10 дек 2011 в 09:48 — 1 год назад

УРОЧЫШЧА ПУНТЫ

Тема: Природа Лепельского края     Сегодня: 1, за неделю: 4, всего: 1548

 Гэтую вёску паказваюць усе карты двухкіламетровага і кіламетровага маштабу, хоць у кнізе “Памяць. Лепельскі раён” яна не значыцца ні сярод жылых, ні сярод зніклых населеных пунктаў. Між іншым, з уліку ў Горскім сельсавеце Пунты знялі нейкіх пару гадоў таму назад. Апошні ж жыхар пакінуў іх у 1993 годзе.

З прылеглай да Аршанкі вёскі Юндзілаўка ў Горкі вядзе трохкіламетровая жвіроўка. За кіламетр да Горак да яе прымыкае абгароджаны жэрдкамі загон для сельскагаспадарчай жывёлы з будкай даглядчыка на ўскрайку. За загонам і пачынаецца былая аселіца Пунтаў. Месца самой вёскі яскрава вызначае гай з голых лісцёвых дрэў, які глыбокім ровам разразае былая вясковая вуліца.

Яе абступаюць высачэзныя ліпы. Іх, без лісця, лёгка выдаюць засохлыя кветкі на аголеных галінах. Ранейшыя хатнішчы можна адшукаць хіба што па камянях ад падмуркаў, схаваных у засохлым бур’яне, ды прыямках на месцы скляпоў.

Не ўсё зялёнае лісце згубіў бэз. Засохлыя яблыкі трымаюць на сабе каржакаватыя старыя яблыні. Непрытоўчаная пажухлая трава трымае на сабе апалую рудую лістоту. Лёгкі сняжок не прыціскае яе да зямлі, а сам хаваецца ў пухкім лісцёвым покрыве.

Сярод яблынь вымахала гіганцкая бяроза – не абхапіць. Над глыбокімі канаўкамі ў кары тырчаць іржавыя цвікі – сок спускалі. Пад камлём тоўчаны шыфер валяецца. Непадалёк – аб’ехаўшая студня. Круглая, але замест бетонных кольцаў сцены абкладзены іржавай бляхай. Бярвенні ад агалоўка побач ляжаць. Металічны жолаб для паення дробнай хатняй жывёлы валяецца. Ля аднаго хатнішча зношаны абутак у кучу скінуты. Вёдры дзіравыя і без дна. Поліэтыленавай плёнкі шмат. Сумна робіцца ад думкі, што ўсё гэта калісьці прыносіла людзям карысць, прымянялася па прызначэнні, а цяпер гніе з-за непатрэбнасці.

Азадачыла прамавугольная яма з бетоннымі сценамі глыбінёй метры пад два. Калі гэта быў склеп, то дзе ўсходы з яго. Пасярод вузейшых сцен па дзве ацынкаваныя трубы з зямлі выведзены. Падпоркі? Водаправод? Загадка!

Хтосьці з боку Юндзілаўкі ўзараў аселіцу пад прыватны агарод. Добра бачна панарама Горак.

Вось і ўсё, што засталося ад Пунтаў. Але гэтага мала, каб уявіць, якой была вёска. Няўжо не засталіся жыць былыя яе жыхары? Дзе іх шукаць? Падказалі ў сельсавеце: апошняя пунтаўка жыве ў Горках. Зінаіда Кіцар, 1940 года нараджэння.

Зінаіда Пятроўна ўзрадавалася, што знайшоўся дзівак, якога зацікавіла вёска яе маладосці – не маленства, бо нарадзілася Зіна Яршова ў суседнім Міхалове, а ў Пунты ў 1957 годзе выйшла замуж за Пятра Кіцара, які 18 гадоў таму назад памёр.

Зінаіда пачала лічыць жыхароў Пунтаў, якія жылі на яе памяці:

-- Кіцары, Ліза Капцюг, Марыя і Геня Шайтары, баба з сынам Шатыронкі, Жэня Шайтар, Зяленіны, Зося Шайтар, Ганна Лясун, забылася ўжо прозвішча бабы адной, Вартарзар’яны. 11 хат было!

-- Ці памятаеце, дзе дзеліся пунтаўцы?

-- Армянін Міхаіл Вартарзар’ян у Лепель пераехаў. Лесуны ў Міхалове хату купілі. Шатыронак кватэру ў Заслонаве атрымаў. Капцюг памерла. Марыя Шайтар выехала да дачкі ў Мінск і там памерла. Марыя Шайтар выйшла замуж у Чэрцы. Зося памерла ў дачкі на Украіне. Каця Зяленіна з сынам Федзем у Горках жывуць. Лёня Яско ў Лазовіках атабарыўся.

-- Мне вас лёс паслаў – усё ведаеце. А пра сябе не сказалі…

-- Пецярых сыноў з Пятром выхавалі. Валера цяпер у Мінску, Сяргей – у Барысаве, Віця – у Заслонаве, Пеця – у Віцебску, Саша – у Заслонаве. Дзевяць унукаў маю. Гэта мы з Пятром апошнія пакінулі Пунты ў 1993 годзе. Ён працаваў шафёрам у калгасе “Парыжская камуна”, і нам выдзелілі дом у Горках. А праз пяць гадоў памёр мой Пеця. Я ў брыгаду хадзіла, але мала, бо трэба было гэтулькі дзяцей даглядаць, ды хварэла ў дадатак. Любіла я бязводныя ды бязлесыя Пунты. Сажалка свая ў нас была. Як пераязджалі, пабудовы пакінулі. Аднойчы ад падпалу травы яны ўзяліся. Хлявок згарэў, хата абгарэла. Пасля сын Саша перавёз яе ў Чэрцы на сядзібу жончыных бацькоў і пад лазню прыстасаваў.

Удзячны сваёй новай знаёмай за інфармацыю, зноў падаўся ва ўрочышча Пунты. Пасля атрыманай інфармацыі па-новаму паглядзеў на былое паселішча. Многае стала больш зразумелае. Жвіроўкі тады не было, а са светам вёску звязвала дарога з Лазовікаў (цяпер частка Горак) у Чэрцы, ад якой і следу не засталося. Вось толькі забетанаваную яму Зінаіда Кіцар не ўзгадала. Сама ёй зацікавілася. Сказала, як прыедзе сын, папросіць, каб спецыяльна на агляд загадкавай руіны звазіў яе ў Пунты.

 

ФОТА ЎРОЧЫШЧА ПУНТЫ №8 У ФОТААЛЬБОМЕ “ШУШ”.



НРАВИТСЯ
СУПЕР
ХА-ХА
УХ ТЫ!
СОЧУВСТВУЮ





10 дек 2011 в 11:18 — 1 год назад

Пунты и Горки это где у нас такое? Лень карту смотреть. Или Пунты это Шунты?


11 дек 2011 в 09:44 — 1 год назад

Бродяга, ещё вопрос от Берты: От родителей знаю байку:в Лежани приезжали любовники, поэтому и Лежани.Кто знает реально почему так назвали остров?



11 дек 2011 в 16:30 — 1 год назад

Скліфасоўскаму! Шунты -- вёска за льнозаводам на паўвостраве ў Лепельскім возеры, а Пунты -- у сельсавеце з цэнтрам у Горках. А вось пра востраў Лежані не чуў. Калі назавеш яго каардынаты, наведаю і апішу. І легенду разведаю ці сам прыдумаю.



TIA
11 дек 2011 в 16:48 — 1 год назад

Знали бы где это - не спрашивали бы. А по поводу "легенду ... сам прыдумаю" - цикава!..



11 дек 2011 в 17:00 — 1 год назад

По первому вопросу карту глянул, направление верное, понял. По второму нужно ждать, когда Берта зарегится, не просто так же она спросила, видать - читатель.

TIA тут в другом Отклике тайну приоткрыла, не пишите про меня по-белорусски, мне не тикаво так читать. Улыбаюсь



12 дек 2011 в 15:32 — 1 год назад

Бродяга, предлагаю путешествие на Большие и Малые Плотки в качестве гида. Среда, суббота и воскресенье заняты на этой неделе, трое желающих могут присоединиться.



12 дек 2011 в 15:59 — 1 год назад

Скліфасоўскі! Я збіраўся на Глыбачку заўтра, калі снег не выпадзе, бо ехаць хацеў на "Кітайцы". А ты на якім транспарце прапаноўваеш? Згодзен адмяніць Глыбачку і пераключыцца на Плоткі. Мне казаў намеснік дырэктара лясгаса Аляксандр Касьянчык, што туды лепш зязджаць з Матырына. Я па ходзе руху магу з ім кансультавацца па мабільніку.



12 дек 2011 в 16:24 — 1 год назад

Не вопрос, замётано. Завтра выезд около 11:00, если не будет форс-мажора, снег нам пофиг. Подскажите мобильник в личке, написал здесь, вдруг ещё желающие найдутся. Транспорт и бензин мой, с Вас размышления на русском: стоит ли мне изучать с детьми белорусский язык на будущее.



TIA
12 дек 2011 в 20:39 — 1 год назад

Фотоотчёт будет? И кстати, Валацуга - лучшего помощника в придумывании легенд, чем Склиф, тебе точно не найти!..


13 дек 2011 в 06:39 — 1 год назад

ТІА! Вядома ж, справаздача будзе. І са Скліфам легенду прыдумаем.



13 дек 2011 в 07:06 — 1 год назад

Скліф! Мабільнік даслаў паведамленнем. Нават калі паездка не зладзіцца, патэлефануй, каб я дарэмна не чакаў.



13 дек 2011 в 09:45 — 1 год назад

Короче, все или интернетные или занятые, так понимаю. Никто дракона найти не хочет. Недовольный А кто машину будет пихать, если застрянет? Улыбаюсь



13 дек 2011 в 10:10 — 1 год назад

Мальчики, мы вас морально поддерживать будемВыпьем.



13 дек 2011 в 14:05 — 1 год назад

Ведём прямой репортаж со спорного места. Из города, из-за тебя Валачуга побиу нос, но ты проиграл - видно с горки три озера одновременно.



TIA
13 дек 2011 в 18:39 — 1 год назад

Ну и?.. Вандроуники, вы ещё не вернулись, что ли?.. мм



13 дек 2011 в 19:18 — 1 год назад

TIA, Валацуга шукау цмока, за хвост яго не ухапиу, затое праникся яго духам, и пераканауся у яго иснаванни.


TIA
13 дек 2011 в 19:24 — 1 год назад

М-да... По крайней мере - день общения на биларускай мове возымели своё действие! Глядишь - скоро и писАть по белорусски научишься Пишу письмо.



13 дек 2011 в 19:30 — 1 год назад

Хоть кто-то по белорусски научится писать.



13 дек 2011 в 19:48 — 1 год назад

СКЛIФАСОУСКI, А ВАЛАЦУГА ВЯРНУУСЯ? НЕШТА ЯГО НЯЧУТКА.



13 дек 2011 в 19:56 — 1 год назад

Вось, як !Минчанин спачау па-беларусски размауляць.Цудоуна.Тольки не трэба скардзиться, я с здавальненьням1



13 дек 2011 в 20:16 — 1 год назад

Дайте до компа доехать, имейте совесть)


13 дек 2011 в 21:09 — 1 год назад

Ну так с чего начать? С фотки?



TIA
13 дек 2011 в 21:10 — 1 год назад

Да уж хоть с чего. Можешь - с пабитага носы.



13 дек 2011 в 21:43 — 1 год назад

Да я устал сегодни трохи, а тут еще нейкая обязанность интернетная. Итак делаю все что могу, видишь же, с телефона пишу) было интересно, давай в личку фотку попробую закинуть. А еще и Группа на мне висит. Но Админ должен быть рад, его мысль при создании сайта заработала.


13 дек 2011 в 21:51 — 1 год назад

У мяне інтэрнэт быў знік. Выбачайце. Нос носам, але столькі экзотыкі са Скліфам ухапіў, што згодзен пяць насоў растаўчы. Ніколі не думаў, што ў Плотках, пра размяшчэнне якіх нават не ведаў, не толькі плаваць буду, але і цмока шукаць адважуся. Скліф для таго стварыў усе умовы. А не злавіў за хвост цмока толькі таму, што быў уражаны дадзеным мне Скліфам рыштункам. Маці родная! Набуду сабе на лета такі абавязкова, і тады цмок ад мяне нідзе не дзенецца. Скліф, я плаваў у Вялікіх Плотках. Малыя былі першыя -- па карце зверыўся.

А пасля цудоўна са Скліфам адпачылі ў лазні. Зайздросце! Вініце сябе, што не паехалі з намі. Нават экстрыму б ухапілі, пра які прамаўчым.



TIA
13 дек 2011 в 21:58 — 1 год назад

Валацуга: замечательно, конечно, но - кому-то гулять, а кому-то работать...



13 дек 2011 в 21:59 — 1 год назад

А нос я растоўк у пошуках верацяі, з якой бачныя адразу Рыбанец, возера Дракона і Вялікія Акунічы. Ёсць такое месца! Скліф пацвердзіць. А атрымаў траўму так: спяшаўся залезці на крутую верацяю і бразнуўся тварам аб глебу. Не такое перанясу дзеля адкрыцця, ці доказу яго.



13 дек 2011 в 22:05 — 1 год назад

Ага, это типа интригу держите? Я вам завидую и рада очень за васАпплодисменты. У меня предложение к вам. Создайте вдвоем группу и перенесите все туда. После зимы обязательно наступит лето, ягоды, грибы. Можно делиться своими любимыми местами и рассказывать о них в этой группе. При всём уважении, я читала Ваш, Валацуга, рассказ о деревне Тадулино, и могла бы добавить много интересного. К слову. И места интересные могла бы в том лесу показать.Которые мало кто знает. И так каждый человек, ведь у всех есть своя малая родина, и она им кажется лучше всех. А вот летом я бы с вами обязательно поехала.



13 дек 2011 в 22:34 — 1 год назад

Цвецік! Замётана. А пра Тадуліна патэлефануй мне -- мабільнік паведамляю табе асабіста. Усё сказанае, калі сама дазволіш, будзе данесена да шырокай грамадскасці. Паездзім абавязкома! Толькі ці вытрымаеш ты экстрым?



13 дек 2011 в 22:42 — 1 год назад

Ха, это вы выдержите ли. В недавнем прошлом, пару лет назад я на велосипеде объезжала по 40! километров в день, не считая хождения по лесу и сбора ягод и грибов. И ничё, живая. Просто в последнее время работа стала напряженнее, особенно в последний год.



13 дек 2011 в 23:03 — 1 год назад

Конечно это не по теме, но я сегодня хоть узнала кто такой Склифасовский, точнее человек с таким ником на сайте.



13 дек 2011 в 23:06 — 1 год назад

Бродяга, с нетом проблемы, сам всё видел. Хотел перевести, но понятно же всё. Да не смотри ты эти карты, меня иногда слушай (подмигиваю). Младших слушать полезно иногда. Улыбаюсь

Правильный перевод, а то "Особенности национальной охоты" вспоминаю:

У меня интернет был исчез. Извините. Нос носом, но столько экзотики со Склифом ухватил, что согласен пять носов растолочь. Никогда не думал, что в Плотках, о расположении которых даже и не знал, не только плавать буду, но и дракона искать осмелюсь. Склиф для того создал все условия. А не поймал за хвост дракона только потому, что был поражен данным мне Склифам снаряжением. Мать родная! Приобрету себе на лето такой обязательно, и тогда дракон от меня никуда не денется. Склиф, я плавал в Великих Плотках. Малые были первые - по карте удостоверился.

А после чудесно со Склифам отдохнули в бане. Завидуйте! Вините себя, что не поехали с нами. Даже экстрима бы схватили, о котором мы промолчим.



13 дек 2011 в 23:13 — 1 год назад

Скліфасоўскі! Загані фоткі аб пошуках цмока ў альбом "шуш", а то ў мяне толькі па аднойі атрымліваецца. Сцяры паварыху на першых кадрах -- яна з іншай оперы.



13 дек 2011 в 23:17 — 1 год назад

леди12 склифасофскага видно по одной фразе, не вздумайте обольщаться.Судя по последнему отчёту полное раздвоение личности , некий уход в подсознание и галлюциногенное состояние замещения.



14 дек 2011 в 06:38 — 1 год назад

А где фотки? Или ваш репортаж об экстремальной вандроуцы точно так же и опусы спадара Шуша в местной газете о передовиках обмолота зяби был сделан не выходя из кабинета?



14 дек 2011 в 08:04 — 1 год назад

Валацуга, “Падарожжа вакол Лепельскога возера” - это твое произведение?



TIA
14 дек 2011 в 21:56 — 1 год назад

Что-то ни связного рассказа, ни фоторепортажа не наблюдается... Или после баньки - всё забылися?



14 дек 2011 в 22:13 — 1 год назад

Мы пока цензурим.


14 дек 2011 в 22:56 — 1 год назад

Ржу-нимагу А можа вы нацепили костюм, залезли по очереди в воду, сфоткались и пошли в банькуОчень смешно, а теперь думаете мы забудем и отстанем? Колитесь давайтеПишу письмо.



15 дек 2011 в 02:55 — 1 год назад

Люблю напеў: "пара-па-бабам, Пара-па-бабам!" Загрузіў нарэшце фотарэпартаж аб пошуках Цмока ў Плотках! Калі ласка ў фотаальбом "шуш".





Авторизуйтесь, чтобы оставить комментарий




Темы автора





Популярные за неделю







Яндекс.Метрика
НА ГЛАВНУЮ