05 июня 2012 в 20:13 — 1 год назад

СЛОВА ПАГАНЦА, або СЛЕДАВІК КРУГЛЫ ГОД

Тема: Природа Лепельского края     Сегодня: 1, за неделю: 2, всего: 1408

Вандроўныя нататкі старога валацугі

Адзін вельмі высокапастаўлены дуст назваў сябе праваслаўным атэістам. З яго смяяліся. У тым ліку і я. Абракадабра слоў атрымалася. Аднак, паразважаўшы над фактам, прыйшоў да высновы, што і я ёсць антыхрысціянскі, антыбахайскі, антыбудысцкі, антыіндуісцкі, антыісламскі, антыіудаісцкі атэіст. Прызнаю адзіную веру -- паганскую. Я -- паганец.

Паганства (з лацінскага paganus, што азначае “мясцовы жыхар, мужыцкі”) -- сістэма рэлігійных культаў, якія адухаўляюць навакольныя рэчы і з’явы прыроды (дрэвы, жывёл, Сонца, навальніцу і да т.п.) У больш агульным сэнсе -- не прызнаюць монаатэізм -- адзінага бога.

Я веру ў магічную сілу камянёў. Пакланяюся ім. На шыі заўсёды нашу наканаваны мне шчаслівым лёсам камень Лазурыт. Штомесяц на рытуал, як прыхільнікі іншых рэлігій у свой малебны дом, хаджу на Следавік (камень з адбіткам чалавечых слядоў і ног хатніх жывёл), які знаходзіцца за 3,6 кіламетра ад майго дома ў кустах паміж вёскамі Залессе і Вялікі Поўсвіж. Мой Следавік пазначаны ўстаноўленымі на Аршанцы дарожнымі знакамі “Славутасць” як помнік прыроды. Усяго на Беларусі знойдзены 102 Следавікі, два з якіх знаходзяцца на Лепельшчыне. Адзін з іх -- ля вёскі Красналучка Валосавіцкага сельсавета. На жаль, ён менш вядомы з-за сваёй аддаленасці ад цэнтра. Шануе і даглядае Красналуцкі Следавік мясцовы дзед Валодзька Няміра.

Пра Поўсвіжскі Следавік я ўжо пісаў у сваіх вандроўных нататках. Цяпер хачу паказаць яго ў розныя поры года. Ён заўсёды чакае сваіх прыхільнікаў. Так што, паганцы, прабівайце сцежку да Следавіка ў любую пару года. Нялёгка яна часам даецца.

Сама лягчэй трапіць на Поўсвіжскі Следавік увосень, калі сеянка з’едзеная каровамі, збажына зжатая камбайнамі. І дарога лёгкая, і прыродная трава вакол Следавіка пажухлая.

Узімку часам даводзіцца мясіць снег, правальваючыся па пояс. На лыжах? Але дабярыся на іх да павароту з Аршанкі!

Увесну ў доўгіх ботах з Аршанкі дайсці да Следавіка не так ужо і складана. Толькі вось сам ён плавае ў балоце. Востравам здаецца. Не ўтрымаешся, каб не пасядзець на каменнай выспе.

Улетку дабрацца да Следавіка даволі складана -- перашкаджаюць высокія сеяныя травы і збажына -- два полі неабходна пераадолець, падзеленыя паміж сабой гразкай канавай. Лепш за ўсё трэба пастарацца трапіць на святое месца ў пачатку лета, калі культурныя расліны яшчэ не набралі рост. Уявіце, як прадзірацца сярэдзінай лета скрозь жыта ў чалавечы рост.

І напачатку лета вакол Следавіка яшчэ не вырасла асака, якая надае балотцу вакол яго няўтульны выгляд, а вясновая вада ўжо ўбралася ў зямлю і выпарылася ў неба.

Следавік чакае вас!

Новы 2005 год я сустракаў на Следавіку.

Ваўчок ВАЛАЦУЖНЫ (Валадар ШУШКЕВІЧ). 2012 год. ЛЕПЕЛЬ.



НРАВИТСЯ
СУПЕР
ХА-ХА
УХ ТЫ!
СОЧУВСТВУЮ







Авторизуйтесь, чтобы оставить комментарий




Темы автора





Популярные за неделю







Яндекс.Метрика
НА ГЛАВНУЮ