06 мая 2012 в 11:40 — 1 год назад

ТАРМАЗНІ, ТРАНЗІТНІК, або ЭДЭМ НА ЭСЕ

Тема: Прырода Лепельскага краю     Сегодня: 1, за неделю: 1, всего: 1174

Вандроўныя нататкі старога валацугі

Імчыць транзітнік на Мінск. Імчыць транзітнік з Мінска. Шлях далёкі. Дзе спыніцца адпачыць, калі леснікі ўсе пастаўленыя самімі ж альтанкі разбурылі, каб адпачывальнікі ля іх не смецілі? Лепшага месца, чым пад узбярэжным дубам не знайсці -- прырода там дух захоплівае. Як жа адшукаць той эдэм?

Адрэзак Мінскай шашы паміж прыпынкамі “Верабкі” і “Рудня”. Перад закругленнем асфальту ля апошняга ўлева скочваецца слаба накатаная дарога. У гэтым месцы Эса сама болей набліжаецца да аўтатрасы -- нейкіх пару соцень метраў іх падзяляюць.

Прасёлак бяжыць левым берагам ракі. Праз метраў трыста ён заканчваецца ля старога разлапістага дуба. У яго засені можна атабарыцца, паставіць палатку, зладзіць пікнік. Побач -- абрыў. Аб яго плешчацца хвалістая плынь Эсы. Купайся! Балдзей! Толькі рыбу не вудзь, бо Эса -- рака бязрыбная.

А калі, з’ехаўшы з Мінскай шашы, павернеш уверх па плыні Эсы, трапіш на высокі мурожны луг. Стаў на самым абрыве палатку, гатуй шашлыкі. Гэтае месца зручнае тады, калі спёка не даймае, і хочацца сонца, а не засені.

Ваўчок ВАЛАЦУЖНЫ (Валадар ШУШКЕВІЧ). 2012 год. ЛЕПЕЛЬ.



НРАВИТСЯ
СУПЕР
ХА-ХА
УХ ТЫ!
СОЧУВСТВУЮ







Авторизуйтесь, чтобы оставить комментарий




Темы автора





Популярные за неделю







Яндекс.Метрика
НА ГЛАВНУЮ