Звычайна, як толькі адчыняюцца дзьверы ў гадавальнік лісіцы кідаюцца ўцякаць і хаваюцца ў будкі і норы, адна толькі Ягозка падбягала да пярэдняй сьценкі клеткі і глядзела, хто гэта прышоў.

 Праз 1–11/2 тыдні пасьля майго прыезду і частых наведваньняў іх з кавалачкам хлеба, аладкі або мяса, а то з мышай, лісы сталі ўжо больш ручнымі і нават Бандыт ня ўцякаў, а глядзеў, ці не нясу я чаго-небудзь смачнага і часта падыходзіў да рук. Тацьянка-ж і Маруська бралі ўсе з рук, а апошняя нярэдка ласкалася, валяючыся па зямлі каля ног».

 «Хаця нормальны спосаб жыцьця ў лісіц быў нарушан, але ўсё-ж яны заставаліся пераважна начнымі жывёлінамі. З наступленьнем цемнаты жыцьцё ў гадавальнiку ажывала. Пачыналiся бойкi i лаянкi праз падвойную сетку, выпаўзалі з нор маладыя лicяняты. Пачыналася паляваньне за лётаючымі майскімі і іншымі жукамі; пралятаючыя жукі біліся аб сетку, зьнiжаліся і часта пападаліся лісіцам, якія іх з апэтытам і гучным хрустам зьядалі. Карміліся лісы тры разы ў дзень: раніцой, упоўдзень і ўвечары малочным супам з круп, бульбай або заціркай з мукі. Калі было мяса – давалася адно мясо. Норма ў верасьні была: на 7 лісаў у дзень 1200 грам круп або мукі і 3 літры малака.

 За ўсе часы 1925 па 1930 г. прыплода ў гадавальніку ў ліс ня было. Гэта трэба растлумачыць толькі адсутнасьцю асобы, якая-б цікавілася лісамі, кепскім даглядам і харчаваньнем».

 Автор дает подробное и красочное описание четырех взрослых лисиц – их облика, характера и повадок.

 «Ягозка. Рост Ягозкі невялікі, ногі зусім чорныя, канец хваста сантымэтраў на 7 белы, агульны фон яе шубкі чырвоны. Горла і жывот шэры. Злоўлена яна была, па даных, якія маюцца, 26 красавіка 1926 г. і вырашчана ў сям”і чалавека. Ягозка была зусім ручная і ласкалася да ўсякага, як сабака да свайго гаспадара. У часы паляваньня за жукамі, гульня і ласкі ў яе праглядваліся, як у кошкі. Капцюры ў лісіцы настолькі вострыя, што праз дзьве кашулі або штаны яна балюча разьдзірала цела, скачучы на чалавека ў час гульні. 23 жніўня Ягозку прышлося перавесьці ў другую вальеру, у клетку Марусі. Упушчаная Ягозка, пачуўшы запах другой лісіцы з важным відам, трохі заклаўшы назад вушы, падняўшы хвост уверх сьвечкай пачала ўсё абнюхваць і вывучаць, будучы “на чаку” і ў кожную мінуту гатовая прыняць бой. У чашку Марусі яна, прысеўшы над ёю, намачыла, а на падстаўку для чашкi, стаяўшую ў другiм месцы, нагадзiла. Доўга не магла яна супакоiцца на новым месцы, пакуль ня вывучыўшы i не абнюхаўшы ўсяго, ня ўпэўнiлася, што ў клетцы другой лiсiцы ўжо няма. Намачыла Ягозка адзін раз і сабе ў чашку, калі я ў вельмі цёплы дзень, думаючы, што ліса хоча піць наліў ёй вады. Ягозка, падышоўшы панюхала, павярнулася i памачыла ў ваду. Тое ж самае зрабіла яна, калі я даў ёй хлуп пад’орліка, мяса якога скарміў канюхам. Зусім інакш аднеслася яна да кінутай галоўкі і ножак сойкі, якія смачна схапіла. За ўсё сваё жыцьцё ў Ягозкі ня было патомства і мацярынскага пачуцьця яна не спрабавала, пакуль у канцы ліпеня ёй ня ўпусьцілі маладога самца, прывезенага энтомологамі. Ягозка ўсынавіла яго, палюбіла і стала клапаціцца аб ім таксама, як бы і аб сваім дзіцяняці. Самыя смачныя кавалачкі: мыш, галоўкі, лапкі і крыльля соек, i iншых птушак, якiх я скармлiваў канюху и пад’орлiку, кавалкі хлеба або аладкі – нясла яна самцу і, ласкава, нiзкiм тонам пiшчэла i брахала асобным чынам, падзываючы яго да сябе. Самец пачуўшы заклік, вылазіў з нары і захапiўшы кiнуты Ягозкай у гэты момант кавалак, хутка хаваўся з ім зноў у нару.

 Зусім інакш адносілася яна да падсаджанай да яе трохі пазьней самкі. Ягозка да апошняй аднеслася варожа, кавалкаў яды ёй не давала, а калі ліска падскаквала на яе заклік, аскаліўшыся і шчыльна прыціснуўшы вушы да патыліцы гучна і злосна крычала.

 Недалёка ад вальеры Ягозкі (мэтраў 18–20) у асобнай клетцы жылі дзьве маладых дзікіх качкі, чакаючы адпраўкі на выстаўку ў г. Менск. Ягозка зьвярнула на іх увагу і як толькі даглядатай адкрываў дзьверы клеткі, каб наліць ёй корму, ліска, хутка праскочыўшы каля яго, выскачыла з сваёй клеткі. Хутка кінулася яна да качак і так хутка пачала ганяцца за імі вакол клеткі, што пасьпела схапіць адну з іх, якая неасьцярожна высунула праз ячэйку сеткі галаву. Калі я падбег, было ўжо позна: Ягозка, упіраючыся пярэднімі лапкамі ў сетку, усімі сіламі цягнула качку за галаву, а качка хлопала крыламі. Такім чынам на выстаўку ў Менск папала замест пары качак, толькі адна».

«Ліска Тацьянка. Рост яе яшчэ меньш Ягозкі. На хвасьце белага колера няма зусім, бо, відаць, канец хваста ў яе адсутнічае. Агульны фон яе шубкі жаўтаваты. Выгляд пыскі любапытны – наіўны, ажыўлённы і жыцьцярадасны. Яна заўсёды ўважлівая, глядзіць проста ў вочы чалавека, сільна схіляючы галаву то ў адзін, то ў другі бок. Ягозка і Маруська, у асаблівасьці апошняя, ніколі проста ў вочы чалавеку не глядзяць. Бандыт, бывае, што і глядзіць чалавеку ў вочы, але з нейкай ненавісьцю і страхам. Калі Тацьянцы даеш кавалачак хлеба з рук, яна хапае яго не шкадуючы і пальцаў. Адзін раз яна схапіла мяне за палец, калі я працягнуў ёй руку, а ў другі за палец босай нагі, але ня вельмі балюча. Жыла Тацьянка ў адной вальеры з Бандытам, пры чым дзьверы між іх клеткамі былі заўсёды адчыненымі. Часьцей Бандыт прыходзіў у госьці да Тацьянкі, а апошняя куды радзей наведвала Бандыта. Відаць, што кожная з лісіц прывыкала да сваёй клеткі і адчувала ў ёй сябе лепш. Бандыт быў сільней і сьмялей уваходзіў на жаночую палову. А Тацьянка-ж, уступаўшая бандыту ў сіле і сьмеласьці, гасьціла на мужской палове толькі са згоды гаспадара. Але за тое Тацьянка была куды жывей і хітрэй Бандыта і нярэдка праводзіла яго.

 Калі я кідаў, наўмысна, для вопыта, што-небудзь смачнае (часьцей за ўсё мыш) здалёк абоім лісіцам, Тацьянка хутка схоплівала мыш і неслася да мяне, каб зьесьці яе ў надзеі, што Бандыт пабаіцца да мяне наблізіцца і адабраць ад яе здабычу. Бывалі выпадкі, што Бандыт пасьпяваў нагнаць яе на дарозе і адабраць схопленае. Але ў момант даганяньня Бандыт каротка бурчэў, а Тацьянка гучна і пісклява крычала і кідала мыш. Увесну абедзьве лісіцы любілі ляжаць на сонцы і, расьцягнуўшыся ва ўсю даўжыню на адкрытым месцы, салодка дрымалі. Улетку, ў сьпёку яны хаваліся ў цень кучкі густых елачак, наўмысна для гэтага падсажаных да клетак».

 «Лісічка Маруська. Таксама вельмі дробная ростам, відаць кепска была вырашчана. На хвасьце белага колеру няма ніколькі, бо кончык хваста адсутнічае, ногі ня так чорныя як у Ягозкі. Агульны фон яе шубкі бураваты. Горла і жывот цёмна-шэрыя.

Характар у Маруські быў ціхі. Вяла яна сябе вельмі скромна, з рук харчы брала вельмі асьцярожна. Відаць, здароўе яе было вельмі няважнае. Да падсаджанага ёй у вальеру маладзенькага самца, – брата самца, што быў у Ягозкі, – Маруська аднеслася неяк бяз удзелу. Не падпушчала яго вельмі блізка да сябе, але цярпела яго прысутнасьць.

 У розьніцу ад іншых лісіц Маруська баялася падысьці да падстаўкі чашкі. Стоіла толькі паставіць міску з ядой на падстаўку – Маруська не датыкалася харчоў. Да чашкі пастаўленай на зямлю падалей ад падстаўкі сьмела падыходзіла і ела. Калі Маруська была сыта і атрымлівала кавалачак хлеба ці яшчэ чаго-небудзь, яна таксама, як і іншыя лісіцы, закапвала (хавала) яго куды-небудзь. Трымаючы кавалачак у роце, яна лапкай, а то бывала абедзьвума лапкамі выкапвала ямачку, клала ў яе кавалачак і зарывала носам, пасоўваючы выкапаную зямлю ад сябе. Кладовую ўчынялі лісіцы не ў адным вызначаным месцы, а дзе прыдзецца.

 У сярэдзіне ліпеня месяца з Маруськай страслася бяда. Відаць, нара, якіх да стыда вартаўніка, было даволі шмат у вальерах, абвалілася і засыпала Маруську і самца. Вартаўнік зьвярнуў увагу, што ні Маруська, ні лісёнак не зачапілі пастаўленай імі яды. У наступны дзень харчы зноў ня былі закрануты. На трэці дзень мы ў дваіх дакладна перашукалі вальеры і перакапалі ўсе норы, але лісіц не знайшлі і рашылі, што яны ўцяклі па сасонцы, растучай недалёка ад сеткі. Толькі на чацьверты дзень прышоўшы сьсячы вышэйпаказаную сасонку, мы заўважылі схудалую і чуць жывую Маруську. На прынесеныя харчы яна з смагнасьцю накінулася; відаць, уначы яна сама пракапалася і вылезла па сьвет. Напалоханы-жа абвалам лісёнак удзень так і не паказаўся, а да яды вылез толькі ўначы і наогул ён з той пары ўдзень ніколі ня вылазіў, толькі ўначы».

 «Ліс Бандыт. Ён старэй і буйнеі за самак. Быў злоўлен, як кажуць, да 1925 г. і прывезен ужо дарослым. Агульны фон яго шубы жоўты. Горла і жывот сьветлыя, белы канец хваста куды карацей, чым у Ягозкі. Па характару свайму Бандыт быў дзік, пагарды, і меў сумны выгляд, і пыса яго была пастаянна недавольная. Ён некалькі разоў за сваё жыцьцё ў гадавальніку ўбягаў з вальеры, падкапаўшыся пад плот і зубамі разьеўшы пагніўшую яловую абстаўку, але праз аграду яму перабрацца так і не ўдалося. Адзін толькі Бандыт і ўмеў найлепшым чынам поўзаць па драцяной сетцы.

Нярэдка Бандыт, жадаючы застацца мною незаўважаным, калі праходзіў я міма яго клеткі, клаўся на пясок і шчыльна прыціскаўся да зямлі. Трэба сказаць, што калі-б маё вока ня прывыкла да гэтага малюнку, я-б і ня ведаў, што там магла быць лісіца».

 А то, что произошло потом, никак не увязывается с представлением о природоохранном учреждении…

 «Ліквідацыя гадавальніка. У кастрычніку, калі выявілася, што срэбрыстых лісіц нам атрымаць ня ўдасца, было вырашана ліквідаваць гадавальнік, лісаў забіць, а ўсю маемасьць перадаць Біостанцыі. 3 i 4 лістапада ўсе 7 лісаў былі забіты, ня гледзячы на тое, што шкуркі чатырох з іх яшчэ ня зусім вылінялі, а трох нават не пачыналі ліняць.

 Згадзіцца на ўбой у гэты час лісіц я быў прымушан, бо на кастрычнік ужо сродкаў на ўтрыманьне лісіц ня было адпушчана, сваіх прадуктаў ня было, а таксама ня было, каму даглядаць за імі. Выпусьціць траіх нявыліняўшых лісіц на волю, ведаючы, што яны прыносяць у запаведніку толькі шкоду – было нямэтазгодна, бо вартаўнікі на Біостанцыі ня меліся (Дырэктар ДПЗ лічыў, што такому няма чаго рабіць)».

 Итак, питомник был создан «для тренировки»: научиться выращивать лисицу обыкновенную, чтобы на основе этого опыта перейти к разведению ценных пушных пород. Но эксперимент вышел неудачным во всех отношениях. Работа пошла не по намеченному плану – серебристо-черной лисицы в ближайшем будущем не предвиделось. Да и опыт разведения лисицы обыкновенной был безуспешным: из-за плохих условий содержания, скудного питания звери приплод не давали. Финансирование питомника прекратили. И заведующий биостанцией был вынужден принять нелегкое решение об уничтожении питомцев. Но даже шкурки всех семи отстреленных лисиц оказались низкого качества и не могли принести прибыли.

Такой печальный финал истории можно объяснить ситуацией общей неустроенности в заповеднике, частой сменой руководства и отсутствием четкой программы действия (см. об этом: https://blukach.by/post/2780). На моей памяти сотрудники заповедника в 1980–1990-е гг. не раз спасали осиротевших звериных детенышей, раненых животных и птиц, никогда не оставаясь равнодушными к братьям нашим меньшим, попавшим в беду. Но, к сожалению, в начальный период существования заповедника имели место и такие случаи, которые по ошибке приводили к трагическим последствиям.

Май-2026.

 

 



Метки: Бухаркина Мария, Березинский заповедник, р.Великая, история Березинского заповедника.

НРАВИТСЯ
8
СУПЕР
1
ХА-ХА
УХ ТЫ!
СОЧУВСТВУЮ



01 июня 2026 в 20:51 — 2 недели назад

Удивитедбно. В такое нелёгкое время пытались создать что-то научное.



02 июня 2026 в 11:22 — 2 недели назад

Микола Паравоз, и меня это удивляет.





Авторизуйтесь, чтобы оставить комментарий




Темы автора





Популярные за неделю







Яндекс.Метрика
НА ГЛАВНУЮ