Сведения о создателе поста смотреть здесь.
Блукач – не арбитр. Блукач - созерцатель. И понимает, что споры между двумя оппонентами сводятся к общему знаменателю – вы открываете Лепельщины историю, доселе скрываемую от нас её консерваторами. Вы спорите в полезной, но ушедшей теме: https://blukach.bypost/2002. Ваши аргументы читают единицы поздних интересующихся темой читателей. Поэтому Блукач принимает решение открыть для вас зелёную улицу в отдельной теме для споров. Флаг вам в руки! Дерзайте! А не желаете – так последний ответ одного спорщика другому и так заслуживает быть поданным отдельным постом. Как, впрочем, и ответы ему другого.
Продолжение спора:
«У гісторыі шмат "белых плям", тым яна і цікавая. І калі знаходзіш новы архіўны дакумент, раней не вядомы, то знаходка параўнальная з залатой.
Вядома, вёскі-сцены маглі ставіцца на межах маёнткаў і пазначаць рубяжы. Гэта адна з версій. Але тады ўзнікае пытанне: паміж кім і кім размяжоўвалі лепельскае ўзбярэжжа Мацюшына Сцяна і Юркава Сцяна?
Юркава Сцяна ўзнікла не пазней за 1641 год, на гэта ўказвае інвентар маёнтку Лепель. Там яна запісана як Белае Віркава Сцяна. "Белае" - значыць ад Белага, якое засведчылі грознаўскія летапісцы ў другой палове XYI стагоддзя. Яны адзначалі ў воласці Лепль Белае і Леднае па абодва бакі Лепельскага возера. Гэта значыць, да таго "Віркавай Сцены" не было, хоць яна магла мецца на ўвазе пад іншымі "аброчными вёскамі".
Слова "Віркава" можна звязаць з імем Дэспата - Юрыя Зяноўевіча, кашталяна полацкага, якога кароль Жыгімонт Аўгуст прызначыў на пасаду лепельскага старасты, і спаслацца на ліст ад 22 жніўня 1566 года: "Лист короля Августа, адресованный Корсаку, старосте дисненскому, оповещающий, что Лепельское староство дано пану Юрию Зеновичу, и ссылающийся на подкоморское разграничение Лепельской волости от Дисненской. Оригинал русский, копия польская. (2 шт.)". Гэта з рэестру Дамброўскай - унікальнага дакументу, знойдзенага нядаўна ў Вільні.
Можна выказаць здагадку, што мяжу паміж стараствамі фіксавала сяло Белае Віркава Сцяна.
Аднак гэта толькі здагадка, бо тады выходзіць, што Лепельская воласць урэзалася амаль да самага берага. Ці магло такое быць?
Другая версія - што сцены затулялі востраў-паўвостраў, вядомы як Стары Лепель. Як мяркуецца, там будаваўся абарончы замак - адзін са шматлікіх, што ўзводзіла каралеўства ў міжрэччы. У доказ можна прывесці яшчэ адно слова - "осадна", якое абазначала жыўшых там Сцяпана Яскаўца і Івана Каспяровіча, і ў якіх было па паўвалокі зямлі. А ўсяго ў тым сяле было больш чым 100 двароў. Гэта ўсё, што вядома на сённяшні час пра Юркоўшчыну.
Дакладна нічога не вядома. Што замак быў - адназначна, у ім утрымлівалася да 200 жаўнераў, наймітаў караля. А дзе ён быў - пісьмовых доказаў пакуль няма. Мы дагэтуль не ведаем, дзе канкрэтна размяшчалася плябанская гаспадарка Кухарскага, якою надзяліў вялікі князь Аляксандр у 1503 годзе віцебскую царкву, а потым размяшчаўся біскупскі цэнтр. Мы не ведаем, як дзяліліся паміж сабой Белае і Стары Лепель, і чаму ў даследаванні грознаўскіх людзей не Лепль называецца, а нейкі "літоўскі горад". Калі ён быў, то дзе, дзе канкрэтна? Лепельскае ўзбярэжжа вялікае і падзеленае на тры вялікія сектары, а мяжа паміж Полацкім і Віленскім паветамі пралягала па Ясе (Эсэ) і "каля Улы", якія, па версіі сярэднявечных даследчыкаў, нейкім чынам паміж сабой стыкаваліся. Загадак вельмі шмат, і засноўваць свае меркаванні на слоўніках - не справа. Трэба здабываць новыя архіўныя дакументы, якія ёсць, але пыляцца ў архівах.”
Блукач понимает, что большинству обывателей споры двух открывателей истории нашей родины пофигу. Но этот пост не для них, а для заинтересованных краеведов. Включайтесь в дискуссию. Лично Блукач своё отношение к теме показывает заставным фотоснимком: до чего надо быть безучастным к своему прошлому, чтобы отрезать вторую часть исторического названия древней веси «Мацюшына Сцяна» исключительно ради того, чтобы короче стало писать её название и сэкономить на длине жестяного указателя.
Как дальше жить в окружении такого безразличия к нашему наследию?
5 декабря 2021 года.
НРАВИТСЯ 7 |
СУПЕР 3 |
ХА-ХА |
УХ ТЫ! |
СОЧУВСТВУЮ |
Лучший комментарий
БАРЫС вАлосаЎскі, адказ табе пра літару "ф".
Мая баба Ганна кляла ўнукаў:
- А каб на вас пранцы!
Меркаваў, што цёмная баба выдумала гэтае слова з дубавецця.
Ужо ў гэтым тысячагоддзі выпадкова ў руска-беларускім слоўніку натыкнуўся на пераклад слова "сіфіліс". Аказваецца, па-беларуску будзе "пранцы". Пачаў шукаць этымалогію гэтага слова. І вось што даведаўся.
У нашую мясцовасць сіфіліс занеслі французкія ваякі ў 1812 годзе. Гэтай хваробы раней тут не ведалі, таму назвалі яе "пранцы", што азначае "францы" (ад французаў). Толькі "ф" беларусы не вымаўлялі. Век жыві - век вучыся. Жыццё ў мяне было шанцовае - амаль 70 год пражыў, а на пранцы не хварэў.
По фото видно как идет цивилизация (расп...во) - и вот уже не Матюшина Стена, а село Матюшино!
ЖАЛЬ, что надо это только одному Блукачу. Это вызывает УНЫНИЕ!
БАРЫС вАлосаЎскі, у Блукача тоже.
Спор двух историков отличается лишь тем, что наш прибалтийский лепельчанин пользуется архивами, а его аппоннент Гуглом, но оба " трудятся" на благо лепельщины.
Терентий, вось і Блукач так мяркуе. Таму і змясціў распрацоўкі аднаго са спрачльнікаў асобным пастом, бо яны вельмі слушныя. Трэба было б і яго апанента змясціць выказванне па тэме, аднак яно засталося ў каментах да тэмы іншага характару, а менавіта тут: https://blukach.by/post/2002
Спасылкі на файлы ў каментах не актывізуюцца. Гэты файл актывізаваны ва ўступе да паста. Магу перанесці доказы іншага ампанента наконт СЦЯНЫ адтуль сюды, але гэта са згоды аўтара. А хоча, няхай сам сюды напіша. Бо не названы аўтар асноўнага тэксту гэтага паста ўсердзіўся і назваў Блукача "саплівым падпявалам". А ці можна так называць любога чалавека, які шчыра выказвае сваю пазіцыю? Але Блукач да таго прывык - хоча як лепш, а атрымліваецца як заўсёды.
https://sources.ruzhany.info/097.html
Стена в документе 16 века. Прояснит вопрос.
Игорь Самохвалов, працэс пайшоў! Капайцеся! Знаходзьце! Публікуйце! Усведамленне нашай гісторыі вернецца да нас.
«…Другая версія - што сцены затулялі востраў-паўвостраў, вядомы як Стары Лепель. Як мяркуецца, там будаваўся абарончы замак - адзін са шматлікіх, што ўзводзіла каралеўства ў міжрэччы. У доказ можна прывесці яшчэ адно слова - "осадна", якое абазначала жыўшых там Сцяпана Яскаўца і Івана Каспяровіча, і ў якіх было па паўвалокі зямлі….»
Цяжка знайсцi чорную котку у цёмным пакоi. Тым больш калi яе там няма ;) «Осадна» да абароны, замкаў ды iншага гераiзму не мае анiякага дачыненьня. У ВКЛ былi два тыпы валок: цяглая – з якой павiннасць бралася пераважна паншчынай i асадная, з якой у асноўным спаганяўся чынш. Назва пайшла ад слова «асаджваць», у сэнсе «садзiць на зямлю».
Dzato_ichi, настолькі цікава і карысна! Здзіўляюся: як мог жыццё пражыць а над тым не задумвацца? Ды на тое і натхняў метад выхавання будаўнікоў камунізму.
Зiрнiце у вiкiпэдыi "засцянковая шляхта" i адразу знiкне нагода спрэчкi/
Мартин Минчук, можна і па такім уводзе штосьці адкапаць у інэце, але сходу азадачваешся:
Лепей уводзіць словаспалучэнне "ваколічная шляхта" на любой мове.
Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, ввела запрос со смартфона "засцянковая шляхта" и вот ссылка - https://be.m.wikipedia.org/wiki/%D0%97%D0%B0%D1%81%D1%86%D0%B5%D0%BD%D0%B0%D0%BA
Swetlana, дзякуй! Я даўно адсочваў гісторыю мацінай вёскі Гадзіўля. Апытваў людзей. Вывучаў старажытныя карты. Вось на карце Шуберта засценак Ялінава Гадзіўля пазначаны там, адкуль яна перад вайной пераехала на цяперашняе месца, дзе ў 19 стагоддзі знаходзіўся панскі двор Ялінава Гадзіўля. На месцы самога маёнтка на мяжы 50-60 гадоў была пабудаваная Гадзіўлянская пачатковая школа. Школьнікі 9у тым ліку і я) ацалелы падмурак маёнтку зневажалі, руйнавалі, паколькі на тое натхняла савецкая ідэялогія.
Я нават на супрацьлеглым баку раёна адшукаў былую жыхарку зарэчнай Гадзіўлі. Аб яе жыцці на пустым цяпер месцы можна прачытаць у пасце блогу "Деревня перехала за реку":
https://blukach.by/post/947
Карта Шуберта з панскім дваром Ялінава Гадзіўля і аднайменным засценкам:
БАРЫС вАлосаЎскі, аказваецца, не аднаго Блукача хвалюе дадатак да назвы вёсак - Сцяна:
Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, і гэта добра! Мяне вось зацікавіў пераклад на рускую - Ялінава Гадзіўля! Елочное (что)?
БАРЫС вАлосаЎскі, можа ,так, а можа - еловая, ельная. І ўвогуле, невядома, дзе ставіць націск. На карце Шуберта напісана па-руску: Елиново. Так будзе пісацца незалежна ад націску. У беларускай жа мове націскны склад мяняе напісанне ўсяго слова (пачынаю з націску на першы склад: Елінава, ЯлІнава, ЕлінОва. Ніхто на маёй памяці не вымаўляў гэты тапонім.
Для прыкладу прывяду аналаг. На Сушаншчыне ёсць возера з назвай па-руску Теменица. Дзе ні стаў націск, будзе пісацца аднолькава. Пачынаю мяняць націск з першага складу і пісаць гідронім па-беларуску: ЦЕменіца, ЦямЕніца, ЦемянІца, ЦеменіцА. Вось якая абракадабра атрымліваецца. Хто дзе хоча, там націск і ставіць.
Лёгка палякам: у іх заўсёды націск ставіцца на перадапошнім складзе.Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, добра! А як Гадзіўля перакладаецца па руску? Какое-нибудь сборище змей?
БАРЫС вАлосаЎскі, па-руску пішацца Гадивля. А вось этымалогію тапоніму ніхто не ведае. Ёсць тры варынты: гад, гАдзіць, гадзІць (гад, гадить, годить). Гэта мае дылятанцкія развагі. Можа б Вазар і накапаў бы нешта навукова абгрунтаванае. У мяне на тое кішка тонкая, дый жадання вялікага няма.
Дарэчы, а ці ведаеш, што тапонім Валосавічы паходзіць не ад слова "волас" ці "валасы", а ад імя паганска бога Вялеса (па-іншаму - Велеса)? Таксама і Велеўшчына.
Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, пра валасы я ведаю)))
Цікава тое, што і Велеўшчына і Валосавічы ад аднаго бога, а гучаць па іншаму!
Таксама, дарэчы - ці сустракаў дзе адсутнасць гуку Ф на Лепельшчыне? Напрыклад - Дзед Піліп (Філіп) ездіў да Пранціі (Францыі), гэта прама указвае на балтскае пазыходжанне ( шчэ там на пасху ўсей вескай ходзяць да камней))) - я такое бачыў сваімі вачыма.
БАРЫС вАлосаЎскі, адказ табе пра літару "ф".
Мая баба Ганна кляла ўнукаў:
- А каб на вас пранцы!
Меркаваў, што цёмная баба выдумала гэтае слова з дубавецця.
Ужо ў гэтым тысячагоддзі выпадкова ў руска-беларускім слоўніку натыкнуўся на пераклад слова "сіфіліс". Аказваецца, па-беларуску будзе "пранцы". Пачаў шукаць этымалогію гэтага слова. І вось што даведаўся.
У нашую мясцовасць сіфіліс занеслі французкія ваякі ў 1812 годзе. Гэтай хваробы раней тут не ведалі, таму назвалі яе "пранцы", што азначае "францы" (ад французаў). Толькі "ф" беларусы не вымаўлялі. Век жыві - век вучыся. Жыццё ў мяне было шанцовае - амаль 70 год пражыў, а на пранцы не хварэў.
В детстве, где то после четвертого или пятого класса мы с лучшим другом Ленькой Кругликом, решили как в Простоквашино найти "склад". Но эта версия была для девчонок и остального гадивлянского "люду", а у нас был замысел как у настоящих "черных копателей" наткнуться на "эхо войны" то есть боеприпасы. Между староречьем и мостом метра три-четыре от берега Эсы были окопы, вот мы не долеко от них и начали копать. Где-то на глубине см 70´- 80 мы наткнулись на бетонную площадку, такое было ощущение , что на ней когда-то был кафель.. Уже не могу вспомнить кто из гадивлянских стариков сказал, что на этом месте когда-то была панская конюшня. И Ленькин отец заставил нас закопать наши раскопки, потому что коровы попав в наш шурф, могли сломать ноги. Это тоже что то из тайн Гадивли.
Терентий, давай, напішы з падрабязнасцямі пра ход раскопак і наезд на вас Паўліка. Добры мемуар атрымаецца.
Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, вось бачыш і адказ на тое пытанне - навошта тлумачы? Тамтэйшая мова не сенняшняя, амаль забытая!
Наступнае - недаўна даведаўся, што у Польшчы некаторыя калі паміралі, то прасілі продкаў захаваць цела, сэрца, а некаторыя і галаву у розных мясцінах! Дык Польшча гэта табе не паганская Літва))) Аказваецца у перыяд інфекцый - выніманне сэрца з цела было добрай праверкай на жыцце! Во як!
Дык я к чаму - ці чуў што як было у нас? Навошта рабілі склепы, і знаходзіліся яны амаль на агародзе)?! Пытанняў шмат)
БАРЫС вАлосаЎскі, спецыяльна не займаўся метадамі пахавання ў даўніну. Дый свае справы запусціў - толькі і займаюся, што сяджу за клавай ды адказы на пытанні страпалю.
Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, не Павлика, а дяди Володи Круглика.
Терентий, зразумела. Гэта я Лёнькаў пераблытаў: Мазго з Круглікам. Дый гэта сутнасці прапановы не мяняе.
Вяртаемся да Сцяны.
Блукач - Вазару:
Вазар - Блукачу:
І Блукачу тое цікава. Але ніхто не адкажа. Хутчэй па той жа прычыне, што і Сцяну знішчылі.
Напiшу товарiщу Васiлiю каб лiшнi раз не турбаваць пана Блукача, вiдавочна ж што наш iнфлянцкi зямляк гэты форум чытае.
Дык вось Васiлiй, на мой погляд Вашая галоўная праблема ў тым, што Вы занадта даверлiва ставiцеся да архiўных папераў. Партайгеносэ Бранявы меў рацыю, калi казаў, што нельга даваць веры нiкому, нават сабе (мне, зразумела, - без пытаньняў). Першакрынiцы, асаблiва тыя, што пiсалiся цi перапiсвалiся расейцамi пасля анэксii нашых земляў, маюць шмат памылак. Часам выпадковых, часам наўмысных.
Вось Вы тут ужо шматкроць працытавалi нiбыта былы назоў Юркоўшчыны «Белае Вiркова Сцяна». I дасюль не зауважылi простай рэчы: «Юркова» i «Вiркова» адрозьнiваюцца хiба што часткай складу. Альбо у час запiсу на слых, альбо пад час перапiсваньня (а яно адбывалася, пэўна не раз) нехта запiсаў альбо прачытаў «Ю» як «Вi», Юркова ператварылася у Вiркову. I нiчога ў тым незвычайнага не бачу, бо сам неаднойчы ламаў вочы, прадзiраючыся праз загагулiны рукапiсных тэкстаў. Што да Белага, то складана казаць нешта, маючы толькi той кволы фрагмент, што Вы цытавалi. Я б з цiкавасцю праглядзеў паперу цалкам. З iншага боку, што дзiўнага калi ля назвы паселiшча, што месьцiцца на возеры Белае, прыгадваецца назва гэтага возера? Вось было б Чарсцьвяды Юркова Сцяна, цi Суша Юркова Сцяна, тады б я здзiвiўся.
Яшчэ момант. Жадаеце канструктыўнай, люцкай размовы па справе, завязвайце з пазiцыяй цецярука на такавiшчы, што калi пяе сам, то нiкога i нiчога навокал не чуе. У Лепелi i навакольлi хапае людзей, што не дурнейшыя за Вас. Таму меней пыхi i самакрасаваньня. Як адзiн казаў, дзе ты вучыўся, я там выкладаў. Посьпехаў.
Dzato_ichi, для цябе пасланне:
Блукач ВАЛАЦУЖНЫ,
Прыкладна гэткага адказу я i чакаў Адно мяне дзiвiць, як гэткi наскрозь савецкi товарiщ з вiдавочным масквафiльскiм ухiлам дасюль жыве У ЛАТВII? Самi па сабе прыгадваюцца… i перафразуюцца радкi даволi папулярнага на усход ад Дуброўнi баснапiсца:
«…Где с умилением глядят На Путина и Лукашенко
А шпроты... рижские едят!»
Магчыма камусьцi будзе цiкава. У Вораньскай воласцi Лепельскага павету мелася «Дудчына Сцяна» (сёньня
«Дудчино» Ушацкага раёну)
Сёньня у Дудчыне адзин жыхар застауся. Сумнае видовишча .
Dzato_ichi, Vlad Ivanov, вельмі цікава. Гэтая вёска часта на маім слыху, паколькі дзеці з лепельскай вёскі Плігаўкі (раней Засценак) хадзілі ў пачатковую школу ў Дутчына. Дзякуй за інфармацыю.
Блукач ВАЛАЦУЖНЫ,
Тут пытаньне: калi размова iдзе аб вораньскiх Плiгаўках, што на усход-паўночны усход ад возера Ворань (памiж Пяскамi ды Старым Сялом), то падобна на праўду. Там напрасткi да Дудчынай Сцяны кiламетраў пяць-шэсьць. А калi Плiгаўка тая што насупраць Бароўкi праз Вiцебскi тракт, то хучэй за ўсё не, бо занадта далёка.
Dzato_ichi, Плігаўкамі вёску Засценак пасля вайны нарок мясцовы жыхар і старшыня сельсавету Спирыд Плигаўка ў гонар сябе. Потым дзядзьку застрэліў яго пляменнік Іван Плігаўка. Тыя Плігаўкі знадзяцца паміж Пяскамі і Азаронкамі. Пра тое тут:
https://blukach.by/post/1082
Блукач ВАЛАЦУЖНЫ,
Чытаў, але аб назове хучэй за ўсё – байка. Вось фрагмент з «Плану генеральнага межаваньне за 1816 г». Як бачыш, веска звалася Плiгаўкi. Хоць пазьней – ужо у Шуберта i насамрэч – толькi«З.» (трэба разумець – «засьценак»). Аднак як не круцi, недарэка-старшыня Плiгаўка да назвы анi якiм бокам.
Dzato_ichi, выходзіць, што так. Шкада, што бурыцца прыгожая легенда. Аднак факт неаспрэчны. Хіба, можа, Спірыд Плігаўка вярнуў старую назву вёсцы замест новай, бальшавіцкай. Але гэта толькі здагадка. А вось што населены пункт па свайму статусу быў не вёскай, а засценкам, дык гэта хутчэй за ўсё: адпаведна статусу змянілася і назва.
Dzato_ichi, Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, калі маеце мапы, на якіх можна убачыць як выглядалі возеры Лепельскае і Проша да пабудовы Лепельскай ГЭС, выкладзіце, калі ласка!
Несцерка, такіх мапаў у інэце шмат: Шуберта і іншых. Даю спасылку на мапу РККА 1936 года. Нацэльвайся курсорам на Лепельскае возера і павялічвай. Вядома, буйнамаштабных мапаў тады не малявалі. Дарэчы, археолаг Ігар Чарняўскі (памёр), бацька археолага Максіма Чарняўскага (капаў верабскія Міхасіху, Прыгожую верацяю, Дубавец, бераг возера Ладасна), казаў мне, што адвеку возера называлася Лепель. Пасля заснавання на ім паселішча Лепель пачалася блытаніна з аднолькавымі назвамі, таму возера перарабілі ў Лепельскае. Так зручней, хоць і няправільна. Здаўна населеныя пункты атрымлівалі назвы ад вадаёмаў ці вадатокаў, на іх заснаваных, а не наадварот. Рэкі Менка і Масква ўтварылі паселішчы Мінск і Маскву, а не наадварот. Такіх прыкладаў на Зямлі сотні, калі не тысячы.
Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, вялікі дзякуй! Паспрабую адшукаць.
Блукач ВАЛАЦУЖНЫ,....Рэкі Менка і Масква ўтварылі паселішчы Мінск і Маскву, а не наадварот....
Якія паселішчы утварылі рэкі Эса і Улла? Чаму так?
Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, в Карелии с этим поступили проще, у них населенный пункт и водоем называются одним словом КЕскозеро, ЛУмбозеро,КОткозеро, УТозеро, ЯМозеро, и обязательно ударение на первый слог.
БАРЫС вАлосаЎскі, нават гісторыя савецкай Беларусі вучыла, што Мінск утварыўся на Менцы. Гэтак і Масква. Ула штварыла цяперашні гарпасёлак Улу. А Эса ўтварыла прыватнае прадпрыемства і магазін "Эса", якія праіснавалі некалькі гадоў. Чаму так? Сам пакумекай
Терентий, так і павінна быць, хоць карыстацца аднатыпнымі назвамі вадаёма і паселішча нязручна.
Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, нязручна для беларусау , а для карэлов это норма, помните лет 5 или 4 назад была трагедия в Карелии на Сямозере там погибли дети на лодках. У нас все радио и теле каналы, месяцы 3 полоскали эту трагедию. Мне карелы говорили что им ещё было не приятно когда все СМИ называли Сямозеро двумя словами. А правильно как я писал выше СЯмозеро.
Терентий, спасибо! Был бы очень рад, если бы Вы что-нибудь про карелов написали!
Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, ... А Эса ўтварыла прыватнае прадпрыемства і магазін "Эса", якія праіснавалі некалькі гадоў.... Дзякуй! Смешна, патрабую артыкул пра тое прадпрыемства і магаз...
Наступнае - адкуль ведаеш пераклад Эса і Улла?
БАРЫС вАлосаЎскі, Эса і Ула з даўняй балцкай мовы перакладаюцца як Брод і Скала. Устанавіў і ва ўсіх навуковых даследаваннях прымяняў гэты пераклад навуковы супрацоўнік Лепельскага краязнаўчага музею Ілья Януш, з нядаўняга часу нябожчык.
Терентий, пра зручнасць і нязручнасць аднайменных назваў населенных пунктаў і вадаёмаў. Некалькі дзён таму назад глядзеў відэа аб ратаванні тапельцаў на возеры Бораўна, якое так толькі пішацца на картах і ў дакументах, а людзі называюць Баравенкам або Баравенскім. Паказвалі званок у МНС. Тэлефонны дыялог быў прыкладна такім:
- У Баравенку два чалавекі пад лёд праваліліся, топяцца.
- Это в каком таком Боровенке?
- Ну, у Бораўне.
- В деревне Боровно?
- Ды не, у возеры Бороўна, а вёска там Жарсцвянікі.
Разбіральніцтва доўжылася некалькі секунд. Выехалі. Тапельцаў уратавалі. Аднак блытаніна з назвамі атрымалася. Чаму Баравенку не завуць Бораўнам, як таго патрабуе афіцыёз? А таму, што народ не прымае геаграфічны абсурд. Тлумачу:
Возера Бораўна і вёску Бораўна падзяляюць некалькі кіламетраў асфальту, а па прамой між імі ўлезлі яшчэ два возеры: Глыбочыца і Нюля.
Яшчэ адзін геаграфічны абсурд. Вёску Ладасна і возера Ладасна падзяляюць тры ці чатыры кіламетры. А на самім беразе возера Ладасна стаяць вёскі Мягелі, Курмялёўка, Марозава Слабодка, за паўкіламетра - Задоры, Кабак, Двор Бабча.
Эса і Ула з даўняй балцкай мовы перакладаюцца як Брод і Скала. //
Политический уже вопрос. Так недалеко и литовцами нам оказаться.
Хотя версия и аргументы к ней, что кривичи это балты, а не славяне (либо смесь) уже давно известны в научных кругах.
Игорь Самохвалов, гэта ўжо дыскусія напрошваецца. На тое ёсць гугл.
Dzato_ichi, нават не ведаю, да якой тэмы прыляпіць гэты зварот. Відавочна, што ён да цябе.
Несцерка,
План генерального межевания 1816 год. Только должен заметить, что картография тех времён далека от идеала. Не стоит слепо доверять всему только из-за того, что "из архива"
Блукач ВАЛАЦУЖНЫ,
Этот диалог о Рафиках весьма схож с диалогом о баварских колбасках. Суть такая же, вектор разный.
Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, па гiдронiмах дадам, што сёньня нават дакладна вызначыць з якiх мовау (старажытна-балцкiх цi старажытна фина-вугорскiх) яны паходзяць. Тое ж возера "Ворань" раней звалася "Зена(о)", што бачым на ПГМ 1816 г. Вiдавочна iснуе нейкая сувязь i з ракой Зеха, што праз ручай звязваецца з возерам.
Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, Ня буду нiчога казаць на допiс твайго сябра - не бачу сэнсу.
Игорь Самохвалов, Dzato_ichi, згодны з вамі. Зноў сябра скажа, што я ваш падпявала. А не падумае, што могуць быць людзі адрознага ад яго прасавецкага мышлення.
Dzato_ichi, гісторыя для нас - цёмны лес. Накшталт таго, па якім я за віртуальнымі зайцамі ганяюся. Гэта я нарадзіўся ў Верабках, дзе маці з бацькам жыла ў яго маці, пакуль была ў дэкрэце. А як ён скончыўся, забрала мяне з сабой да сваёй маці ў Гадзіўлю, адкуль хадзіла на працу ў Сталюжскую пачатковую школу. Я да чаго. Усё маё жыццё прайшло ці цесна звязана з Гадзіўляй. А тольк са з´яўленнем у мяне кампутару ў 2010 годзе даведаўся, што Гадзіўля знаходзіцца на месцы панскага двара Ялінава. Нават старажылы ў маім дзяцінстве такой назвы не вымаўлялі, хаця месца маёнтку паказвалі. І трэба ж было за назву пазней узніклай вёскі ўзяць тапонім Гадзіўля, а не Ялінава. Мяркую: таму, што савецай уладзе было нялюбым усё звязанае з панствам.
Dzato_ichi, вялікі дзякуй!
Блукач ВАЛАЦУЖНЫ,
Тапанiмiка – рэч цiкавая i неадназначная. Уплыў саветаў на зьмену назоваў зразумела быў. I у 99% ён нагэтулькi вiдавочны, што i да бабулькi не хадзi. У той жа час iснуюць вёскi, што носяць iмены тых самых паноў – крывапiйцаў i прыгнятальнiкаў ;) Вялiкая частка майго клану паходзiць з-пад Полацку. Там у свой час памiж Наўлiцкiм i Варонiцкiм азёрамi утварылася вялiкая гаспода пад агульным назовам Крупнiца. На пачатку 20-га стагоддзя тых Крупнiц стала ажно пяць. На мапе яны фiксуюцца лiчбамi, аднак кожная з iх у тамтэйшых жыхароў мела асабiстае найменьне. Як не дзiўна, па прозвiшчы землеўладальнiка, часам i былога. Крупнiца-Мураўшчына (па Мураўскiм), -Кавалеўшчына (па Кавалеўскiм), -Галубiшчына (па Галубiцкiм). З цягам часу тыя назвы зацьвердзiлiся i як вынiк сёньня у Варонiцкiм с/савеце iснуе вёска Мураўшчына, названая у гонар паноў Мураўскiх. Кавалеўшчына з Галубiшчынай былi хутарамi, таму зьнiклi у 30-ых, у часы узбуйненьня калгасаў. Веска з назвай Крупнiца праiснавала недзе да сярэдзiны 70-ых, а потым была сьселеная як малаперспектыўная. Цiкава i тое, што побач, памiж вёскамi Тадулiна i Хоцьцевiчы месьцiўся Сiпайлаў бярэзьнiк. Зьнiк ён толькi у сярэдзiне 80-ых пад час мелiарацыйных работ. А назву сваю атрымаў па прозьвiшчы Сiпайлы Восiпа Пятровiча, што яшчэ ў 1906 годзе меў ля 300 дзесяцiн зямлi у навакольлi Тадулiна
Dzato_ichi, такіх прыкладаў шмат. Дадам толькі адзін з іх. Свядай (тэрыторыяй Свядская пушча) уладарыла шмат паноў. У гісторыі зафіксавалася некалькі дынастыяў паноў. Самымі крутымі былі Жабы, Плятэры. Самымі заможнымі былі менавіта гэтыя, бо жылі ў Піцеры, а кіравалі Свядскай пушчай
Dzato_ichi, сам уключыўся недапісаны камент. Не схацеў сціраць ды па новай пісаць, таму дапаўняю. Апошнім Свядскім панам быў нейкі Іваноў. У яго гонар невялікая вёска атрымала назву Іван-Бор - прыгажэй не прыдумаеш. У пасляваенныя гады нейкай чырвонай галаве стала рэзаць вуха панскае прозвішча ў складзе тапоніму. Іван-Бор стаў Красным Октябрём. Ці не ў нулявых гадах апошні яго жыхар Пшонка перасяліўся ў Лепель. Вёскі не стала. Нават руіны звезлі. Нядаўна прачытаў у раённай газеце, што лясгас пабудаваў дыхтоўную лесавозную дарогу з Красного Октября да Краснолучки. Ці памрэ калі-небудзь гэты неўміручы Курылка?
Блукач ВАЛАЦУЖНЫ
Прачытаў гэтыя твае радкі і на успамін прыйшлі радкі з верша Некрасава "Забытая деревня"
Наконец однажды середи дороги
Шестернею цугом показались дроги:
На дрогах высокий гроб стоит дубовый,
А в гробу-то барин; а за гробом - новый.
Старого отпели, новый слезы вытер,
Сел в свою карету - и уехал в Питер
Несцерка, Так, Плятэр у Свядзе слёзы выцер, сеў у сваю карэту і з´ехаў у Піцер. Я і не ведаў да наведвання Шаркоўшчынскага раёну, што шчупальцы Плятэраў дацягнуліся і туды. У нас ад Плятэра нават гулькінага носу не засталося, а там вялізны комплекс захавалі Крэсы Ўсходнія. Вось толькі сам панскі палац:
Толькі на мемарыяльнай дошчы замест прозвішча Плятэр напісалі Пляхтэр. Зрабіў заўвагу адказным асобам. Адказалі:
- Мы гэта ведаем. Памыліўся непасрэдны выканаўца заказу. Пакуль сыходзіла. Вы першы, хто звярнуў на гэта ўвагу. Як-небудзь пераробім.
Плятэраўскі гарадок можна ўбачыць тут: "МОТОКРУИЗ. Европа в 125 километрах от Лепеля (1)"
https://blukach.by/post/1442
Несцерка, вось так Плятэра перарабілі ў Пляхтэра:
....Як-небудзь пераробім.... І так усюды, заўжды - і ніхто і нічога не збіраецца!
БАРЫС вАлосаЎскі, упэўнены, што сказалі, каб толькі адчапіцца ад дасужага лепельца. Хто яшчэ да іх з´явііца з нашых краёў з ведамі пра Плятэра?
Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, Жартуеце. Iм аб тых памылках мо не штодня кажуць. Аб "тых", бо другая частка прозьвiшча таксама з памылкай "ЗIБЕРГ" А па-добраму цалкам "Броэль Плятэр-Зiберг"
Dzato_ichi, сведчанне таго, што тыя, хто на словах ушаноўвае гісторыю, на самой справе далёкія ад яе.