04 авг 2016 в 21:32 — 8 лет назад

279. КАСАВІЦА Ў МІХАЛОВЕ. Лісічонак (Гурко) Тамара

Тема: Лепельщина без прикрас     Сегодня: 1, за неделю: 1, всего: 1935

Звесткі аб аўтары глядзець тут.

 Як хутка бяжыць лета ў Міхалове. Ужо на парозе восень. Спраў процьма. Сабе гародніны на зіму нарыхтаваць, каб што было ў рот кінуць. Дый жывёліне трэба ежа зімой, а гэта значыць, кароўцы сена скасіць, высушыць, прывезці, спарадкаваць у пуні ды на гарышчы. Вы скажаце, гэта справа дарослых. А вось і не, без нас тут ніяк не абыдзецца, асабліва ў нашай сям’і, бо, як я ўжо казала, баба Проска без мужыка ж. Таму мой браток і навучыўся рана касіць, і хадзілі яны з бабулькай удвох на касавіцу. Ну, гэта, калі куды далёка, а дзе бліжэй, дык і я з імі цягнуся.

 - Не вазьмі, енчыць будзе, - бурчыць баба Проска. – Збірайся ўжо, спяшацца трэба, пакуль раса не высахла.

 А я ўжо, сабраўшыся хутчэй за вас, стаю, чакаю каля дзвярэй.

 Ідуць шпарка, косы за плячыма, толькі ногі мільгацяць у траве. Сонейка яшчэ ўзнімаецца, край неба ружова-залацісты і цішыня нерухомая, паветра нібыта застыла, стаіць над зямлёй незвычайным таямнічым марывам, і я ў гэтым марыве плыву, бы казачная прынцэса, і ногі ўжо не датыкаюцца зямлі, зараз узніму рукі-крылы і палячу прама за сіняе неба…

 Але раптам: жыг, жыг, і я знянацку падаю на зямлю, ледзь не садраўшы каленькі. Гэта жыгаюць косы, косячы траву, і я ўжо не казачная прынцэса, а звычайная дзяўчынка, і пакуль я па небе лятала, браток з бабуляй вунь колькі накасілі. Зляцеўшы з неба, не адразу і зразумею, што мне на зямлі рабіць. І прынцэсы, і дзяўчынкі не косяць. А чым жа яны займаюцца? Ну і ну, зусім заблыталася. Кветачак жа цэлы вялізны луг, самая дзявочая праца вянкі плесці. Спляла і сабе, і братку, і бабулі. Цяпер трэба букет назбіраць. Ірву ўсякія: і тыя, што квяцінкамі цвітуць, і нейкія мяцёлачкі, і кашку белую.

 Ну во, хопіць ужо, а то не данясу. А вось і бабуля з Валерыкам скончылі касіць, дахаты пойдзем. Сама я ў вянку, насоўваю і ім на галовы. Ах, і прыгожыя я вянкі спляла! Браток не дужа хацеў прымаць:

 - Што я дзяўчынка?

 Але я, смеючыся, усё ж такі крыва-коса насунула яму на галаву. А і праўда, нейкі ён смешны, з касой і ў вянку.

 - Ха-ха, - закатваюся я.

 Усміхаючыся лагодна, хваліць мяне бабуля:

 - Малайчына, унучачка, добра навучылася плясці, не рассыпаюцца.

 Браток узяў мой велізарны букет, і так утрох мы важна ідзём па Міхалове: глядзіце, Проска з унукамі з касавіцы ідзе!

 А прыйшоўшы дахаты, я разбіраю кветачкі адна да другой і, збегаўшы на гарод, яшчэ пяро ўтыкну зялёненькае. Цётка Ленка Хрыстыніна аж ахнула, як убачыла, дый пахваліла мяне бабе Просцы:

- Ай жа во можа твая Тамарка букеты рабіць! Знамо ж, у горадзе жыве.

 А мне прыемна. І стаіць мой букецік у слоіку, і аж зіхаціць, і здаецца мне, само лета зайшло ў нашую хатку і будзе з намі жыць. А з рэшткаў тых кветачак бабулечка гарбату заварыць такую салодкую ды духмяную. Хочаце, верце, хочаце, не, без цукру можна піць.

 Ну, гэта ж толькі адна са шматлікіх міхалоўскіх летніх спраў. А яшчэ ўлетку трэба каровак пасвіць…

Напісана ў 2016 годзе.



Метки: Лисичёнок (Гурко) Тамара

НРАВИТСЯ
СУПЕР
ХА-ХА
УХ ТЫ!
СОЧУВСТВУЮ





04 авг 2016 в 22:44 — 8 лет назад

Не знаю какой должна быть "беларуская мова", но мне очень понравился рассказ изложенный в стиле Красавицы болотной на белорусском языке. Читал и понимал сразу без перевода в уме, на русский язык. Вот почему бы не учить детей в садике так разговаривть? Ещё бы учителя белорусского педучилища, придя в школу, закрепили этот язык у первоклашек. "I пашоу, i пашоу бы шустры паравозiк, а за iм за возiкам возiк." Молодец, так держать. ждем новых рассказов. Дед-всевед.



07 авг 2016 в 16:41 — 8 лет назад

Иван! А ведь в конце 90х,практически все школы перешли на Бел. мову. Все наставники не только в школе, але и в обиходе, размауляли на Бел. мове.

И,,,,, Вдруг,,,,,,

Референдум - 1996.

И всё пошло вспять.





Авторизуйтесь, чтобы оставить комментарий




Темы автора





Популярные за неделю







Яндекс.Метрика
НА ГЛАВНУЮ