30 апр 2021 в 15:26 — 3 года назад

ОТДАЙСЯ МНЕ, НЮЛЯ! Валацуга

Тема: ФотаФік     Сегодня: 1, за неделю: 3, всего: 1474

Сведения об авторе смотреть здесь.

ФотаФік - скарочаная форма слова "ФотаФіксацыя" ці: фота ёсць, а тэксту - фік.

 Дзякуй табе, Нюля, за тое, што была са мной!

30 апреля 2021 года.

 



Метки: ФотаФік, Нюля, озёра Лепельщины

НРАВИТСЯ
8
СУПЕР
1
ХА-ХА
УХ ТЫ!
СОЧУВСТВУЮ






Лучший комментарий

02 мая 2021 в 14:16  — 3 года назад

, Несцерка, у Лепелі ёсць валацуга - Васіль Хацкевіч. Дык ён вогнішча на Купаллі і Гуканні Вясны запальвае шляхам высякання іскры. Я ўсё падобнае лічу архаізмам і стварэннем самому сабе цяжкасцяў. Усё, што ты пералічыў, карысна для выжывальшчыкаў, да якіх сябе не адношу. Стараюся звесці праблемы да мінімуму і ўсеправілы выжывання ведаю і прайшоў. Таму у мяне заўсёды дома і з сабой ёсць неабходнае для ляснога жыцця. Каб не насіцца ў пошуках па мокрых зарасніках, у мяне загадзя нарыхтаваныя і бяроста, і сухі спірт, і смала-жывіца, і набрыняныя парафінам ватныя тампоны… Так што Блукач дзейнічае па прынцыпе ўсходняй прымаўкі: «Умный в гору не пойдёт – умный гору обойдёт»:

5


30 апр 2021 в 22:14 — 3 года назад

...Дзякуй табе, Нюля, за тое, што была са мной! - Цудоўны вынік па артыкуле за апошні час! ДЗЯКУЙ. Дужа прыемна чытаць.

3


30 апр 2021 в 23:28 — 3 года назад

БАРЫС вАлосаЎскі, я заўсёдным уступам у форме тлумачэння, што такое ФотаФік, даю зразумець: гэта простая адмазка, каб не пісаць. Фотафічыць значна лягчэй, чым рабіць тлумачэнні да здымкаў. Надакучыла літаратурная дзейнасць, а кідаць зусім неяк і шкада. Тады ў мяне з´явіцца шмат вольнага часу, які азмрочвае жыццё многім пенсам, з-за чаго яны бяруцца за дурную працу, якая не патрэбная нікому, нават ім самім. А я толькі мару аб тым, што калі-небудь усё ж плюну на ўсё і буду лайдачыць дзеля ўласнага задавальнення. Вось дзе жыццё пачнецца! Хутчэй бы...

1


01 мая 2021 в 10:25 — 3 года назад

Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, кожны чалавек сам сабе кіроўца! Часам бывае адзін сказ даражей за аповесць)))

1


01 мая 2021 в 17:27 — 3 года назад

БАРЫС вАлосаЎскі, гэта філасофія, у якой, як у большасці выпадкаў, мала логікі.



01 мая 2021 в 21:16 — 3 года назад

Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, не думаю што ты будзеш атрымліваць задавальненне ад таго што будзеш лайдачыць. У тваіх гадах ужо позна змяняць лад жыцця. Пакуль будзе моц ды будзе дазваляць здароў´е ты так і застанешся блукачом. Па сабе ведаю. Мы з табою прыкладна аднаго узросту. Я таксама люблю паблукаць па лесе, ці пасядзець ля вады з вудай. А задавальненне ад гэтага працэсу амаль не залежыць ад вынікаў падарожжа. Розніца толькі у тым што ты жывеш у кватэры, а я у уласным доме, а каля хаты клопатаў больш, а вольнага часу меньш.

3


01 мая 2021 в 22:13 — 3 года назад

Несцерка, дык і я так лічу. Аб лайдацтве толькі мару. Але аб блуканні мару яшчэ больш. Апошнім часам рэкорд па дальнасці блукання быў працягласцю 17 км - столькі ўвосень наблукаў за дзень па магілёўскіх Горках. Нялёгка яны даліся. Але больш цяжка для мяне ўскапаць градку. Аднойчы Блукачыха лягла ў лякарню і загадала, пакуль яе няма, перакапаць 0,3 соткі агародчыку. Дык я падзяліў іх на 10 дзён і капаў пакрыху. Але яна выпісалася раней ды ўваліла мне бы каню за гультайства. Да гэтага часу ўзгадвае той прыклад узорнага лайдацтва.



02 мая 2021 в 04:14 — 3 года назад

Блукач ВАЛАЦУЖНЫ

Іншы раз вернешся дадому змораны, змерзлы ды мокры да ніткі і думаеш навошта мне гэта трэба было. Потым адпачнеш і зноў цягне у дарогу. Не так даўно у інтернеце знайшоў песню пад назвай: "Эх заманили". Гэта амаль што пра нас.



02 мая 2021 в 07:42 — 3 года назад

Несцерка, тая ж карціна. Уначы на Нюлі дожд значна барабаніў па палатцы. Разбудзіў у тры гадзіны ночы (лёг у 23 гадзіны). Да чатырох валяўся бессэнсоўна. У чатыры ўключыў радыё. У пяць прыпёрла ў прыбіральню. Пабег у мокры лес. Пра мапгчымасць заснуць не было і думкі. Апаліў палатку. Адным кругляком сухога спірту нагнаў тэмпературу да +20. Аднак валяцца цяжка хоць і ў цяпле. Вынес тэрмометр на вуліцу: +9, а ў палатцы пад раніцу было +12. Гэта добрая тэмпература для начлегу. Холадна не было. Але лепш узяцца за гатаванне сняданку. І гэта ў 6 гадзін раніцы. Дроў вакол поўна, аднак усе змоклі. З сосен працягваюць часта кропаць тоўстыя кроплі. Агонь старанна затушыў лівень. Каб спеыяльна не пакінуў на раніцу прынесеныя з дому сухія дрэўкі, не ўдалося б падпаліць лясныя дровы. Праўда, можна было і не гатаваць сняданак, бо быў сухі паёк. Аднак есці яго ў навакольнай макраце вельмі ўжо няўтульна. А вогнішча ўзнімае настрой у разы.

І ён палез угору. Паснедаў і пакруціў пядалі ў горад. А ўжо ўвечары пачаў распрацоўваць план на наступны начлег у лесе.

3


02 мая 2021 в 13:21 — 3 года назад

Блукач ВАЛАЦУЖНЫ

Я ж, калі спатрэбіцца распаліць вогнішча, шукаю бярэсціну або невялікія елкі. Звычайна у лесе можна знайсці паваленыя бярозы. Нават калі яны і гнілаватыя кара на іх яшчэ не гнілая і гарыць добра. З жывых бяроз здіраць кару шкада, бо гэта шкодна для дрэва, ды і гарыць вільготная бярэсціна дрэнна. А маладыя елкі падобныя на парасон. Вада з іх сцякае як са страхі і знізу засохлыя галінкі застаюцца сухія і, калі іх запаліць, добра гараць.

1


02 мая 2021 в 14:16 — 3 года назад

, Несцерка, у Лепелі ёсць валацуга - Васіль Хацкевіч. Дык ён вогнішча на Купаллі і Гуканні Вясны запальвае шляхам высякання іскры. Я ўсё падобнае лічу архаізмам і стварэннем самому сабе цяжкасцяў. Усё, што ты пералічыў, карысна для выжывальшчыкаў, да якіх сябе не адношу. Стараюся звесці праблемы да мінімуму і ўсеправілы выжывання ведаю і прайшоў. Таму у мяне заўсёды дома і з сабой ёсць неабходнае для ляснога жыцця. Каб не насіцца ў пошуках па мокрых зарасніках, у мяне загадзя нарыхтаваныя і бяроста, і сухі спірт, і смала-жывіца, і набрыняныя парафінам ватныя тампоны… Так што Блукач дзейнічае па прынцыпе ўсходняй прымаўкі: «Умный в гору не пойдёт – умный гору обойдёт»:

5


02 мая 2021 в 20:48 — 3 года назад

Опять Волоцугыч крепкого пивного косорылика (скарочаная форма напiтка - КПК) влупил на ночь и храпит на всё Боровно....



02 мая 2021 в 22:50 — 3 года назад

Татьяна Карплюк, а я меркаваў, чаго ты надоўга замоўк. Абудзіўся нарэшце.



03 мая 2021 в 08:06 — 3 года назад

Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, весна, тролли просыпаются от спячки, лапы с пасти повынимали, а жрать хочется, хоть кого-то куснуть.

1
1


03 мая 2021 в 09:25 — 3 года назад

КИКИ, нядоўга цешыла нас абставіна, што тролі ўкінуліся ў зімовую спячку. Абудзіліся. Увесну кроў забурліла, рыба заклявала...

1




Авторизуйтесь, чтобы оставить комментарий




Темы автора





Популярные за неделю


24-й припадок ностальгии. СТАРИКИ В МУЗЕЕ. Валацуга  — 2 дня назад,   за неделю: 260 





Яндекс.Метрика
НА ГЛАВНУЮ