14 янв 2017 в 22:45 — 8 лет назад

1993 год. ПРОСТО УКРАИНА (СУМЩИНА)

Тема: Ретро скитания помешанного Бродяги     Сегодня: 1, за неделю: 1, всего: 1617

 Гэта мая адзіная далёкая вандроўка, якую не апісаў у СМІ. Мабыць, паленаваўся. Цяпер адкапаў ва ўласным архіве фотаальбом і жахнуўся - непрафісійна зробленыя танным савецкім фотаапаратам і няякасна замацаваныя здымкі пажоўклі ад часу, хутка зусім загінуць. Стала шкада іх, і я вырашыў змяціць напаўжывы дарожны фотадзённік у сеціва - няхай хоць такім чынам падоўжыцца яго жыццё.

 Час змусіў зрабіць каментар да назвы падарожжа, што не патрабавалася тады, паколькі ў тыя далёкія часіны было ўсяго тры тэлеканалы, і па адным з іх больш за год штодзёнь ішоў мексіканскі мыльны серыл "Проста Марыя". Тэлеглядачкі па ім млелі і не адрываліся ад экранаў. Вось я і назваў аналагічна сваё падарожжа ў знак падколкі пусціўшых слёзы жанчын па лёсе далёкай ад нас проста Марыі.

 Варта патлумачыць і здымкі карцін на маіх застаўках да апісанняў падарожжаў. Пасля кожнай значнай вандроўкі я дамаўляўся з нейкім лепельскім мастаком, і ён паводле здымка пісаў карціну. Разлічваўся па рознаму. Каму плаціў 10 даляраў, каго паіў. З адным сам так напіўся, што той арганізоваў дастаўку мяне дахаты. Затое цяпер сцяна маёй залы нагадвае выстаўку работ лепельскіх мастакоў, значная частка з якіх ужо жыве на тым свеце (Жарнасек, Ярмолік, Самахвалаў).

 

 



НРАВИТСЯ
СУПЕР
ХА-ХА
УХ ТЫ!
СОЧУВСТВУЮ







Авторизуйтесь, чтобы оставить комментарий




Темы автора





Популярные за неделю


71-я бродяжья новость. МУХА В БАТОНЕ. Валацуга  — 3 дня назад,   за неделю: 421 





Яндекс.Метрика
НА ГЛАВНУЮ