(Звесткі аб аўтары глядзець тут.)
Прачынаюся знянацку, быццам мяне хто ў бок штурхнуў. У хаце ціха, змрочна, а ні груку, а ні пляску. Сапе на канапе Валерык, мармытнула ў сне бабуля. У нагах, згарнуўшыся ў клубок, спіць Цішка.
А я ўжо вытарэшчваю вочы. Чаго, і сама не ведаю. Але раптам:
- Гууу-гууу, - парушыў пяшчотную цішу ў хаце, над усім Міхаловам гудок цягніка.
Во дурніца – гэта ж ужо раніца, ён на Воршу паляцеў.
Скрыпнуўшы спружынай, перавярнуўся на другі бок Валерык (ён раніцай уставаць не любіць). Заварушыўся Цішка. Я скокнула на падлогу, нацягнула сукенку і бягом на вулку. І аслупянела на ганку: прама перада мной, быццам з-пад зямлі, біліся ў неба залатыя прамяні. А над імі дрыжала празрыстае марыва. Аж дух захапіла – бы ў казачным сне. Здалося, што адтуль вось-вось узляціць жар-птушка.
- Ну, што ускочыла? Хай бы яшчэ паляжала, - парушыла казачнае ўяўленне баба Проска.
Заляскатала даёнкай. З Федзькавага гародчыку скрыпнуў журавель. Мыкнула ў хляве кароўка. Спознена закрычаў певень. Брахнуў Дружок. Вёсачка Міхалова прачнулася!
Падаіўшы Красулю, бабуля налівае поўны кубак малака.
- Пі, дзетка, сырадойчык. Хварэць не будзеш.
Ай-вой! Ці ж я ўвесь кубак адолею?
Адліваю ў сподачак кату. Плёскаю ў міску Дружку. І толькі хачу напаіць пеўніка, як баба Проска ззаду:
- Парсюку ж трохі пакінь.
І смяецца.
Глытаю рэштку. Бяру дубец, выганяю з хлява Красулю. Каля Мацвеевай хаты ужо стаіць са сваёй Буронкай Танька. Цётка Ленка выганяе Пяструшку:
- Ужо ганіце, дзеўкі, і маю, а то Валодзька дрыхне. Не дабудзіцца.
А што нам цяжка? Гонім. Вітаемся з цёткай Ганнай, з кветкамі, бярозкамі, з сонейкам над Міхаловам…
Хутчэй, хутчэй! Наперадзе цэлы дзень, а ў ім ніводнай свабоднай хвілінкі… Перш-наперш трэба забегчы да бабы Пракопіхі, а то зноў будзе скардзіцца, што днюем і начуем у бабы Проскі.
- Бабуля! – крычу прама з вуліцы.
Дзверы адчыняе дзед Пракоп:
- Аж я спалохаўся – так вокны задрыжалі. Думаў, гром грыміць. А гэта наша Марка крычыць.
- І нічога не дрыжыць, - крыўджуся я на дзеда.
Гэтых дарослых не зразумець – яны нават клічуць мяне па-рознаму: дзед Пракоп усё больш Маркай, баба Марыля – Птушачкай, баба Проска – Унучачкай, а цётка Алька – Томкай-Хатомкай, і толькі цётка Тамара правільна – Тамарачкай.
Але што з іх возьмеш? Баба Марыля кажа, што мазгі ў іх сохнуць, а ў маладых растуць. Дзед за гэта на яе злуецца. І яны пачынаюць сварыцца:
- Ну, гэта ў баб мазгі сохнуць, а мужык чым сталей, тым разумней.
- Ай, паглядзіце на яго, які вумнік знайшоўся! Ды ні адзін мужык без бабы не пражывець.
- Ха! Яшчэ як пражывець! Вунь Трафім у Горках жыве ж неяк.
- Во-во – неяк. А ні каровы, а ні парсюка. Лайдак, дый годзе.
- Зато ўжо вы, доўгавалосае племя, без мужыка – што воз без каня, - гне сваю лінію дзед Пракоп.
- А Проска - свацця? – выказвае свой галоўны козыр баба Марыля.
- Ну, дык… - хоча нешта адказаць дзед.
- Дык–індык! – не саступае бабуля.
У хату заходзіць цётка Тамара:
- Ну, хто сёння галоўнейшы?
- Хто-хто, - бурчыць дзед. – Хіба ж вас, доўгавалосых, пераспорыш? Во, толькі адна доўгавалоска будзе за дзеда.
Гладзіць мяне па валасах. Кручу галавой: для мяне што дзед, што баба аднолькавыя. Так і адказваю:
- Дзед галоўны каня запрагаць, а баба – карову даіць
І ўсе рагочуць:
- Во, хто самы разумны – ні вашым, ні нашым.
А тым часам, пакуль спрачаліся ды жартавалі, паспелі бульба ды яечня, і смачна запахла супам-зацірухай з грыбамі. Цётачка ставіць усё на стол. Дзед садзіць мяне побач з сабою на лаўку, у куточак. І мы з ім сёрбаем заціруху з адной міскі, адзін другому падлічваючы з’едзеныя лыжкі.
А як пад’елі, усе па сваіх справах падаліся – дзед на лінію, цётка ў калгас.
Баба Марыля пытае:
- Ці ты ўжо пабяжыш да бабы Проскі?
- Не, бабуля, пабуду з табой. Я ж вас аднолькава люблю.
- Ну, тады бяры кошык з зернем. Пойдзем карміць куранятак ды яйкі збіраць, - расчуленая баба Марыля гладзіць мае валасы.
Скончылася раніца. Пачаўся звычайны вясковы дзень.
* * *
Жара и нега. И небо надо мной
Раскинуло шатёр свой голубой.
Ласкает ветер щёки,
Свирель поёт далёко…
.
Тропинка за собой зовёт,
Берёзки водят хоровод.
Цветная радуга дугой
На берег выгнулась другой.
.
Водою тихо плещет речка,
Поёт в траве кузнечик,
Желтеет хлебом нива –
Всё для меня, лишь только б я была счастливой!
.
«Спасибо! - родине кричу. –
Добром я щёдро отплачу:
Полям, лучам и белым облакам
Любовь до капельки отдам».
2021
НРАВИТСЯ |
СУПЕР |
ХА-ХА |
УХ ТЫ! |
СОЧУВСТВУЮ |
Лучший комментарий
БАРЫС вАлосаЎскі, Тома, выходи из дома, мне не очень. Лучше всего, как назвали родители - Мара. Вишь как интересно получается, на ник как раз сгодилось, хотя в те времена даже и не догадывались об интернете. Да что там интернет, лампочки в Михалове появились, если не изменяет память где-то в 60 годах.
Видимо связь предков существует, и выражается вроде в никчемных деталях.
...Гэтых дарослых не зразумець – яны нават клічуць мяне па-рознаму: дзед Пракоп усё больш Маркай, баба Марыля – Птушачкай, баба Проска – Унучачкай, а цётка Алька – Томкай-Хатомкай, і толькі цётка Тамара правільна – Тамарачкай...
Мара, дык Ўжо дарослых разумееш?
Ці не ў часы 4 цягнік на Воршу гудзеў ля Міхалова?
БАРЫС вАлосаЎскі, не всех, бывают с такими выкрутасами, что думаю, права была моя бабуля, мозги со временем высыхают. У некоторых.
Мартин Минчук, точно так. Для Михаловцев и будильника не надо было.
Мара, а што табе болей спадабаецца? Мне, напрыклад - Тома)))
БАРЫС вАлосаЎскі, Тома, выходи из дома, мне не очень. Лучше всего, как назвали родители - Мара. Вишь как интересно получается, на ник как раз сгодилось, хотя в те времена даже и не догадывались об интернете. Да что там интернет, лампочки в Михалове появились, если не изменяет память где-то в 60 годах.
Видимо связь предков существует, и выражается вроде в никчемных деталях.
Мара, зноў цябе зацаніў твой замежны прыхільнік:
Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, ну допустим , карту выдала не я, а ты. Чужие лавры не присваиваю. А за "малайчыну" - спасибо.
Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, озеро Огзино увидела, а ещё помню было такое небольшое озерцо возле села АЗЕРЦЫ. Это по дороге из Михалова на Черцы. Так ни села, ни озерца.
Мара, Каля Зяленага Вострва есць веска Азерцы! Раней была малая і мела 2 возера) Цяпер там жывуць заможныя людзі!
БАРЫС вАлосаЎскі, это нверное другие АЗЕРЦЫ, наши вроде ближе к Михалову.
БАРЫС вАлосаЎскі, Мара, Азерцы - вёска ў баку ад Зялёнага Вострава, за Сяргееўшчынай. Стаіць на беразе двух азерцаў, падзеленых помнікам археалогіі - гарадзішчам. А прыродны вадаём непадалёк ад возера Вогзіна называецца Азярцо. Усе яны мной даследаваныя і апісаныя. Лянуюся капацца ў сваіх інтэрнэтных нататках, бо іх пад дзве тысячы. Нават з дапамогай сістэматызацыі гэта зрабіць складана, патрабуе шмат часу.
А Мара мае на ўвазе цяпер дужа зарослы вадаём паміж яе вёскай Міхалова і вёскай-прывідам Пунты. І яны ў мяне двойчы падрабязна апісаная.