Звесткі аб аўтары глядзець тут.
А божачка ты мой! Не магу заснуць, кручуся з боку на бок, а сну ні ў адным воку. Ці таму, што паклалася не на сваім месцы? Звычайна ўлетку я сплю ў сваім ложку, а зімой – на грубцы. А сёння ляжу на высокай бульбяной скрыні і на сенніку. Колка. Мулка. І сена трашчыць. Бабуля кажа: для здароўя карысна. Дык хай бы Валерык сюды паклаўся, а то сапе вунь на сваёй канапе, хоць бы хны яму.
А можа таму не сплю, што стамілася? Гэта ж цэлы тыдзень у хаце парадак наводзілі, быццам да Каляд ці да Вялікадня. На вокнах фіранкі памянялі, шырму новую баба Проска з шафы дастала. Павесілі і каля майго ложку новы падзорнік з карункамі. З карункамі і вышытымі кветкамі ручнікі на божнічку прыладзілі. Стол круглы вялікі скаблілі ножыкам. А падлогу гальнём дралі ўдвох з Валерыкам, аж два вядры вады змянілі. Блішчыць, што яйка жоўценькае.
І з чаго, скажыце, такі перапалох? Цётачка Алька жаніха вязе. І не абы адкуль, а з самага Данбасу. Гэта ж яна туды заехала да маіх бацькоў, дык там яго і знайшла. Баба Проска сварыцца:
- Ай-вой, толькі ў нашай пародзе хахлоў і не хапала! Учудзіла дачушка любая Алька. А што я цяпер Пятру скажу, кавалеру ейнаму даўняму? Са школы яшчэ сябравалі. Дражнілі іх жаніхом і нявестай. А Томцы, маці ягонай, у вочы сорамна будзе глядзець.
А мне дык цікава, якія яны – хахлы? Як на фотакартцы, што цётачка прыслала, дык звычайны чалавек, абое з чорнымі валасамі. У нас з такімі валасамі дзядзька Коля і сама баба Проска – чорныя бы смоль. Кажуць, і я з такімі нарадзілася, але цяпер чамусьці пасвятлелі, бо я пайшла ў таткаву пароду, гэта значыць, у Пракопаву.
А сну так і няма. Злажу ціхенька, каб не грымнуцца - скрыня высокая. Спачатку на зэдлік, потым на падлогу. Шлёп-шлёп па новым палавічку. Рыпаю дзвярыма і сядаю на ганку.
Зорачак на небе – бачана-не-бачана. Пераліваюцца, мільгацяць, быццам кажуць:
- Чаго не спіш, Тамарачка?
А каб жа я сама ведала. Нейкія незвычайныя пачуцці хвалююць маю душу. Здаецца, што я ў гэтым вялізным свеце адна сяджу на ганку, а вакол цішыня, глухая.
Нерухома стаіць бярозка каля брамы. Калышуцца галінкі. Не дрыжаць лісцікі. І мае любыя кветачкі апусцілі галовы, спяць і бачаць свае кветкавыя сны. Спіць у хляве кароўка. Спіць парсюк, Спіць Дружок. Спіць Міхалова і ўвесь свет. Адна Тамарка, раскінуўшы рукі-крылы, лунае над вёскай. І ўзлятае яшчэ вышэй. І ўжо бачыць той Данбас, дзе жывуць людзі-хахлы. І тое мора, на якім нарадзілася. Сіняе-сіняе, без канца і краю. А ў ім рыбка залатая кажа чалавечым голасам:
- Ай-вой, дзетачка-унучачка, напалохала бабу. Ці ж можна спаць на ганку? – бярэ мяне на рукі бабуля. – Халаднючая бы тая лягушка.
Гэта я сядзела-сядзела дый заснула. А мора і рыбка, і Данбас мне прытрылузіліся ўва сне. Зноў лезу на скрыню, уладкоўваюся на сенніку. І ўжо нічога не колецца, і не муляе, і смачна пахне сухім сенам, летнім лугам. Хоць бы не праспаць, бо госці прыедуць дзённым цягніком…
Ранкам баба Проска пячэ пірагі, скварыць скваркі з каўбасой, піханай пальцамі. Нас з Валерыкам адсылае да бабы Пракопіхі за нейкімі чаркамі, што цётка Люба з Балгарыі прывезла:
- Бяжыце, дзеткі, бо самой некалі, не ўпраўлюся. Ды глядзіце, не пабіце.
Баба Марыля таксама рыхтуецца, ужо напякла цэлую гару тварожнікаў. Трашчаць у печы на патэльні скваркі. Пахне грыбамі.
- Прыляцелі, птушаняты? Ну, што там бабка Проска? Справілася? - пытае ў нас.
- Пірагі пячэ з яблыкамі.
- Вой, а я з грыбамі! То і добра. Хай той хахол усякіх паспрабуе. А ці самі снедалі?
- Не, толькі малака папілі.
- Ну, вядома ж, Просцы дыхнуць некалі.
Ставіць на стол тварожнікі. Ліе ў кубкі малако:
- Ешце, птушаняты.
Тварожнікі салодкія, з макам. Мы яго самі з галовак вытрасалі. Было нудна і маркотна. Але затое цяпер трэскаем за абедзве шчакі, так смачна.
Баба Марыля выносіць з хаты кошык, у якім складвае тыя асаблівыя чаркі.
- Глядзіце ж, асцярожна, не пабіце ж, не бадзяйцеся нідзе, а зразу дадому ідзіце.
- Ай, баба, - злуюся я. - Ці ж мы маленькія, ці дурныя? Самі ўсё ведаем.
Валерык тузае мяне за руку, каб не пярэчыла бабе.
- А што я такога сказала? – не магу супакоіцца. – Носяцца, быццам не жаніх прыязджае, а прынц заморскі, што ў казцы пра царэўну Несмяяну.
Да цягніка паехалі на брычцы дзед Пракоп, дзядзька Ванё і Валерык.
Ежы нагатавалі, што і за тыдзень не з’есці. Елі з новых талерак, пілі з тых балгарскіх чарак. Праўда, піў жаніх хахляцкі мала. Мо таму, што цётка Алька трымала яго за руку і казала:
- Мой Юра не п’е.
І як яго нашыя мужыкі ні ўгаворвалі, а не паддаўся ён на іхнія ўгаворы, чым дужа спадабаўся бабе Просцы.
- Глянь ты, які малец разумны: і не курыць, і не п’ець, - казала яна цётцы Альцы. – Можа і добра, што за Петрака не пайшла. Той чарку любіць пацягнуць.
Пакрыху пачаў падабацца дзядзька Юрка і мне, тым больш, што падарыў мне каралькі самыя сапраўдныя, а не такія, што мы рабілі сабе з рабіны.
Дзядзька Коля вучыў госця касіць, біць касу, секчы дровы.
- Во, мама, а ты перажывала, - казаў ён бабе Просцы. – А нічога зяць папаўся, удалы. Адно дрэнна – гарэлку не п’е.
І падміргваў мне, бо я бачыла, як яны за лазняй пілі самагонку і цыбуляй з градкі закусвалі.
- Слава богу, - хрысцілася бабуля. – Можа і пашчасціла дачушцы, хоць і са свету моладзец.
І сапраўды - пашчасціла. Дзядзька Юрка быў і не п’яніца, і вясёлы, і працавіты. Як перацягнула яго цётка Алька з Данбасу, дык два дамы пабудаваў сваімі рукамі: адзін у Лепелі, другі ў Міхалове.
Толькі смешна было, што клёцкі і драчонікі еў з белым хлебам. Усе здзіўляліся, а баба Проска казала яму:
- А зяцёк ты мой, ці ж табе так смачна?
І падсоўвала яму смятану ці малако:
- Запі, а то, не дай бог, удавішся.
А мы, вытарашчыўшы вочы, глядзелі, як ён кусае клёцку, тады хлеб, запівае малаком, зверху з’ядае лыжку смятаны, і дзіву даваліся, як спрытна ў яго атрымлівалася.
Спрабавалі так і самі, але хлеб засядаў у глотцы, не дапамагала і малако. Малацілі так, без нічога, бо гэта была, бадай, самая смачнейшая ежа.
Так што хоць і сварылася баба Проска спачатку, а прыжыўся ў нашай пародзе хахол. Нарадзіў двух сыноў, а яны аж шасцёра ўнукаў.
2021
НРАВИТСЯ 7 |
СУПЕР 2 |
ХА-ХА |
УХ ТЫ! |
СОЧУВСТВУЮ |
Лучший комментарий
КИКИ, гэта ж я Блукачу напісаў, каб ён сабе гадоў не прыбаўляў.
Колькі гадоў табе я не ведаю, але уважліва чытаючы твае расповяды пра дзяцінства нецяжка падлічыць Больш пазітыву, усмешак і ты гэту мяжу лёгка пераадолееш.
Файна
БАРЫС вАлосаЎскі, і я так лічу. І Блукачыха таксама.
Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, за то Блукачихе особая благодарность от Мары.
КИКИ, пераказаў. Блукачыха радая. А як чытаў ёй, рагатала з цвярозасці хахла. Сказала: "Ну, копія - ты".
Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, эта фраза : "мой Юра не пьёт" в нашем семействе со временем стала традиционной, менялись только имена. И поводом для разного рода подколов и шуток, тем более поводов было предостаточно.
КИКИ, lдавай працяг -- дзе i як адбылося вяселле? Колькi было выпiта, колькi насоу пабiлi, колькi баянау парвалi? Дзе жылi, працавалi маладзёны? Як склауся лёс Петрака?
КИКИ, давай працяг -- дзе i як адбылося вяселле? Колькi было выпiта, колькi насоу пабiлi, колькi баянау парвалi? Дзе жылi, працавалi маладзёны? Як склауся лёс Петрака?
Мартин Минчук, придётся тебя огорчить, свадьба состоялась на родине хохла в г. Ровеньки, меня туда, по малолеству не взяли. Даже баба Проска не поехала за неимением денег. Были только дядьки, и про про носы, и кол-во выпитого приехавши назад, молчали как партизаны. Тем болеее по примеру новоявленного родственника они разом сделались: "Юра не пьёт".
Мара Дык усёж распавяди пра лёс Петрака.
КИКИ, гэта ж трэба так яскрава і праўдападобна пераказаць, як Алька трымала жаніха за руку і даводзіла ўсім, што ён не п?е. Настолькі гэта рэальна, што яшчэ калі тэкст набіраў, дык сам сабе рагатаў. І аж слёзы выступілі, калі ты прызналася, што бачыла, як дзядзька і жаніх пілі за лазняй. І зусім мяне дабіў выраз, што закусвалі цыбуляй з градкі. Ну, выліты я, што справядліва адзначыла Блукачыха.
КИКИ, дарэчы, а Алька як сябе пачувае? Я з ёй стасаваўся ў 2003 годзе. Тады Юры ўжо не было. А яго міхалоўская хата пэўным чынам паўплывала і на лёс маёй сям´і. У станоўчым сэнсе.
Микола Паравоз, Пятрок с горя подался в чужие края, и что с ним стало потом, мне неведомо. Я ведь была тогда малечей, а они взрослые, и писала я только то, что видела и слышала.
Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, не знаю почему, но вот так ярко в те годы я воспринимала действительность, что и сейчас как вживую перед глазами.
Алька была уехавши в Минск, к старшему сыну после продажи того дома, затем вернулась, купила квартиру на нижней Плинтовке. Ещё год назад пела в хоре ветеранов, но теперь, в связи с пандемией сидит дома. Чувствует, как и все люди в её возрасте.
КИКИ, ёй жа павінна быць далёка за 80.
Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, озвучивать не буду, она же дама, а у дам возраст уточнять неприлично.. Я вот тоже, как девчонка, хотя мне далеко за...
КИКИ, бяда з дамамі ў адносінах прыхоўвання свайго ўзросту. Я нарадзіўся ў сярэдзіне году - якраз у чэрвені. Пачаўся 2021-ы. Мне толькі праз 5 месяцаў будзе 69 гадоў. А я ўжо з новага году хвалюся, што мне аж 69. Гэта няправільна, але лягчэй лічыць: 2021 - 1952 = 69. І па 31 снежня 1921 году мне будзе столькі, а 1 студзеня 2022-га раптам стане 70. Мае гады - маё багацце.
КИКИ, у прозе.ру глядзіце твор Васіля Азаронка: "Мір Тамары Лісічёнок":
https://proza.ru/2021/02/16/1840
Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, кроме "спасибо" ничего на ум не приходит, узнала то, чего не ведала. Аж слёзы к глазам.
В первую очередь тебе, Блукач, что настоял писать в блог. И особая благодарность Азарёнку, никак не ожидала, что моя скромная писанина будет достойна его внимания. Вот, ей Богу, пишу как думаю. Мне кажется это так просто.
Блукач ВАЛАЦУЖНЫ
Зайшоў доктар да хворага у палату, агледзеў яго і пытае: "Колькі вам гадоў?
"Праз тры дні будзе 60" - адказвае хворы.
Доктар яшчэ раз уважліва паглядзеў на хворага і сказаў: "Не, не будзе"
Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, насчёт возраста. Мужикам хорошо, они со временем становятся статными и мудрыми. И засматриваются на молодых и стройных. А женщины превращаются в седых морщинистых бабулек. Так, блин, обидно.
Вот оно, вечный раздор, неравоправие полов.
Несцерка, не пугай, а то мало- ли, не доживу.
Мара мне дужа падабаецца, веру табе таксама)))
КИКИ, гэта ж я Блукачу напісаў, каб ён сабе гадоў не прыбаўляў.
Колькі гадоў табе я не ведаю, але уважліва чытаючы твае расповяды пра дзяцінства нецяжка падлічыць Больш пазітыву, усмешак і ты гэту мяжу лёгка пераадолееш.
Несцерка, КИКИ, я не замарочваюся наконт уласнага ўзросту. Факт адчуваю па фізічных здольнасцях. А наконт дурнога розуму разважаю так: яго ў мяне як у здаровага дзецюка. І ў адрозненне ад іншых дзядоў на маладух не зазіраюся, бо ў гэтых адносінах рэаліст. Мяне больш вабяць не маладыя дзеўкі, а маладыя пенсіянеркі. Шапка павінна быць па Сеньку.
Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, ну, это ты такой один, может на сотню. Сколько знаю знакомых стариканов, им подавай молоденьких, кровь с молоком, хотя сами уже в пол согнуты. А некоторые известные артисты, в 90 ещё мечтают о потомстве. Как бы сказала моя баба Проска - паскудство.
Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, поўнасцю згодзен.
Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, але ж калі мне хто кажа, што з мяне пясок ужо сыпецца, я адказваю, што гэта ж не пясок, а порах, які у маладосці не паспеў згарэць.
Несцерка, ну вот, что и требвалось доказать.
Несцерка, што з нас пясок сыплецца, могуць казаць толькі маладыя. Набліжаныя да нашага ўзросту так не скажуць, бо самі ў такім стане. Ува мне даўно сядзіць задумка напісвць, які светапогляд у 70-гадовага чалавека, бо яшчэ паўтара дзясятка гадоў таму назад сам не думаў, што ўсё буду ўспрымаць так, як і ў 50-ці і нават 40-гадовым узросце. 70-гадовых лічыў нявартымі асабістых думак, пачуццяў, асэнсаваных дзеянняў. Меркаваў, што яны не жывуць, а існуюць, абы да магілы дацягнуць. Ды толькі ляноцце мне пісаць. Стаміўся за жыццё, як падбіў рысу сваёй дзейнасці адзін паважаны мной палітык: "Я устал". Застаецца толькі дадаць заключэнне яго ж высновы: "Я ухожу".
Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, не , зыходзіць яшчэ рана. Яшчэ многа засталося недаследаваных куткоў. А цікава ж усюды зазірнуць.
Несцерка, так, цікава ўсюды зазірнуць. Я так і не дайшоў да вытоку Ляснога ручая, якога тады называў Безыменным. А цяпер неяк - за снегам яго не знайду. Чакаю вясны.
Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, напэўна нядоўга чакаць засталося. Сіноптыкі абяцаюць пацяпленне. Снег, калі і не сойдзе дык пакрыецца, як кажуць у народзе - "серуном", а па ім ужо хадзіць лягчэй.
Несцерка, я штодня сачу за прагнозам сіноптыкаў на 1,3, 14 і 30 дзён. У гэтым прамежку кожны дзень мяняюць прадказанні ў межах да 8 градусаў. Гэта раўназначна прагнозу па тыпу: адна баба сказала. Супадзенні з рэчаіснасцю здараюцца толькі ў дужа кароткатэрміновых абяцанках.
Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, калi я не памыляюся у сяннiк пхалi жытнёвую салому, якая на была у камбайне?
Мартин Минчук, не, у сяннік піхалі сена, бо яно водарнае і мяккае. А салома калючая. Дый камбайнаў тады яшчэ не было. Жалі сярпамі.
Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, правильно, сено. А баба Проска, знавшая травы,, косила специально для сенника..
Сена збiваецца у блiн, страчвае пругкасць i не выконвае свайго прызначэння. Сена дадаваць карысна толькi для паху.
Мартин Минчук, насколько мне помнится, сенник менялся каждый год. На зиму хватало, а летом косили на новый.
Мартин Минчук, сяннік лёгка ўзбіваецца па тыпу ўскалочвання любой падушкі, што прымяняецца і цяпер. А пра саламяныя сеннікі нават не чуў. У дзяцінстве спаў выключна на сянных. Адтуль і назва.
КИКИ, набивку тюфяка меняли каждый год по осени, после жатвы. Причем смотрели - если набивка где подгнила, там у человека, который спал на нем, могли быть проблемы со здоровьем. Подгнило снизу - проблемы с ногами.Сверху - с головой и т.д.
Набивка могла быть из соломы и сена. Мне рассказывали. До войны спали прямо на полу. У более зажиточных были перины - из перьев и пуха птиц. У простых людей перьев хватало разве что на подушку, и то, может в качестве приданого для невесты...