15 дек 2011 в 18:19 — 1 год назад

Цмок у Вялікіх Плотках

Тема: Природа Лепельского края     Сегодня: 1, за неделю: 2, всего: 1377

Пошукі Цмока мелі настолькі вялікі рэзананс, што мне сталі паступаць шматлікія прапановы дапамагчы ў гэтай захапляльнай справе. Выбраў Чапушылу. У яго ёсць легкавік-усюдыход, касцюм “падпал” (падводны паляўнічы), падводная паляўнічая зброя, ад якой я адразу адмовіўся, бо збіраюся з Цмокам сябраваць, а не паляваць на яго. Ён вадаёмы падказаў: ёсць на палігоне два глухія возеры – Малыя і Вялікія Плоткі, на якіх не былі ні я, ні ён. Паехалі!

Шлях няблізкі. Спачатку за Борам звярнулі да ляснога возера Чарнец. Агледзелі вадаём здалёк. Сфатаграфавалі.

-- Я яго аблазіў, -- паведаміў Чапушыла. – Шчупакі водзяцца ладныя ў канаве, што атачае возера. Цмока не бачыў.

У Навасёлках (так раней называлася асобная вёска, цяпер частка Матырына з боку палігона) спыніліся ля першай жылой хаты, каб распытаць дарогу да Плотак. Гаспадары сустрэлі прыязна, аднак называцца не пажадалі. Распавялі кірунак, пра Вялікія Плоткі сказалі, што там утапілася матырынка Зіна. На эпілепсію хварэла. Пакінула запіску, дзе выбрала свой апошні спачын. Там яе і знайшлі.

У мяне закралася сумленне, наконт існавання Цмока ў Вялікіх Плотках. Не дазволіў бы ён добрай маладзіцы так лёгка з жыццём расквітацца – выштурхнуў бы на бераг.

А яшчэ ваду нагрэлі на газавай пліце ў вяскоўцаў ды ў пластыкавую бутэльку налілі, каб у холад “падпал” ацяпліць ды тым не даць целу змерзнуць. Паехалі!

Не раю шукаць Плоткі нашым маршрутам на лёгкім легкавіку. Дарога ёсць, але такая…

Дакуляліся да Плотак. Не раю чужынцам паўтараць наш маршрут. Прычыну даведаецеся пазней.

Лічыў Малыя Плоткі скрозь балотным вадаёмам. Не. Адносна мірымы падыход. Дроў на беразе дастаткова. Але візуальны агляд возера ўпэўніў, што Цмок павінен быў выбраць для жыцця Вялікія Плоткі. А яны хутчэй за ўсё вунь за тым узгоркам, парослым алешнікам. Інтуіцыя падказвае, што возера -- ва ўяўным прагале за верацяёй.

Колькі разоў хваліў сваю інтуіцыю. Чарговая пахвала ёй. Вялікія Плоткі перад намі! Плоскі камень на беразе. Так і цягне на ім прысесці. Не мог яго і Цмок мінуць – пасядзеў.

Лясны бераг. Ледзь наезджаная дарога на ім. Тупік. Заход у возера між чаротавых зараснікаў.

-- Цмок пратоўк сцежку да вады, -- кажа Чапушыла. – Паглядзі, колькі бабры бяроз ды алешын навалілі, а гэтай сцежкай у возера іх не зносілі.

Узяўся я новаму сябру тлумачыць, што бабры дрэвы спілоўваюць у большай ступені дзеля таго, каб зрэзаць зубы, якія хутка і непамерна растуць. У меншай ступені іх выкарыстоўваюць для будаўніцтва хатак, у якія залазяць скрозь пралаз пад вадой, а жывуць у паветры над вадой. Увогуле, звяркі хоць і вадзяныя, але рыбу нутром не пераносяць, харчуюцца выключна расліннай ежай. Так што рыбаловам яны абсалютна ніякай канкурэнцыі не ствараюць, хіба што рыбу разганяюць рэдкімі ўдарамі плоскага хваста па вадзе.

Пачаў мяне Чапушыла рыхтаваць да пагружэння. Заліў цёплую ваду ў кожны атрыбут рыштунку “падпалу”, а іх – процьма. Асобна -- штаны, куртка, шкарпэткі, пальчаткі, шапка, маска, дыхальная трубка. Дадаў шампуні, каб лягчэй на цела насоўваліся і яго шчыльна аблягалі. Растлумачыў, што цёплая вада не дае адчуваць холад вады.

Дакавыляў да воднага ўрэзку, укінуўся ў возера. Паплыў. Вось халера! Сапраўды цёпла, быццам у лазні. Плаваю бы паплавок, не тону, нават да дна дастаць не магу.

-- Ёсць дваццацікілагромы свінцовы злітак, каб на дно цягнуў, -- крычыць з берага Чапушыла.

Мне без яго першы раз управіцца б! Мармычу скрозь загубнікі дыхальнай трубкі:

-- Дай асвоіцца! Нясе мяне на цэнтр Плотак!

-- Грабі адной рукой, каб развярнуцца, і назад падграбай.

Нячысцік апанаваў! Грабу рукой для развароту, а ён у цэнтр адносіць. Ну вось, падумаў, і пагібель мая прыйшла. Раптам адчуваю пад спіной чыёсьці мяккае жывое цела. Яно мяне ўзносіць на ўзровень воднай паверхні.

-- Цмок! – з усёй моцы мармычу.

-- Я ж табе казаў, што тут ён жыве! – ледзь даносіцца голас Чапушылы з далёкага берага.

Асвоіўшыся, пачаў рукамі абмацваць пачвару пада мной. Яна ўхілялася ад дотыкаў далоняў у пальчатках. Цалкам прыйшоўшы ў сябе, паспрабаваў перавярнуцца. З трэцяй спробы атрымалася. Усунуў твар у масцы ў ваду. Аднак Цмок знік. Мяне зноў пачало несці да супрацьлеглага берага. Лёг на спіну. І зноў адчуў лёгкі дотык студзёністай масы. Мяне панесла да Чапушылы. Аддаўшыся на волю лёсу, самкнуў стомленыя павекі. Расплюшчыў вочы, калі спіна ляжала на прыбярэжным дне. Засунуў твар у ваду. Яно было скрозь пацягнута апалым лісцем, якое праразала ледзь прыкметная роўная палоска – Цмок пайшоў на глыбіню.  Я паволі пасунуўся да берага.

-- Паплывеш шукаць сваю пачвару? – сур’ёзна спытаў Чапушыла.

-- Моцы ўжо няма, -- адказаў. – Не столькі ад стомы, колькі ад уражанняў.

-- Верыш цяпер, што ў Вялікіх Плотках Цмок жыве?

-- Як не верыць, калі сам на ім плыў. Аднаго не зразумею, чаму ён не выратаваў матырынскую Зінку?

-- Ты да яго з сяброўскімі намерамі з’явіўся. А дзяўчыне лепш было ўтапіцца, чым жыць з такім дыягназам – так вырашыў Цмок. Можа нават і дапамог ёй пайсці на той свет.

На гэтым нашы блуканні па пакутах не скончыліся. З цяжкасцю развярнуліся, пераадолелі ямістую палявую ўзбярэжную дарогу, уз’ехалі на звычайную лясную і падаліся да возера Вялікія Акунічы. Палюбаваліся яго непаўторнай прыгажосцю.

Павёў Чапушылу на высокую баравую гару, каб паказаць, што з яе бачныя адразу тры возеры: Дракона, Вялікія Акунічы і Рыбанец, бо знайшліся скептыкі, якія смяяліся, што гэта мая выдумка.

Караскаючыся па крутым схіле, пакаўзнуўся на мокрым моху і бразнуўся тварам аб іглічную глебу так, што крывёю заліўся. Акрываўленага мяне Чапушыла ўбачыў толькі на вяршыні гары.

-- Маці родная! – ускрыкнуў. – Я вінаваты, што цябе на такія здзекі падштурхнуў!

-- Супакойся, -- сказаў. – Каб даказаць сваю правату, гатоў яшчэ пяць разоў нос растаўчы.

-- Бачу тры возеры! – закрычаў Чапушыла, тут жа пад сасной расчыніў нэтбук і адбіў паведамленне маім нявернікам, якія сядзелі за хатнімі камп’ютарамі і чакалі справаздачы аб выніках нашай экспедыцыі: “Валацуга меў рацыю! На свае вочы бачу адразу Вялікія Акунічы, возера Дракона і Рыбанец. І не балота Дракона, а чысты балотны вадаём”.

І на гэтым нашы прыгоды не скончыліся. Аб’ехаўшы Рыбанец, каб падысці да яго ў зручным месцы, разгаварыліся пра Чапушылаў “падпал”. Аказваецца, што каштуе ён тысячу долараў. Я загарэўся падобны купіць, каб заплываць на спатканні з Цмокам. Аднак спыніўся на летнім варыянце -- 70 долараў. Пачвара і ў ім мяне знойдзе і выратуе ў экстрымальнай сітуацыі, калі прыйду да яе з дабром.

Але і на гэтым прыгоды нашы не скончыліся. Павёў я Чапушылу прамой наводкай на Старое Лядна. Ён мне паверыў – я ж знаток. Але дарогу нам перагарадзіла рэчка Перасыпка. Не глыбока, але пад самы жывот – захлібнецца машына. Наўздагад паехалі правай дарогай у аб’езд. Чапушыла і казаў: давай развернемся. Але ж я – знаток. Словам, так усадзілі машыну, што ледзь выцягнуў выпадковы трактар. А каб не ён? Цямнела…

-- Ужо ехаўшы ў Лепель цераз Бароўку, разгаварыў Чапушылу наконт яго захаплення падводніцтвам. Пачуў наступнае.

Афіцыйны паляўнічы. Палюе на рыбу з падводным ружжом. Гэта дазваляецца. Абпаляваў большасць азёр Лепельшчыны і суседніх раёнаў. Забіваў шасцікілаграмовых шчупакоў, дзесяцікілаграмовых карпаў, якія ў вадзе здаюцца ўдвая большымі. Пра Цмока не ведаў, таму і не звяртаў на яго ўвагу. Бачыў вялікія норы карпаў-веліканаў на глыбіні. А можа яны і служылі жытлом Цмоку? Праўда, не ў кожным возеры можна паляваць.

-- Дазволены для падводнага палявання пэўныя азёры, -- сказаў на развітанне Чапушыла. – Лепельскае ўваходзіць у той спіс. Аднак нам мала выдзеленых вадаёмаў. Па нашай просьбе райвыканкам аддаў падводным паляўнічым азёры Дзявочае і Ворань. Нам яны вельмі дарэчы. Хацелася б, каб і ў Рыбанцы дазволілі паляванне. Возера глухое, прамысловай значнасці не мае, а падводным паляўнічым – раздолле. А яшчэ марым аб тым, каб лепельскім падводным паляўнічым дазволілі паляваць у лепельскіх азёрах, як жыхарам запаведных вёсак дазваляецца збіраць дарункі прыроды ў нетрах Бярэзінскага запаведніка. А чужынцы няхай плацяць за задавальненне па поўнай праграме, як тое робім мы ў іншых раёнах, за дзень наязджаючы па 400 кіламетраў. Не толькі рыбнагляду клопатаў не створым, а дапаможам змагацца з браканьерствам. А табе скажу, што ў кожным возеры ёсць свой Цмок. Налета не адну пачвару адшукаем. Яны ж цябе любяць! 



НРАВИТСЯ
СУПЕР
ХА-ХА
УХ ТЫ!
СОЧУВСТВУЮ





15 дек 2011 в 19:23 — 1 год назад

Валацуга, а не надо меня на слабо брать. Кто на что учился. Может я и написала бы не только сотую долю, а и переплюнула бы тебя, если бы в свое время пошла по этой стезе. И поверь мне на слово - у меня получилось бы. Ты, профессиональный журналист, решил за пояс заткнуть простого пользователя? И кто ты тогда после этого? А твои статьи больше подходят для провинциальной лживой газетенки, чем для отклика на сайте в интернете. Естественно, это людям интересно, но ограниченному кругу лиц. Меня, в данный момент, волнует то, за какие шиши я куплю подарок ребенку под елку, а не то, живет цмок в озере или нет. И уж коли ты сам десь затронут тему "Отклик", я тебе скажу честно - люди в названных темах были искренни, они спорили, обсуждали, ругались, мирились. Но они были настоящие. А я не знаю, где ты настоящий. На страницах своей газеты или здесь. И, если честно, не очень то и интересно.



15 дек 2011 в 20:06 — 1 год назад

Лежани-это по-моему лесистый остров в Лепельском озере напротив парка.Или я ошибаюсь?!Пусть компетентные люди из музея спросят в Старом Лепеле.



15 дек 2011 в 20:06 — 1 год назад

Лежани-это по-моему лесистый остров в Лепельском озере напротив парка.Или я ошибаюсь?!Пусть компетентные люди из музея спросят в Старом Лепеле.



15 дек 2011 в 23:26 — 1 год назад

Скліф! Пракаментуй Лежані. Нармальная атрымаецца трактоўка. Я ўстрымаюся. А калі мяне задзене, значны выступ зраблю. І ўвогуле, мяне не задавальняе аб´ём водгукаў. Звярнуўся да Лявона Агурцова, каб мне выдзеліў раздел тэме "Прырода". Я яе запоўню на неклькі будучых пааленняў. Разумею, што ацэняць мае намаганні пасля маёй смерці. Мне ад гэтага лягчэй не стане. Але буду рады, што да лепельскай прыроды хоць адзін чалавек павернецца. Палітыку адмятаю. Абяцаю знаходзіць Цмока ў кожным лепельскім возеры. Пачынаем адлік: у Лепельскім і Баравенку ён не адгукнуўся, не выдаў сябе і ў Чарнянцы. Але ж знайшлі яго ў Вялікіх Плотках.

Людзі! Жарты ўбок!. Я, Валацуга, ствару культ Цмока на Лепельшчыне. Неіснуючую міфічную істоту паедуць шукаць еўрапейцы, амерыканцы. Я ім гэта рабіць дапамагу. Але мяне зняважаць уладны



16 дек 2011 в 06:28 — 1 год назад

Лежани... Batas, можешь свою карту глянуть? Подмигиваю Лесистый остров, это который справа от Лодэ, если с парка смотреть? Больше на Лепельском и островов с лесом нет, если не ошибаюсь, только на Белом. Так если это тот остров, так я предлагал уже там на байдарках встретиться Улыбаюсь



16 дек 2011 в 07:12 — 1 год назад

Я хадзіў на той востраў па лёдзе. Апісаў яго. Назву матэрыялу даў такую: "Малы востраў? Паповік? Абшакаў?" ("Лепельскі край" за 27 лютага 2007 года). Такія назвы даведаўся ад людзей. Ляжані -- пачуў ад Скліфасоўскага. На той час і гэтую б назву прымяніў. Яна хутчэй за ўсё сучасная і паходзіць ад працэсу: ляжаць туды ездзяць закаханыя парачкі. Быў выпадак, што з Ляжаняў сплыла лодка ад адной. Мужчына паплыў на мацярык па іншую і ўтапіўся. Маладзіца ноч перакантавалася, а ўдзень яе лямант пачулі людзі і вызвалілі з добраахвотнага ўвязнення.



16 дек 2011 в 09:20 — 1 год назад

Склиф, я сам точно не знаю который из островов, но и у меня 2 варианта которые совпадают с твоими, вот картинки, можешь глянуть сам Подмигиваю

1 карта 19 века

2 карта конца 20 века

3 карта начала 20 века

Кстати, глядя на все эти карты, можно сделать вывод, что вам с Валацугай еще много где можно побывать! Ур-р-р-ААА!



16 дек 2011 в 10:23 — 1 год назад

Канал "Дискавериi", "Разрушители легенд" Отлично



16 дек 2011 в 10:43 — 1 год назад

Кстати, обрати внимание, как раньше называлась Беленица карта 2-3 Одеваю очки



16 дек 2011 в 10:53 — 1 год назад

Пан Валацуга, расскажи про Разувайку.


16 дек 2011 в 11:54 — 1 год назад

Склиф, по поводу Разувайки вопрос очень интересный! Вообще "разувайка" - дощечка на подставке с вырезом для пятки сапога и снятия его с ноги. В нашем случае могу предположить, что "Разувайка" не название деревни (населенного пункта), а название постоялого двора или же чего то подобного, возможно кабак.

В подтверждение этого посмотри на карту 1. Под названиями населенных пунктов стоят цифры - это количество жилых дворов (Страый Лепель 42), под Разувайками таких цифер нет.

Это чисто мое мнение, возможно кто-то поправит и внесет ясность или даст конкретный ответ, подождем, что скажет Валацуга.



16 дек 2011 в 22:00 — 1 год назад

Разувайка -- пітная ўстанова, накталт ранейшай карчмы ці цяперашняй мінікавярні. Сэнс назвы ў тым, што людзі там прапіваліся да такога стану, што ў заклад ішлі нават адзенне і абутак. У поўным сэнсе слова дахаты, калі такая была, вярталіся босыя -- разутыя.

Астравок у возеры Белае такасама апісаў пасля зімовага наведвання ("Лепельскі край" за 6 лютага 2009 года, матэыял "Астравок у Белым"). Увогуле, часцей наведвайце сайт WWW.LEPEL-KRAJ.BY Не ўсё вам там спадабаецца, бо ў кожнага свой густ. Аднак карысныя звесткт аб гісторыі і прыродзе Лепельшчыны знойдзеце. Я пастараюся імі газету напхаць. Калі не спыняць.

Прапанаваў аднаму будучаму гаспадару аграсядзібы назваць сваю мінігасцініцу "Прыстанак Цмока", якая размешчана на паўвостраве возера Доўгае (кардзяцкае). Паабяцаў яму бясплатную рэкламу ў інтэрнэце аб пошуках Цмока. А я слоў на вецер не кідаю. На такую рэкламу папруць замежнікі. Будуць п´яныя дурніцца і шукаць у чароце пачвару, а я падбухторваць іх стану. А можа і сапраўднага Цмока калі пакажу. Раз´едуцца пастаяльцы па сваіх Еўропах, расхваляцца, што на Цмоку каталіся, і папруць да нас іх зацікаўленыя знаёмыя. А мы ім Цмока пакажам на карцінах і ў скульптурах у "Скарбонцы", на аграсядзібе "Прыстанак Цмока". І ператворыцца Лепель у Нью-Васюкі! А мы станем ньювасюкоўцамі. Словам, абяцаю ўсёй Лепельшчыне, што ствару на ёй культ Цмока. Пасмейцеся з мяне цяпер, бо праз пару гадоў локці кусаць будзеце ад усведамлення сваёй памылкі. А мяне, як заўсёды ў такіх выпадках бывае, з усіх трыбун абс...ць будуць, а як памру, скажуць: быў такі вялікі чалавек Валацуга, Лепельшчыну ўславіў, бы Іван Гарбачэўскі напярэдадні Кастрычніцкага перавароту. Але мне тады гэтыя ўхваленні будуць да аднаго месца дзверцы.

І да мастакоў зварот раблю: вазьміце сабе тэму Цмока. Малюце, пішыце, ляпіце, выразайце пачвару. Паслухайце мяне, дурня. Хто лепей глядзеюся б у парку: русалка ці Цмок? Адказ можа быць толькі адназначны.



16 дек 2011 в 22:06 — 1 год назад

І яшчэ дадам, бо разумная мысля прыходзіць апасля. Я б у парку ўкінуў бы Цмока ў абдымкі русалкі. Цудоўны ідылічны тандэм атрымаўся б!



16 дек 2011 в 22:48 — 1 год назад

Прашу прабачэння ва ўсяго інтэрнэтаўсага брацтва за тое, што рэчку Перасыпку назваў Перапечкай. У сённяшнім "Лепельскім краі" змешчаны яе здымак пад правільнай назвай. Не паспелі паштальёны перыёдыку разнесці, а мне званкі пасыпаліся ад людзей з крыўдай на Косцю Хацкевіча, што мост цераз яе спілаваў, каб людзі палігонны лес не наведвалі. Косця -- ляснічы Лепельскага ваеннага лясніцтва Крупскага ваеннага лясгаса. Паверце, ён чалавек добры. Калі і спілаваў мост, дык не дзеля сваёй выгоды, а ў інтарэсах ведамства. Думаецца, што пабудуе ён пераправу пасля публікацыі зваротаў канкрэтных чытачоў "Лепельскага краю", і стане нашым агульным сябрам. А вы на газету лаецеся. Каб я пералічыў свае публікацыі, па якіх прынятыя канкрэтныя меры, вы б за галаву ўхапіліся.

Мінчанін! Дзякуй наконт падказкі знаходжання Цмока ў вадаёме ля Зацяклясся. Пашукаю яго там. Ці той толькі гэта вадаём?

Перад Зацякляссем цячэ рэчка Прудоўская. Выцякае з балота. У былой смалакурцы Прудок, а цяпер дачным пасёлку з такой назвай, яна перагароджана плацінай і ўтварае маляўнічае вадасховішча. З яго звальваецца высокім вадаспадам, ля якога нават мыла ляжыць -- мыйся ў сваё задавальненне. Далей Прудоўская бяжыць у возера Вокана. Упадае ў яго перад Селішчам.

Яшчэ адно возера Луконец (чацвёртае па ліку з такой назвай на Лепельшчыне) знаходзіцца ў лясным масіве паміж Прудком і Гарадцом. Я на матацыкле скалясіў там усе дарогі, але да вадаёма так і не патрапіў. Абяцаў туды завесці выхадзец з Селішча Васька Залатуха, але я сам не сабраўся.

Больш вадаёмаў у ваколіцах Зацяклясся не ведаю. Падкажы, Мінчанін, калі такі ёсць. Мяне цікавіць усё, дзе можа знаходзіцца Цмок.



007
17 дек 2011 в 00:53 — 1 год назад

А прадушница между Плавно и Селищем.Через лес около 3-5 км будет.Я хочу спросить у знатоков.Между оз.боровенка и Глыбочица есть перешеек, где есть курган явно рукотворный.Я у одной старушки спросил, но она сказала, что это захоронение немцев в последнюю войну.А что вы знаете?



007
17 дек 2011 в 00:57 — 1 год назад

Я извиняюсь.Между Плавно и Осетищем.



17 дек 2011 в 09:13 — 1 год назад

007! Рад бачыць у табе аднадумца-валацугу. Адказваю на твае пытанні. Азёры Вольшыца (Асецішча -- блізкая вёска Докшыцкага раёна) і Плаўна злучае шырокая рака Сергуч (у Лепельскі раёне называецца Бузянкай). Тым месцам яна настолькі пашыраецца, што ўтварае асобнае, мала каму вядомае возера Бабоўе. Прама ў яго ўпіраецца шырокая насыпная дарога, на якую можна трапіць з лепельскай Мядзвёдаўкі. Прама з насыпу можна вудзіць рыбу, на ім ставіць палатку (я начаваў), есці за самаробным сталом з лаўкамі (я еў). Аб усім гэтым падрабязна пісаў у сцежках роднага краю пад загалоўкам "Уздоўж рэчкі Бузянкі" ("Лепельскі край" за 15 верасня 1992 года), падарожжы па перыметру раёна пад загалоўкам "Па слядах лепельскіх арганаўтаў" ("Лепельскі край" за 2, 9, 16, 23, 30 чэрвеня, 7, 14, 21 ліпеня 1998 года), фотанататцы "Самая бузяная рака Бузянка" ("Лепельскі край" за 4 верасня 2001 года).

Паміж азёрамі Бораўна (па-мясцоваму -- Баравенка) і Глыбочыца сапраўды ёсць вузкі перашыек, на якім месцяцца сем курганоў-валатовак -- захаванняў пазнейшых часін паганства (язычніцтва). Яны ўсе разрабаваныя вандаламі. Толькі восьмы курган раскапалі археолагі яшчэ ў 1860 годзе. Раскопкі археолагаў і чорных капальнікаў розняцца бы неба з зямлёй. Археолагі капаюць валатоўку так, што пасля таго, як вернуць зямлю на месца, курган знікае -- роўная пляцоўка атрымліваецца (такая ўласцівасць культурнага пласту і мацерыка). Вандалы капаюць макушку кургана і ўтвараюць глыбокую яміну, якая ніколі не знікае. Падрабязна аб курганах на перашыйку я напісаў у былым і сучаснасці пад загалоўкам "Вандалізм між двух азёр" у "Лепельскім краі" за 5 лістапада 2002 года.



17 дек 2011 в 10:10 — 1 год назад

УСІМ, УСІМ, УСІМ НЕБЫЯКАВЫМ ДА ПРЫРОДЫ ЛЕПЕЛЬСКАГА КРАЮ! Яна падарабязна апісваецца на сайце WWW.LEPEL-KRAJ.BY ў раздзеле "Творчыя распрацоўкі" падраздзеле "Папараць-кветка". Там, праўда, не занесены выданні за кастрычнік, лістапад і снежань. У панядзелак-аўторак выправімся. НАПЕРАД!



17 дек 2011 в 10:10 — 1 год назад

УСІМ, УСІМ, УСІМ НЕБЫЯКАВЫМ ДА ПРЫРОДЫ ЛЕПЕЛЬСКАГА КРАЮ! Яна падарабязна апісваецца на сайце WWW.LEPEL-KRAJ.BY ў раздзеле "Творчыя распрацоўкі" падраздзеле "Папараць-кветка". Там, праўда, не занесены выданні за кастрычнік, лістапад і снежань. У панядзелак-аўторак выправімся. НАПЕРАД!



17 дек 2011 в 13:12 — 1 год назад

Сёння ў салоне-магазіне праходзіла выстава разьбара Дзяніса Дзёмкі. Яго творы мастацтва ацэнены ўсімі. Завітайце ў вольны час -- не пашкадуеце. Я звярнуўся да ўсіх прысутных мастакоў і народных умельцаў з просьбай адлюстраваць Цмока ў сваіх працах. Стварылі ўжо аднагао Цмока лепельскія майстры. Але яго імгненна купілі. Што і патрабавалася даказаць. Пакажуць мне яго здымак, а я -- вам. Паўторуць спробу, у тым ліку і Дзяніс Дзёмка. Самі не пашкадуюць. Жыве Цмок!



007
17 дек 2011 в 16:13 — 1 год назад

Валацуга!Дзякуй за разтлумаченне.Я аблазиу увесь Лепельски раён, таму што я рыбак.На рацэ БУЗЯНКЕ И Бярозе прайшло маё малалецтва.Я быу часта за мяжой, али наша прырода самая дзиуная и прыгожая.Прабачайте за дрэнный беларуски.



18 дек 2011 в 00:08 — 1 год назад

Пан Валацуга -рэспект и увага.Я таксама закахана у Лепельски край, тольки вызнайсце уси тэмы якие хочуть раскрыць ващы чытатели.Прабачце, кали брудна написала, вельми доуга не практикавалася у написанни.





Авторизуйтесь, чтобы оставить комментарий




Темы автора





Популярные за неделю







Яндекс.Метрика
НА ГЛАВНУЮ