05 апр 2021 в 08:14 — 3 года назад

813. НА ДАНБАСЕ. Лісічонак (Гурко) Тамара

Тема: Лепельщина без прикрас     Сегодня: 1, за неделю: 2, всего: 946

Звесткі аб аўтары глядзець тут.

 А новае жыццё ўдалечыні ад роднага Міхалова аказалася і не дужа страшнае. Наадварот, цікавае.

 Не было ў зямлі тых дзірак, якімі мяне палохалі бабулі. Толькі калі доўга не ішоў дождж, трэскалася зямля. Затое ўздоўж дарог сядзелі кусты акацыі і раслі абрыкосы. А якія вялізныя былі вішнёвыя сады! Вішні ў іх вёдрамі збіралі. Аднойчы мы з матуляй пайшлі туды, дык давялося хавацца ад дзядзькі-вартаўніка пад вішняй. Добра, што не заўважыў, бо галіны з дрэва аж да зямлі звешваліся.

 Жылі ў драўляным бараку.

 У нас было два пакоі. У адным стаяла пліта, якая ацяплялася вугалем, што бралі з качагаркі – так зваўся пакой у канцы калідору. Яшчэ была агульная кухня, у якой гатавалі ежу.

 Ежа была незвычайная, але смачная: боршч украінскі, варэнікі з тварагом, капустай, бульбай і з вішнямі. Матуля налеплівала цэлы тазік, прыносіла да сябе, ставіла на цёплую пліту, запраўляла пахучым алеем. Смаката неверагодная! Запівалі кампотам, дык спачатку я сумавала па малаку, а потым, нічога, прывыкла.

 Раней, пакуль яшчэ не далі кватэру, бацькі жылі ў цёткі Нінкі, хахлушкі. Дарэчы, матулю на Данбасе таксама звалі чамусьці Нінай, а татку – Сашкам. А ў нашым Міхалове яны былі Шурка і Яніна. А мяне зноў клікалі, хто як хацеў: татка з матуляй – Марачкай, у школе – Тамарай.

 У бараку было шумна і весела. Бегалі па калідоры адзін за другім дзеці, гулялі ў хованкі. Хаваліся то ў аднаго, то ў другога ў кватэрах.

 На кухні, апрача пліты і сталоў, стаяў вялікі ложак на спружынах, дык мы на ім гойдаліся бы шалёныя.

 Сябровак я знайшла хутка: Ларыска, Светка, Лёлька, Ленка, хлапчукі Ягорка, Сашка, Жэнька, Толік. Калі на другі год прыехаў мой брат Валерык, то я яго з імі знаёміла.

 Але, бывала, ад гэтага відавочнага бедламу я збягала да цёткі Нінкі. У яе была свая хатка-мазанка, у якой у летнюю спёку было халаднавата. У вялікім садзе знаходзілася летняя кухня з вялікім пограбам. У ім цётка трымала звараны ў вялізных каструлях боршч і кампот, а ў сплеценых бутлях знаходзіліся сок і віно, у бочках кіслі салёныя памідоры.

 Цётка Нінка была падобная да маіх бабуль, па якіх я дужа сумавала. А ейны мужык Анатоль быў выліты дзед Пракоп.

 Прыбягу да іх, цётка мяне пакорміць і спаць пакладзе на ложак з вялікай мяккай пярынай.

 - Спі, дзіцятка, - і перахрысціць бы мае міхалоўскія бабулі.

 І гэтак мне зробіцца прыемна ды лагодна, што, засынаючы, лячу птушкай у родны край. Лунаю, лёгкая, бы пёрка, і бачу, як міхалоўцы кароў у поле гоняць. Вунь Малышка бабіна Прошчына, а там – Пяструха бабіна Марыліна… І ўжо п’ю я са свайго кубачка бялюткае, бы снег, малако і не магу напіцца. І зноў узлятаю ў неба, а ўнізе Валерык махае мне рукой, і дзед Пракоп ідзе па лініі з абходам. І рвецца сэрца на дзве часткі, і горача ў грудзях і ў вачах, і прачынаюся я ад болю душэўнага.

 Заходзіць цётка Нінка.

 - Ай, дытынка, - гладзіць па галаве. – Знову ты плакала. Можа чого злякалася?

 І выцірае фартухом мае заплаканыя вочкі. Поіць вішнёвым кампотам. Ставіць на стол цэлую талерку пухнатых пахучых пышак. Збірае пачастунак матулі з таткам. Высыхаюць мае слёзы.

 А як пачаўся навучальны год, дык зусім некалі стала. На зімовых канікулах ездзіла з бацькамі да цёткі Алькі з дзядзькам Юркам і да матулінага старэйшага брата дзядзькі Лёнькі ў Равянькі.

 Такой зімы, бы ў нашым Міхалове, на Данбасе не было, і такіх гурбаў пад дахі, і завірухі. Дык зімовымі вечарамі згадвалася мне бярозка каля брамы ўся белая ад шэранню, і куры пад прыпечкам, і мая любімая печ з кажухамі ды пухнатымі падушкамі.

 І, абняўшыся з матуляй, мы спявалі ў два галасы любімую песню бабы Проскі пра зімовую вішню, і ціхенька падпяваў нам татка. І здавалася мне, што я ў Міхалове. Але нехта грукаў у дзверы:

 - Сашка, йды в карты граты.

 Татка ішоў да мужыкоў, матуля следам на кухню, а я, прыціскаючы новую ляльку Соню, што мне купіў татка ў Харкаве, ізноў пераносілася ў Міхалова. Заплюшчыўшы вочы, быццам заходзіла ў хату, дзе на маім ложку сядзела мая першая лялька Ліза, трашчалі дровы ў печцы, пахла варанай бульбай. І пад гэтыя пахі і гукі я засынала. І калі прыходзіла матуля ды падтыкала коўдру, мне здавалася, што гэта была баба Проска.

 А раніцой забягалі сяброўкі, і ўсім гуртам мы беглі цераз ставок, магазін на тую вуліцу, дзе знаходзілася школа. Вучылася мне лёгка і весела.

 Прыйшоўшы з урокаў, абедалі. Зноў збіраліся ў кухні. Ганяліся адна за другой па калідоры, пакуль бацькі не разганялі па пакоях.

 Восень. Зіма. Вясна… Кожны пражыты дзень набліжаў той час, калі я сяду на цягнік і – чух-чух – панясуся ў рай Міхалоўскі.

2021



Метки: Лисичёнок (Гурко) Тамара

НРАВИТСЯ
4
СУПЕР
3
ХА-ХА
УХ ТЫ!
СОЧУВСТВУЮ





05 апр 2021 в 17:24 — 3 года назад



05 апр 2021 в 20:21 — 3 года назад

Спасибо, приятно. Вдохновляет.

Тоже часто задумываюсь над теперешним временем, почему нет той теплоты в отношениях между людьми. Преобладает корысть и злоба. Может потому, что тогда Родина была на всех одна - Советский Союз. А теперь разделились, и каждый гребёт к себе. А из-за амбиций правителей, как всегда, страдает народ.

На окна защёлки, засовы на двери,

Что с вами случилось? Вы стали как звери,

Сердца на замок затворили,

На чистые души запрет объявили.

Дорогу нахальством и хамством

Пробило себе скудоумное панство.

Колёсами груди, с косою ухмылкой

Уже не руками едят, хлебают щи вилкой.

На лица надеты фальшивые маски,

Не верят словам, доверяют бумажкам,

Цинизм и коварство сегодня в почёте,

Добро вызывает у них лишь зевоту.

Тревога, тревога, тревога!

Хабалы теперь словно боги,

Народ же простой,

Как и прежде (ему не впервой)

Коленками в землю и спину горбом

Спит снова тяжёлым, безрадостным сном...

* * *

Ах, если б могла я народу помочь,

Чтоб сон беспробудный тот их превозмочь!

4


05 апр 2021 в 20:59 — 3 года назад

КИКИ, на 100 пудоў адпавядае характарыстыка сучаснасці адносна ранейшага стану чалавечай духоўнасці.

2


06 апр 2021 в 09:17 — 3 года назад

Чалавечая духоунасць змянiлася таму, што лад жыцця змянiуся. Сёння людзi апынулiся адарванымi ад зямл, ад сродкау вытворчасцi, сталi закладнiкамi i парабкамi кiруючага рэжыма. Большасць народа з працягнутай рукой чакаюць "падачки" ад улады, цi спадзяюцца, што змена кiраунiцтва палепшыць становiшча. Нават жывучы у вёсцы не трымаюць скот, не апрацоуваюць глебу, не садзяць сады, не абураюцца вынiкамi "выбарау". Таму маем тое, што маем. Як казау класiк: "Бытие определяет сознание".

4


06 апр 2021 в 09:25 — 3 года назад

Мартин Минчук, беларуская ментальность - поживём-увидим, постоим в сторонке.





Авторизуйтесь, чтобы оставить комментарий




Темы автора





Популярные за неделю







Яндекс.Метрика
НА ГЛАВНУЮ