19 июня 2026 в 08:36 — 3 недели назад

1057. Лепельщина без прикрас. БЕЛКА В БЕРЕЗИНСКОМ ЗАПОВЕДНИКЕ: ИЗ НАБЛЮДЕНИЙ 1930–1931 гг. Бухаркина Мария

Тема: Лепельщина без прикрас     Сегодня: 3, за неделю: 25, всего: 828

Сведения об авторе смотреть здесь: https://blukach.by/post/2726

 В Березинском заповеднике с первых лет его существования наблюдения за животными и птицами проводились как в естественной среде обитания, так и на биостанции, которая открылась в 1929 году и находилась в урочище Великая Река, недалеко от центральной усадьбы заповедника.

 На страницах журналов «Паляўнiчы Беларусi» и «Наш край» время от времени публиковались статьи, посвященные общему состоянию заповедника, а также отдельным событиям, связанным с жизнью зверей и птиц. Например, в 1931 году появилось сообщение о ястребе-тетеревятнике, который подавился курицей.

 В том же 1931 году в журнале «Паляўнiчы Беларусi» вышла серия из трех статей под общим заголовком «Пашырыць практычную работу біостанцыі Белдзяржзапаведніка». Автором этих заметок, посвященных изучению лисиц (https://blukach.by/post/2785), белок и канюка, выступил заведующий биостанцией М.Ф.Патцер. В статье «Вавёрка ў запаведніку і яе кармавы рэжым» (№ 7–8. С. 33–35) он поделился своими наблюдениями за белками в естественной среде и за выращенными им бельчатами.

 «1930 і 1931 год – час майго прабываньня ў запаведніку – як раз аказаўся няспрыяючым для збору матар’ялаў з мэтай вывучэньня метадаў біолёгічнага падліку вавёркі. У раёне Вялікай ракі ў 1930 годзе быў поўны неўраджай як яловых, так і насеньня сасновых шышак – звычайных харчоў вавёрак. Вавёрка з восені харчавалася: грыбамі, жалудамі і арэхамі, хаця апошніх было вельмі мала. Спачатку зімы, маючы свае запасы і магчымасьць дастаць што-небудзь з-пад сьнегу, вавёрка здабывала толькі почкі елкі. Калі сьнег пакрыў тоўстым слоем зямлю (трэцяя дэкада сьнежня), вавёрка села амаль выключна на паёк з почак елак (28 сьнежня у хутара Могілкі, 31 сьнежня – Вялікая рака). Праўда, былі яшчэ выпадкі, што белка ўхітрылася дастаць што-небудзь з-пад сьнегу. Так, 26 сьнежня ў абходзе № 21 Кавалаёўскага я ўбачыў сьлядок вавёркі ў выкапанай ёю з-пад глыбокага (35–40 сант.) пласту сьнега старой яловай шышкі, ды і то амаль пустой. У студзені-ж месяцы, колькі я не хадзіў па сьлядох вавёркі, ніякіх аб’едкаў, апрача кароценькіх яловых ветачак з адкусанымі почкамі, не знаходзіў».

 «Звычайна вавёрку можна было знайсьці на аднэй з елак на краі леса з наветранага боку дрэва блізка вяршыны яго. Яна весела і хутка захапляла аднэй або абедзьвума лапкамі ветачку, прыцягвала або прыгібала яе да роту, абкусвала і, трымаючы дзьвума лапкамі, хутка круцячы, зьядала почку. Выкарыстаная ветачка кідалася і ляцела ўніз.

У самы моцны вецер, калі вяршына веткі елкі і сама яна страшэнна хісталіся, вавёрка ўхітралася ўсё-ж такі сядзець і пярэднія лапкі выкарыстоўваць на трыманьне ў іх харчоў. Выходзіць на жыроўку вавёрка вельмі рана: калі яшчэ зусім цёмна і цяжка ўбачыць яе ў ельніку, а толькі чутна, як яна скрабе капцюрамі па кары дрэва. 

У 10 гадзіні раніцы (9 па сонцу) 3 студзеня 1931 году на асобнай елцы на краю леса я заўважыў вавёрку за ядой. Пасьля начной парошы лёгка было ўпэўніцца, што вавёрка на елцы адна і падлічыць аб’едзеныя раніцой ветачкі. Іх аказалася 137–138, пры чым я не магу паручыцца, што гэта елка першая і што вавёрка не паела почак дзе-небудзь на другой елцы. 20 студзеня пасьля абеду пад вечар (у гадзіну дня, калі я праходзіў пад елкай, сьлядоў вавёркі і аб’едкаў ня было). З елкі, што на палянцы каля сьцежкі ад Біостанцыі да Драко [неизвестная аббревиатура], вавёрка скінула 98 ветак. Пад некаторымі яловыми дрэвамі часьцей за ўсё асобна стаячымі на краю леса пад вясну накаплялася цэлая маса аб’едзеных вавёркай ветак. 22 красавіка я падлічыў лік ветачак пад адным з такіх дрэў. Іх аказалася з дакладнасьцю да аднаго дзесятка тры тысячы штук. Падлічыць дакладна не ўдалося, бо блізка праходзіла праезжая дарога і недалёка стаяла другая елка, пад якой было вельмі мала ветак.

Апасаючыся, што вавёрка, паядаючы почкі, вельмі прыкметна панізіць ураджай яловых шышак, я зьвярнуў увагу на кветкаваньне і колькасьць шышак на вышэйпамянёным дрэве. Як кветкаваньне, так і ураджай шышак на гэтым дрэве аказаліся вялізарнымі.

Такім чынам, апасеньне, што вавёрка, паядаючы почкі, наносіць значную шкоду дрэвам, аказаліся напраснымі».

 «У гэта лета ураджай шышак елкі тут вельмі вялізарны, і вавёрка, таксама як і клясты, з паловы ліпеня пачалі ўжо пробаваць яловае насеньне сьвежага ураджаю, а з трэцяга жніўня блізка Біостанцыі я назіраў вавёрку, якая аб’ядала сьвежую яловую шышку ў цэлай кучы аб’едкаў апошніх. Дарэчы, у гэтым годзе ў зьвязку з ураджаем насеньня елак у раёне Вялікай ракі зьявілася шмат клястоў.

У першым раёне, а мясцамі і ў другім запаведніка, дзе ў 1930 годзе быў ураджай шышак сасонкі, хоць і кепскі, вавёрка часткай харчавалася сасновым насеньнем, часткай яловымі почкамі. Патраціць цэлы дзень на назіранне за вавёркай па парошы я ня мог, бо быў з брыгадай на воўчай аблаве бо на паляваннi за рысяй. Усё-ж я пасьпеў упэўніцца, што падлічыць колькi адна варёрка зьесьць сасновых шышак на дзень, задача вельмі і вельмі нялёгкая, бо сьлядоў было шмат і частыя пераходы вавёркі па дрэвах без пакіданьня сьлядоў не дазваляюць паручыцца, што справу маеш з адной толькі вавёркай. Я не гавару ўжо, што і падлічыць дакладна колькасьць сасновых шышак, зьедзеных вавёркай пад адным дрэвам, ня так ужо проста. Па маёй думцы, падлічыць колькасьць вавёрак па ліку зьедзеных імі за дзень сасновых шышак, як гэта думае праф. А.В.Фядзюшын, трэба пакінуць. Гэта куды цяжэй і яшчэ менш дакладней, чым падлічыць колькасьць вавёрак у вядомым раёне шляхам абхода вучастку раніцою па сьлядах.

Справа ўскладняецца тым, што знэргія ў вавёркі і яе апэтыт, а значыць і колькасьць аб’едкаў вельмі мяняюцца ў залежнасьці ад надвор’я. Магчыма, што пры харчаваньні вавёркі яловымі шышкамі, якія і самі буйныя і аб’едкі іх больш, задача будзе прасьцей».

Наблюдения за белками М.Ф.Патцер проводил также на своей служебной квартире в урочище Великая Река.

 «У сярэдзіне жніўня мінулага року на Біостанцыю было дастаўлена пяць маленькіх вавёрачак, нябольш як 6–7 дзён таму назад быўшых яшчэ сьляпымі. Гэтыя маленькія вавёрачкі вельмі скора перасталі дзічыцца, лізалі малако, якое налівалася тонкім пластом на блюдца, і грызьлі кавалачкі цукру. Калі наліць малако ня так, каб блюдца было толькі змочаным, а больш тоўстым пластом, вавёрачкі чыхалі, папярхаліся малаком і пакідалі яду. Хутка вавёрачкі пачалі есьці малочную пшонную кашу і аладкі на содзе і малаку з падбоўтачнай (пшаніцы і ячменю) мукі. Асабліва любілі яны, калі ў гэтыя аладкі (трохі больш густа разьведзеныя за бліноў) дабавіць трохі цукра. Пшонная каша і памянёныя мною аладкі засталіся ўлюбёнымі харчамі вавёрачак да глыбокай восени. Пілі вавёрачкі малако ўвесь час вельмі ахвотна. Вельмі ахвотна вавёрачкі скакалi, гулялі, насіліся ўсёй сямейкай, то ўніз, то ўверх галавой па мне (маёй куртцы), пакуль я стаяў з кавалачкам цукру або аладкi, вавёрачка садзiлася звычайна ў мяне на плячы, а то залязала на галаву. Спалі вавёрачкі заўсёды разам, спачатку пад печкай, потым, калі маглі поўзаць па дрэву, у рукзаку і хлоп’ях, спацыяльна для іх павешаных на асінавае бярвяно, паставленнае ў вуглу пакою. Прачыналіся мае вавёркі ня вельмі рана (гадзіне а 7–7.30 па сонцу), да поўдня весела скакалі і гулялі, а ў поўдзень, паеўшы, заўсёды аддыхалі (забіраліся ў гняздо спаць), пад вечар зноў гулялі, але ня вельмі доўга. Спаць клаліся яны рана. Трэба сказаць, што большую частку часу маладыя вавёркі праводзяць у сьне».

 «З тае прычыны, што мае вавёркі ў пакоі ўчынялі цэльную орду, мне прышлося іх выпусьціць на волю вельмі рана, калі яны былі яшчэ менш палавіны росту дарослай вавёркі. Мае вавёрачкі былі вельмі мілыя, забаўныя і зусім ручныя: зналі мой голас і ішлі на яго, тады як чужых, незнаёмых людзей, баяліся. Звычайна, ранiцой вавёркі, наеўшыся і напіўшыся, ўсе ўходзiлi ў лес гуляць і вярталіся назад на захадзе сонца дамоў спаць вельмі галоднымі. У першыя часы тры вавёркі прыходзілі дамоў паесьці і паспаць і ў поўдзень, але хутка ў поўдзень стала прыходзіць дамоў толькі адна вавёрка. Выпускалі і ўпускалі вавёрак у пакой праз адчыненае вакно або фортачку, а каб ім лягчай было папасьці на вакно, я прыставіў да падаконьніку абрубак асіны. Сьмешна было і цікава бачыць, як вавёркі, на захадзе сонца, звычайна адным і тым-жа шляхам, задраўшы хвасты, несьліся да знаёмага вакна з лесу, мінуючы страшэннага для іх індыка або парасёнка. Хутка нават кароткі час прабываньня пітомцаў у кватэры стаў невынасім, бо яны ўчынялі цэлы садом і гамору. Прышлося пабудаваць ім пад фортачкай кармушку-скрынку, куды для іх і клалася ежа, а ў пакой больш не пушчаць. Толькі адна вавёрка прыходзіла акуратна адзін–два разы за ежаю да позьняй восені, пакуль яна не надзела сваёй зімняй шубкі. Апошнія вавёрачкі паступова перасталі прыходзіць».

 Сегодня территория урочища Великая Река входит в абсолютно запретную зону (так называемое «ядро»). А в самом начале истории заповедника в этом месте кипела жизнь: здесь жили и работали сотрудники, велись наблюдения за животными и птицами. И заметки М.Ф.Патцера, написанные в этом районе, – один из первых источников, на основе которых формировалась научная база заповедника.

Июнь-2026.



Метки: Бухаркина Мария, Березинский заповедник, р.Великая, история Березинского заповедника, Нешково.

НРАВИТСЯ
6
СУПЕР
ХА-ХА
УХ ТЫ!
СОЧУВСТВУЮ



19 июня 2026 в 20:44 — 3 недели назад

Обратил внимание на название «Беларускі Дзяржаўны Запрэтнік». Вот какая есть информация по поводу смены названия:

Когда 30 января 1925 года постановлением СНК БССР создавался заповедник, полным ходом шел процесс белорусизации. Ученые и языковеды Института белорусской культуры (Инбелкульт) активно создавали терминологические словари, стараясь уйти от прямого калькирования из русского языка.

Откуда взялся «запрэтнік»? Логика номинации шла от понятий «запрет», «запрещать» (на белорусском — забарона, забараняць, но в диалектах и старых письменных источниках широко бытовали основы «запрэт», «запрыціць»). Термин подчеркивал статус территории, где любая деятельность человека (особенно охота, ведь заповедник основывался ради спасения исчезающего речного бобра) была строго запрещена.

Почему слово ушло? В конце 1920-х и в 1930-х годах в БССР начались реформы языка (включая жесткую реформу правописания 1933 года). Многие неологизмы и узкодиалектные академические термины 20-х годов посчитали искусственными или устаревшими. В обиход прочно вошло слово «запаведнік» (от корня «запаведаць» — завещать, хранить в святости), которое фонетически и семантически стало общим академическим стандартом.

4


20 июня 2026 в 08:58 — 3 недели назад

vovalepel, Цікава! Камянтуй у такім духу і надалей.



20 июня 2026 в 22:14 — 3 недели назад

vovalepel, Марыя Бухаркіна адказала на твой камент:

Спасибо Вове-Лепелю за интересные сведения! Сто лет назад слова "запаведнiк" и "запрэтнiк" использовали как синонимы. Но "запрэтнiк" для народа, конечно, было понятнее.



20 июня 2026 в 23:03 — 3 недели назад

Эти сведения отыскал с помощью нейросети https://gemini.google.com/app

Спасибо Марии Бухаркиной за повод для поиска!) Её статьи про историю заповедника всегда очень интересны!



20 июня 2026 в 23:15 — 3 недели назад

vovalepel, мяркую, што такі водгук на даследчую творчасць ёй будзе прыемны. Мне таксама, паколькі чытаю творы Марыі з задавальненнем і добра ведаю, наколькі гэта нялёгкая праца.



21 июня 2026 в 14:39 — 3 недели назад

vovalepel, водгук Марыі Бухаркінай:

На жаль, водгукі могуць пісаць толькі зарэгістраваныя на сайце "Лепельбай.нет" яго карыстальнікі, як і ставіць лайкі. А зарэгістравацца на ім вельмі складана, як казала мне Аня Круглік з літоўскага Вісагінаса. Таму каменты да пастоў у блогу наведвальнікі яго падаюць мне ў электронную пошту, а я пераношу допісы пад адпаведны пост.

2




Авторизуйтесь, чтобы оставить комментарий




Темы автора





Популярные за неделю


Торонковичские камни  — 1 год назад,   за неделю: 155 





Яндекс.Метрика
НА ГЛАВНУЮ