01 сен 2016 в 23:24 — 9 лет назад

299. ПЕРШАЯ Ў МІХАЛОВЕ ЛЯЛЬКА. Лісічонак (Гурко) Тамара

Тема: Лепельщина без прикрас     Сегодня: 3, за неделю: 3, всего: 1986

 Звесткі аб аўтары глядзець тут.

 Колькі год гэтаму майму ўспаміну, я ўжо і не памятаю. Але ж ведаю, што ў школу я тады яшчэ не хадзіла. Можа было мне гадкоў пяць ці шэсць.

 Цяпер у дзяцей ёсць усялякія цацкі, магазіны імі запоўненыя ды і на прылаўках базару іх хапае. У маім маленстве такога не было. Не, можа ў магазінах цацкі і былі, а ў мяне – не. Дый у маіх сябровак – таксама. Лялек круцілі сабе самі, ці матуля каму сшые са стужак. А каб магазінная лялька – ні-ні.

 Дык да чаго гэта вяду? А да сваёй першай сапраўднай лялькі. У-у-у! Што гэта была за лялька! Ну, значыць, слухайце.

 За Зорніцай раней быў Барок, ці, як яшчэ казалі, Зялёныя Досы. Між хваін і елак там стаялі некалькі будынкаў з чырвонай цэглы. У адным жыла нейкая нашая радня. 

 Мае бабулі насілі ім туды малако з Міхалова. Ну, вядома, не кожны дзень.

 Да таго часу мае цётачкі раз’ехаліся, а дзядзькі пажаніліся, дык пакінуць мяне было некаму, таму і цягалі бабы мяне за сабой. Паколькі я была дзяўчынкай жвавай ды цікаўнай, яны казалі, што лепей мяне было ўзяць, чым дома кінуць.

 Ідзём утрох: баба Проска, баба Марыя і я.

  Крочаць бабулі, гутараць аб чымсьці, але мне іхняя гамонка нецікавая. Вунь птушка ўзляцела, значыць, там гняздо, трэба пабачыць. Во, яйкі маленькія, тры, але іх кранаць нельга, бо птушка адрачэцца ад птушанят. А я і не чапаю, бо не маленькая, ведаю гэта.

 Пабачце, побач каменьчык ляжыць, можна з яйкам пераблытаць, такі гладзенькі, у кішэню яго, сяброўкам пакажу. А далей – кветачкі, во, гарзетка ружовенькая, гэтай жа, жаўтлявенькай, назвы не ведаю, ну, а гэта – валошка блакітненькая, яе ўсе пазнаюць. Ведаеце, чым яна пахне? Морам! Не смейцеся, я ж на моры нарадзілася, і хоць мяне прывезлі ў Міхалова маленькай, татка распавядаў, якое яно, і казаў, як ім дадуць кватэру, яны нас з браткам забяруць туды, на мора. Так што, я таксама ведаю, які пах у сіняй валошкі. І тут жа ўголас смяюся: а і смешныя людзі, гэтыя дарослыя. Цётка Фенька, што разам жыве з намі, свайго мужыка так кліча: “Мой Васілёк”, валошка, значыць. Ну, ці ж так можна? Гэтая ж кветачка малая, а дзядзька вунь які здаравенны, усе яго завуць Васілём. А ў Цёткі Клаўдзі - кот Васька. Блытаюць людзі нешта.

 Ай, а дзе ж гэта мае бабулі? Ой-ёй-ёй, як далёка адышліся, трэба даганяць. Пускаюся па пылюцы, але нешта не бяжыцца, стамілася крышку. А тыя ўсё йдуць сабе, быццам забыліся пра мяне. Трэба паклікаць. Але толькі я так сабе падумала, спыніліся, чакаюць. Ага! Сорамна стала, што ўнучачку пакінулі. І я ледзь-ледзь плятуся, паказваю ім, што дужа стамілася.

 Пераглядваюцца між сабой і да мяне:

 - Ну, што, стамілася дзіцятка?

 Ківаю галавой.

 - Ну, на якой бабулі паедзеш?

 А мне ўсё адно. Баба Марыя, больш мацнейшая, згінаецца:

 - Сядай, унучачка, паедзем.

 Чапляюся за шыю, ножкі бабуля трымае пад каленькамі, спіна ў яе мяканькая, і пахне яна смачна – малаком і, чамусьці, кропам. І я засынаю.

 Але не паспела сон убачыць, як чую:

 - Тпру, прыехалі, злазь, унучачка, прыпынак.

 А і сапраўды, прыпынак аўтобусны. Ну, і чаго спыніліся? Я б і далей так ехала. Ага, цяпер яны самі стаміліся! Дастаюць бутэльку з малаком, лусту хлеба:

 - На, сілкуйся, дзіцятка!

 Во, гэта добра. Сядзяць мае бабулі, выраўняўшы ногі, хусцінкі скінулі, і такія яны прыгожыя, такія ласкавыя, такія цёплыя, аж маё сэрца шчыміць, так я іх люблю.

 Ну, трохі адпачылі, рушым далей. А Барок ужо – вунь ён, скрозь лясок бачны.

 На двары гуляюць дзяўчынка з хлапчуком, я іх ведаю, гэта Волька з Максімкам. Бабулі йдуць у дом, а я падбягаю да малышні, яны прыязна са мной вітаюцца. Паказваю ім свой каменьчык. Максімку падабаецца. Аддаю, няхай гуляюць, я сабе яшчэ знайду. І раптам бачу: на лаўцы, што побач з намі, ляжыць лялька. Цуд - бы маленькі чалавечак! Вочкі чорненькія, валасы сукрыстыя, сукенка ружовая, і шкарпэтачкі, і туфлікі. Ай, трымайце мяне, а ці ж гэта Вольчына? Ці дасі хоць патрымаць? Дае. Прыціскаю да грудзей, гладжу, калышу. Сапраўдная, не з анучак, бы жывая. Не аддам!

 І адбываецца цуд. З дзвярэй выходзяць мае бабулі і матуля Вольчына, цётка Галя. А я стаю бы скамянелая: зараз ляльку трэба аддаваць. Баба Проска тузае мяне за руку, нешта гаворыць, а я вачэй не адводжу ад цёткі Галі. Што яна там у іх разгледзела, не ведаю, але раптам пытаецца ў Волькі з Максімкам:

 - Ну, што, дзеткі мае, падабаецца вам малачко?

 - Ага! – адказваюць тыя.

 - Давайце тады падорым ляльку Тамарачцы, яна яшчэ маленькая, а за такую далячынь вам малачко несла.

 Штурхаюць мяне бабулі з двух бакоў:

 - Кажы: дзякуй.

 А я і слова вымавіць не магу, слёзкі на вочках ад радасці.

 Так і йшла дахаты, усю дарогу прыціскаючы сваю лізу да грудей. Во, ужо й імя прыдумала.

 А яшчэ мне хочацца распавесці, як шыла Лізе першыя ўбранні. Сукенка з Зялёных Досаў хутка выпацкалася, бо гулялі з маёй лялькай усе сяброўкі, і цягалі мы яе за сабой, быццам мяне мае бабулі ці браток, усюды.

 Сукенку ж мыць трэба, а што тады апрануць ляльцы? Не будзе ж яна сарамаціць мяне і сябе голай. Трэба нешта пашыць. А з чаго? Ага, у бабулі ёсць лапікі, яна з іх кілімчыкі вяжа. Але ўсе яны парэзаныя на доўгія вяровачкі. Не, гэта не падыходзіць. Маёй

Лізе трэба нешта прыгожае.

 Перабіраю ў шафе. Во, спадніца бабіна доўгая, калі адрэзаць, дык яна і не заўважыць нават, лялька ж маленькая, шмат не трэба. Чах,чах, ніз адрэзала. Нітку ў іголку - шыю. Так, спаднічка гатовая. Цяпер кофтачку - неяк жа так ладненька выходзіць, будзе мая Ліза прыгажуняй. Але, як Лізу апранула, нешта мне не спадабалася. Во, каб яшчэ карункаў дадаць. Палезу ў шуфлядку, там ручнікі з карункамі складзеныя. Вось тое, чым мне трэба прыпол спаднічкі падшыць. Тут яшчэ хопіць і хусцінку карункавую зрабіць. Ну, вось цяпер хораша, пабягу, Таньцы пакажу. Ёй спадабалася. Пасадзілі ляльку, стаім, любуемся. Але чуем нейкі крык з двору. Што здарылася?

 - Ай, ратуйце, людзі добрыя, што ж гэта дзеецца на белым свеце! - лемантуе баба Проска на ўсё Міхалова.

 Бяжым з Танькай, услед чуем голас яе маці, цёткі Фенькі:

 - А што ў вас здарылася?

 А я і сама не ведаю. Прыбягаем да нас. Стаіць баба Проска, трымаючы ў руках парэзаную спадніцу ды рэшткі ручніка. Ай-я-ёй, гэта ж я забылася прыбраць! А і чаго крычаць так, каб усё Міхалова збеглася? Зараз прыбяру.

 - Ну, што на гэты раз? – падыйшла цётка Фенька.

 - Паглядзі! – баба Проска прыкладвае спадніцу да сябе.

 А і праўда, крыху караткаватая цяпер. Разяўляю рот:

 - Бабулечка, а там яшчэ каруначкі засталіся, прышыць можна.

 - А каб цябе воўк з’еў! – гэта ў бабулі самы злосны праклён. – Яна яшчэ вучыць мяне! Спадніца ж зусім новенькая, і ручнічок табе берагла на пасаг.

 Трэба мне той пасаг, думаю, прыціскаючы ляльку. Во, як вырасту, навучуся добра шыць, дык табе сукенку не пашыю, будзеш у гэтай сваёй спадніцы і тады хадзіць.

 Цётка Фенька быццам пачула мае думкі, бярэ Лізу з маіх рук, разглядае:

 - А і нічога атрымалася, зірні, Проска. Ейная цётка Люба шые, дык можа і Тамарка ў яе пайшла, вырасце - краўчыхай будзе.

 Дзякуй табе, цётачка! Баба Проска разглядвае маё швіва.

 - Дык, можа, яно і так, Фенечка, але хоць бы спытала, - змякчаецца бабуля.

 Ага, у цябе спытай, дык не так бы енчыла, а то во ўсё і абыйшлося. І я, хітручая, падыходжу да бабулі, абдымаю яе, хаваю галаву ў пярэднічак. І яна ўжо гладзіць мяне па галаве сваёй лагоднай рукой, прыгаворваючы:

 - Швейка ты мая неразумная…

 Ну, усё, навальніца прайшла. Не, вы не думайце, мая бабулечка добрая, і крычыць яна не ад злосці, а ад характару.

 Краўчыхай я так і не стала, але ў маладосці шыла строі і сабе, і сваім сяброўкам. А як нарадзіўся ў мяне сыночак, дык і яму гарнітурчыкі шыла. Так што, спатрэбілася мне тая першая практыка.

 І жыла мая Ліза са мной доўгія гады, аж пакуль я не з’ехала вучыцца ў Віцебск. Заўсёды сядзела на нашым ложку й чакала мяне, пакуль у маім родным доме не адбыліся перамены…

*   *   *

Аукая, зову я эхо:

Девчонкой в белом платье покажись,

Засмейся вновь со мной весёлым смехом,

Прошедшая судьба, ко мне вернись.

.

Подай мне руку, детство золотое,

Малиной сладкой снова угости,

Когда лицо в криничке я умою,

Со мной на травке тихо примостись.

.

Забудусь сном я лёгким, беспечальным,

Останусь здесь из века в век лежать,

Где зори летние я поутру встречала,

Где ждут теперь меня отец и мать.

Напісана ў 2016 годзе.



Метки: Лисичёнок (Гурко) Тамара

НРАВИТСЯ
СУПЕР
ХА-ХА
УХ ТЫ!
СОЧУВСТВУЮ





02 сен 2016 в 22:20 — 9 лет назад

Простенькоё содержание, но читается с желанием узнать, а что будет дальше? А стало то,

что ребёнок спортил бабушке юбку и кружевной рушник. Так делают все своевольные дети.

хорошо ещё, что получилась юбка для куклы и не плохая, старшие оценили. Молодец.

Жапь только, что жизнь пролетела и детства назад не вернуть. Но есть хоть надежда, что

мать и отец будут долго дочку ждать, чтобы вместе ей с ними лежать. Дед- всевед.





Авторизуйтесь, чтобы оставить комментарий




Темы автора





Популярные за неделю







Яндекс.Метрика
НА ГЛАВНУЮ