Я ўжо не памятаю, ці штрафавалі. Але гэты факт сведчыць аб тым, што штрафы тады былі мізэрныя, таму маглі і не запомніцца. Гэта ў цяперашні час за такое як улупілі б дзве ці тры пенсіі, дык да канца жыцця не забылася б. Выходзіць, парадкі тады былі менш драконаўскія. Але гэта падчас развалу СССР. У часіны застою Толіка Мальчэўскага (таго, што разам са мной падаваў заяўку на мітынг) упяклі ў псіхлякарню за тое, што, навучаючыся ў інстытуце, стварыў групоўку "Саюз свабодных студэнтаў". Лічылася, што да такога мог дадумацца толькі сапраўдны вар´ят. Так і прахадзіў жыццё з кляймом псіха. Але ў той час, пра які вядзецца гаворка ў "Прамені", ужо не асмельваліся браць гэтую акалічнасць за аргумент, бо тое, што казалі камуністы, людзі ўспрымалі і разумелі роўна наадварот. Як пра фен і цукеркі, якія ўкраў кандыдат на прэзідэнта Лукашэнка ў сцюардэсы падчас авіярэйсу з Кітаю ў Мінск. Я ніколі не быў прыхільнікам Лукашэнкі, аднак такую смехатворную качку кебічаўскай групы падтрымкі прыняў як не вартую выедзенага яйка. Кебічаўцы гэтым самі сябе адлупцавалі і зняважылі ў вачах выбршчыкаў. Увогуле, большасць ў другім туры выбараў першага прэзідэнта галасавала па прынцыпе: абы не Кебіч. Адпаведна і жывём.
Ці далі штраф пасля складання пратаколау?

Блукач, с наступающим...
Чым?
Ужо ні чым. Відаць, святкаванне Дня волі ў гэтым годзе адмяняецца...
Дык яшчэ ж два тыдні да яго.