09 дек 2011 в 17:17 — 1 год назад

МАЛАНКА НА ПАЛІГОНЕ

Тема: Природа Лепельского края     Сегодня: 1, за неделю: 1, всего: 1321

Упершыню пра возера Маланка даведаўся з карты-кіламетроўкі Лепельскага раёна, выдадзенай у 2008 годзе. Звярнуў увагу на маленькую сінюю плямку з надпісам “воз. Маланка” ў атачэнні зеляніны паміж Заслонавам і Сызаўшчынай. Невядомасць і таямнічасць паклікалі ў дарогу.

Мінуўшы мост цераз Улу ў Заслонаве, праехаў уздоўж пабудоў вайсковага палігона, звярнуў наўздагад управа на адну з лясных дарог. Куды ехаць далей, калі ад кожнай з іх адгаліноўваюцца дзясяткі іншых? Карта аб тым маўчыць.

Дапамагла інтуіцыя. Рукі самі паварочвалі руль у патрэбным кірунку. У даўняй дзялянцы нага міжволі націснула на тормаз -- за парослай бярэзнікам верацяёй угадваецца глыбокая лагчына, магчыма возера.

Так і ёсць. Цалкам зарослая асакой лагчына-пратока ўпіраецца ў тарэц возера. Толькі Маланка гэта ці суседняя Глыбачка?

Заглыбіўся ў яловую пушчу. Дарога заняпала, у самым гушчары рэзка павярнула ўправа і растварылася на светлай узбярэжнай паляне. Наперадзе -- невялікае лясное возера, перад ім -- вогнішча і дзеці наўкола.

-- На Маланку ці Глыбачку трапіў?

-- Маланка гэта! -- адказалі хорам.

Пазнаёміліся. Сем вучняў пятага, шостага і восьмага класаў Зслонаўскай школы разам з настаўнікамі Андрэем і Марынай Лазоўскімі выбраліся ў паход аднаго дня. Распавялі, што сярод турыстаў -- учарашнія пераможцы раённага конкурсу вакальных груп школьнікаў на лепшую песню Жэня Ляўковіч, Таня і Наташа Лазоўскія.

Кіраўнік гуртка турыстаў Андрэй Лазоўскі выклаў праграму паходу. Спачатку наведалі крыніцы “На крыжах”. Хто жадаў, пакупаўся ў святой купелі. Затым перабраліся на Маланку. Тут падзяліліся на дзве каманды і ўзяліся спаборнічаць, якая з іх першая паставіць палатку, раскладзе вогнішча і закіпяціць два літры вады. Спаборніцтвы праходзяць весела. Мужна вытрымлівае ўсе цяжкасці пешага паходу выхаванец дзіцячага садка Дзіма Лазоўскі, сын Андрэя і Марыны.

Са шкадаваннем пакінуў зручнае для адпачынку месца -- светлую паляну, стол і лаўкі з дошак, кладкі да чыстай вады, бо разумеў, што тут я лішні. Вярнуўся на гару, з якой упершыню ўбачыў Маланку. Добра агледзеў яе. Невялікі авальны вадаём хаваецца ў засені яловай пушчы з аднаго і сасновага бору з другога боку. З майго тарца -- шырокая лагчына-пратока з нябачнай, хоць і блізкай Глыбачкі, з супрацьлеглага -- пратока ў Улу. На той бок лагчыны вабіць грыбнымі месцамі ўтульны бярозавы гай, аднак цераз балота не перабярэшся. Не бачна, каб да возера можна было падабрацца ў іншым месцы, апрача як з паляны, занятай школьнікамі-турыстамі.

Па крутым схіле спусціўся да забалочанага берага. Заглыбіўся ў пушчу. Водны ўрэзак капіруе сцежка, якая ўецца між тоўстых ялін аж да табара заслонаўцаў. Збіраю чорныя грузды ды жоўтыя падгруздкі. Вярнуўшыся на касагор дзялянкі, знаходжу лапікі апенек. Абедаць сядаю за стол з дыхтоўнай лавай, змайстраваныя вайскоўцамі на краю дзялянкі. Што гэта іх рук справа, сведчаць выкапаныя шматлікія капаніры для тэхнікі, для салдатаў -- схованкі пад дахамі з тонкага бярвення, раскіданыя па зарасніках бляшанкі з-пад грэцкай кашы.

Увогуле, мясцовасць засмечаная пластыкавымі ёмістасцямі. Натрапіў на яму, запоўненую зношанымі керзавымі ботамі. У яловы гушчар звезены абломкі вучэбных сталоў.

З гарадскога мікрараёна Сельгастэхніка да Маланкі 19,4 кіламетра. Ад заслонаўскага моста да паляны на беразе -- два з паловай кіламетры.



НРАВИТСЯ
СУПЕР
ХА-ХА
УХ ТЫ!
СОЧУВСТВУЮ





09 дек 2011 в 20:07 — 1 год назад

ВАЛАЦУГА.вялiкi дзякуй за матэрыял.я вельмi захапляюся прыродай лепельскага краю, але ж я практычна нiчога не разумею, бо я беларускую мову вывучау толькi апошния 2 гады навучаня у школе.можа як небудзь ВЫ будзiце перакладаць, цi адразу на русскай мове пiсаць?



09 дек 2011 в 21:40 — 1 год назад

Мінчаніну! Рускую мову разумею добра, аднак пісаць на ёй не ўмею -- заўжды збіваюся і ўстаўляю "з" паміж літарай "д" і мяккай галоснай, перад мяккай галоснай пішу зычныя "ц" і "дз" замест "т" і "д" і да т.п.



09 дек 2011 в 22:07 — 1 год назад

ВАЛАНЦУГА!!! ну хоць назву азёр пiшыце у скобках на рускай мове. бо вельмi нязручна перакладаць!!!!!!!!!!!! загаддзя вялiкi дзякуй.



10 дек 2011 в 09:43 — 1 год назад

Мінчаніну! Назвы азёраў на абедзвюх мовах гучаць аднолькава. Маланка так будзе і па-руску, а не перакладаецца як "молния". Вось назвы па-руску закранутых мной азёраў: Дракона (Дракона), Большие и Малые Окуничи (Вялікія і Малыя Акунічы), Большие и Малые Плотки (Вялікія і Малыя Плоткі), Сокольское (Сакольскае), Глыбочка (Глыбачка), Маланка (Маланка). Нават пішуцца назвы амаль аднолькава.





Авторизуйтесь, чтобы оставить комментарий




Темы автора





Популярные за неделю


69-й ФотоФик. УЖИН БЕЗДЕЛЬНИКА. Валацуга  — 1 неделю назад,   за неделю: 186 





Яндекс.Метрика
НА ГЛАВНУЮ