На гэты раз паехаў да суседняга возера Глыбачка. У Заслонаве па мосце пераадолеў Улу, мінуў паварот на Маланку. Дзе ж збочыць на Глыбачку? Мусіць павярну за камандным пунктам, дзе паміж двума аўтатрэнажорамі пад прамым вуглом ад цэнтральнай жвіроўкі адгаліноўваецца і заглыбляецца ў лес прасёлачная дарога.
Праз паўтара кіламетра спыніўся на паляне перад крутым спускам да возера. Спідометр ад Лепеля намерыў 20,5 кіламетра. Асцярожна скаціўся на ўзбярэжны лужок. Ля вогнішча ахайна складзены паколатыя дровы. Наўкола — травяністы пляж з адзіным падыходам да вады.
Да супрацьлеглага берага — метраў з 200. Зірнуў уздоўж возера — удалечыні бялеюць пабудовы базы адпачынку паляўнічай гаспадаркі “Лебур-Хант Фіш”. Прамазаў! Прыехаў не на Глыбачку, а на возера Сакольскае. Вярнуўшыся на кручу і шыльду знайшоў з надпісам: “Арэндаваны вадаём. Паляўнічая дача арэнднай гаспадаркі філіяла “Лебур-Хант Фіш”. Паляванне без пуцёвак забаронена”. Што ж, паколькі заблудзіў і на Глыбачку не трапіў, пайду вакол вывучаць Сакольскае, бо яго бачыў толькі аднойчы з базы адпачынку, якая яшчэ будавалася.
Пайшоў абыходзіць возера не ў бок базы адпачынку, што знаходзіцца ў вёсцы Доўгае, а далейшым шляхам, з боку вёскі Сызаўшчына.
Яловы лес разразае глыбокая лагчына, па якой з Сакольскага выцякае ручай і струменіцца ў Глыбачку. Яго перагарадзілі бабры трывалай плацінай. Па ёй пераадолеў рэчышча. Узышоў на вершаліну крутога схілу. Лясная дарога скрозь забарыкадаваная галлём, нявывезенымі хлыстамі і сартыментамі — не так даўно лес валілі, а парадак пасля сябе не навялі. Збочыў да возера. Густы ельнік таксама засмечаны рэшткамі драўніны, якая перамяшалася з прыроднымі заваламі. Ісці цяжка. Мабільнай сувязі няма.
Касагор крута збягае прама ў ваду. Самы бераг асядлалі яліны. Некаторыя абрынуліся ў возера. Сцежкі паўз водны ўрэзак няма. Чаму не ходзяць тут рыбаловы? Хіба вуду не даюць закідваць узбярэжныя дрэвы.
Да берага хвалі прыбілі самаробны плыт. Мабыць хтосьці спрабаваў з яго рыбу вудзіць ці падарожнічаць па вадаёме. Рызыкоўныя мерапрыемствы.
У бок адзінага блізкага вострава ўпала доўгая яліна. Лапкі паспелі засохнуць. Жахліва выглядае шэрая абракадабра.
Схілам ісці цяжка, бо левая нага заўсёды ступае ніжэй за правую. А яшчэ яловыя цвёрдыя і вострыя сучкі стараюцца вочы выкалаць. Паваленыя ветрам яліны шлях перагароджваюць.
Насупраць базы адпачынку бераг крыху вызваліўся ад дрэў. Пайшоў альхоўнік. Напрыканцы выцягнутага возера дарога з даліны ручая ў двух кірунках уверх палезла. Улева — у Доўгае, управа — хутчэй за ўсё ў Сызаўшчыну. Пайшоў угору ўправа. Адразу на версе — вёска. Звярнуў у першую абжытую хату. Пазнаёміўся з 75-гадовай Марыяй Памэ. Яна — адзіная жыхарка на ўсю вёску. Астатнія двары пустыя — старыя гаспадары паўміралі, іх нашчадкі па свеце раз’ехаліся.
У Доўгім растлумачылі, як лепей выйсці на бераг, мінуўшы базу адпачынку. Спачатку падышоў да яе. Не пустуе -- некалькі легкавікоў паркавалася на ахайнай абгароджанай тэрыторыі. Пайшоў у абход. Перад змрочным змешаным лесам збочыў да ўяўнага возера. Узбярэжны схіл аблюбаваў альховы гай. Па-ранейшаму да вады падыходу няма. Улетку пакупацца ў возеры можна хіба што на паляне, дзе чакае мяне матацыкл, і з пірса на базе адпачынку.
Здзіўленне выклікаў валун перад самым водным урэзкам — адкуль ён тут узяўся? На беразе праявілася ледзь прыкметная сцежка. Схіл разрэзаў яр, па дне якога да возера прабіраўся метровай шырыні ручай, дно якога ўслалі камяні ў незлічоным мностве. А вось і паляна, з якой пачынаў абыход Сакольскага.
НРАВИТСЯ |
СУПЕР |
ХА-ХА |
УХ ТЫ! |
СОЧУВСТВУЮ |
Ну и?..
...і заплечнік за спіну ды на Сакольскае! Даведнік пад рукамі.
Вялікай патрэбы ў перакладзе не маю. Валочуся па лепельскіх нетрах для сваёй душы, а пішу для тых, хто мяне разумее. Такіх шмат і ў нас сваё згуртаванне.
Валацуга, вялікі дзякуй за такі падрабязны і цікавы аповед! Мне здаецца, што сорамна нам, беларусам, не разумець сваёй мовы. А тое , што вас, ТІА, ніхто не вучыў гаварыць па-беларуску , гэта проста смешна... Вазьміце і вывучыце самі, нічога складанага ў гэтым няма. Кожны чалавек, які паважае сябе, свой род, свой народ, павінен паважаць і мову продкаў сваіх...
Паважаныя супербелорускаразмауляючыя спадары, не рабіце паспешлівых высноў. Адкуль Вам ведаць - можа быць я размаўляю і разумею беларускую мову лепш Вас з Валацугай разам узятых. Проста я намагаюся больш уважліва ставіцца да тых, хто вакол мяне.
Яшчэ раз паўтаруся: далучэнне да белорускай мовы заключаецца не ў навязванні, а ва узаемаразуменні.
Вот вы неугомонные Браузер Chrom в помощь, он автоматом на русский всю писанину переводит. Даже побаиваюсь, что сейчас и моё сообщение на белорусский переведёт.
Жду рассказ по озёрам Большие и малые Плотки, погода ещё лётная, можно и в декабре туда сгонять.
Будет писать Валацуга на белорусском языке или на русском принципиальной разницы нет. Про озера и прочие природные достопримечательности района интересно только местным аборигенам (они все понимают оба языка), типа "Мань, смотри про наша озеро пишут..." Таких озер, речушек, валунов и т.д. полно и других местах, часто встречаются и названия типа Драконово озеро, Чертовово болото, Святой родник... Я не думаю, что прочитав путевые заметки Валацуги, кто-то из ближнего зарубежья решит провести отпуск в районе.
Ну не - тема очень хорошая, нужная и интересная для городского сайта.
конечно тема интересная! живём тут и ни чё не знаем.