Сведения об авторе смотреть здесь.
Блукач Валацужный начал свидание с Люсинцами с Малого Люсинца. Пришвартовался на ближайшей поляне и пошёл на «стрелку» с озером.
Давненько здесь не бывал. Удивляется, как ещё и палатку ставил дважды, к тому же и ночевал однажды в таком бедламе лиственном. И даже к воде подбирался, чтобы удочку забросить. Аж смешно теперь с деяний тех давних, непонятливых.
Тикать, тикать и тикать их хаоса сего болотного! Туда, где пляжный подход твёрдо стелется аж до самого уреза водного Люсинца второго, для различия с первым приставное слово «Большой» имеющего.
Правда, и в Большом Люсинце ничего большого не имеется. И подход к нему с придорожного пляжа – единственный. Но не сами Люсинцы, каждому лепельцу известные, интересуют бродягу отъявленного, а соседние джунгли травяные в воде прибрежной.
И даже не сама вода озёрная влечёт Блукача безумного, а образованный ей исток речки безымянной, в камышах спрятавшийся, увидеть который – пристально всмотреться надобно. А уж потом и по зарослям ломиться можно, чтобы через пару десятков метров узреть бегство потока новорождённого за дорогу гравийную.
После этих кадров впервые увиденных, можно показать и задорожный разлив, всем в глаза бросающийся.
А кто соизволил под откос спуститься да бегство течения из-под дороги тяжёлой зафиксировать? Наверное, первым до того додумался лишь Блукач неотёсанный.
А вдоль речки прошёл кто отчаянный? Нет дураков в нашем обществе такой фигнёй занимающихся. Один только способен на такое сумасбродство бесполезное – это главный бродяга лепельский, сам для общества бесполезный.
Если только звери дикие сумасброду сему уподобятся да брод себе в чёрной грязи речной оборудуют.
И невдомёк копытным и бескопытным, что, присмотревшись повнимательней, легко можно найти дно песчаное, твёрдое и неглубокое.
Трудно сообразить, Болотник коварный содействует агрессору владений своих или же капканы ставит в виде притоков родниковых, грязью полнящихся.
Как бы там ни было в деле сим сомнительном, но неприятности болотные минуют нарушителя владений нетронутых. Идёт он себе медленно, наступая и отступая уверенно.
Хочется бедолаге увидеть болото, каналами изрезанное, один из которых в себя принимает речку извилистую, если верить карте всезнающей. Но Болотнику, видимо, надоел оккупант твердолобый своими действами безрассудными, и миф на пути стену воздвиг непроходимую из тростника засохшего.
Вроде бы и немного остаётся до болота безлесного, но посох разведывательный всё чаще проваливается в топь бездонную.
А речка дальше петляет к каналу стрелообразному, от Малой Люсеницы проложенному. Смешавшись, два потока к недоступной Эссе устремляются. Так рисует карта навигационная. И понял остолоп окаянный, что дальше он и нескольких шагов не сделает. Как лось ломанул обессиленный к ближайшим соснам возвышающимся. Взобрался на склон, к бору поднимающийся, и, обессиленный окончательно, падать уже собрался на землю магнитящую, как вдруг увидел заботу о нём Лешего гостеприимного. Тот, издавна другом Блукача считающийся, прямо под зад его потный скамейку подставил цивилизованную.
Долго Блукач на ней блаженствовал, однако время звало обед устраивать. Можно было бы и здесь похавать наскоро, но что ж это за трапеза лесная получится без костерка успокаивающего. И пошёл человек проголодавшийся искать себе пень-колоду уютную для приземления обеденного. И зашкворчало сало дымящееся на шампуре крушиновом.
…Долго балдел оболтус, над собой издевающийся, на укромном блокпосту безлюдном. Потом ещё много бродил дикими околицами Люсиниц, но к первоначальному замыслу речку обследовать отношения не имеющими.
Однако жажда послеобеденная погнала олуха неукротимого к роднику приозёрному.
А там уже и до причала мотовского рукой подать осталось лишь.
Мчась по лесному просёлку, раздолбанному от Люсинца Малого до Святого пригородного, наслаждался Блукач фактом открытия, для себя сделанного. И пускай обыватели-диванщики подкольнут его старания страдальческие, мол, на фиг нужны сии болотные таскания-писания – им-то невдомёк ввиду сознания домоседного, что Блукач сим скитанием уморительным себе значительную прибавку приобрёл к жизни оставшейся.
2 ноября 2022 года.
![]() НРАВИТСЯ 6 |
![]() СУПЕР 1 |
![]() ХА-ХА |
![]() УХ ТЫ! |
![]() СОЧУВСТВУЮ |
Лучший комментарий
Не знаю, как остальные диванщики, но один постоянный твой читатель-почитатель в восторге от твоих блуканий. Потому как любит поисать в дебрях камышиных и лесных Лешиков, тебя охраняющих. Представляется, будто следом брожу, и с удовольствием вдыхаю запах шковрчащего сала, глотая слюнки.
Не знаю, как остальные диванщики, но один постоянный твой читатель-почитатель в восторге от твоих блуканий. Потому как любит поисать в дебрях камышиных и лесных Лешиков, тебя охраняющих. Представляется, будто следом брожу, и с удовольствием вдыхаю запах шковрчащего сала, глотая слюнки.
КИКИ, а дзе там Лешыкі за Блукачом назіраюць?
КИКИМарачка, лепей уяві як без хлеба хрумкаеш гуркі, асабіста ўзгадаваныя і замарынованыя. І добра, што Дзед Блукач не піша пра сёрбанне баршча, бо магчыма сліной здушыцца.
Дзед Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, праз радыё якімі станцыямі ты бавіш Балотнікаў, калі не сакрэт?
Марцiн , баюся, што мяне аблаюць за прызнанне наконт радыёстанцыі, якую слухаю. Увогуле, дык радыё нашу з сабой, каб адпалохваць мядзведзяў, замест таго, каб крычаць уголас: "Мішка, пайшоў ты на х...", як тое робяць таёжныя мона-падарожнікі. Але, калі ўжо штосьці ўключаю, то толькі адзіную першую беларускую радыёпраграму, каб адным махам і слухаць, бо на ёй не толькі на замежнай мове крычаць песні, а яшчэ і гавораць па-руску ці, у меншай ступені, па-беларуску. Больш размоўных радыёстанцый на Беларусі няма, як тое было ў 60-х гадах, калі я набыў першы транзістар. Тады праз мінімальны зрух кольца наладкі радыёстанцыі забівалі адна другую на ўсіх доўгіх, сярэдніх і кароткіх хвалях. А цяпер доўгіх, сярэдніх і кароткіх валяў зусім няма. На Беларусі працуе ўсяго некалькі ультра-кароткіх ФМ-станцый, якія і грымяць усялякай замежнай білібярдой на незразумелых мовах, затое мядзведзі ад такой какафоніі разбягаюцца, каб схавацца ад гаму, што на іх насоўваецца. У гэтыя ультра-кароткія хвалі ўціснулася і беларуская радыёстанцыя. Дык яна хоць песні настальгічныя ды зразумелыя круціць. А размоўны змест? У Турцыі я быў, калі ў 2014-м у Кіеве бушаваў Майдан. А ў маім гатэлі працаваў адзіны рускамоўны тэлеканал "Расія-24", у якім кругласотачна вёў рэпартах з-за спінаў "беркутаўцаў" рускі ваенны карэспандэнт Паддубны. Ён гнуў сваю лінію. Я ж кеміў уласнымі глуздамі. І аднабокасць тэлеэферу не перашкаджала мне рабіць адпаведныя абстаноўцы высновы. І, вярнуўшыся дахаты, убачыў тую абстаноўку, якую ўяўляў сабе паводле рэпартажаў Паддубнага. Так што на ўсялякую інфармацыю трэба мець ва ўласнай башцэ адпаведны млын.
Фото №6 - целых три штуки на берегу меж деревьями - светлый зайка, белая уточка, и тёмным окрасом неведома зверушка.
Фото №7 - убегающая фигурка болотной нимфы.
Фото №8 - чьи уши из трубы торчат?
Фото №13 - прямо по курсу Лешик в натуральном обличье.
Фото №16 - за спиной, слева палатка Лешика, справа между деревьев сам Лешик. И это я пока неворужённым взглядом, а сейчас как возьму лупу!!!
Дзед Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, мусіць ты не ведаеш пра радыёканал "Культура". Паспрабуй, можа спадабаецца. У Лепеле частата 101,7 і 66,74 МГц.
Марцiн , агурки я люблю с гарачай бульбачкай, а борщ украинский, готовить который мою мамку научили хохляцкие тётки, с чесночными пампушками, от запахов пока вариться точно можно слюной изойти.
КИКИ, з тваёй падказкі знайшоў, самастойна - не змог бы: кепскае ў мяне ўяўленне.
Марцiн , зрэдку нарываюся на "Культуру" ўсляпую. Адрознення ад першай праграмы не бачу. Але ж, як і казаў, нашмат лепей, чым слухаць радёгрымоты FM, ад якіх мядзведзі ўцякаюць за межы Лепельшчыны.
Пра радыёканалы. У 2005-2007 гадах мне давялося шэсць аперацый вытрымаць у лякарні. Тэрмін непрацаздольнасці склаў болей за сотню дзён. Час бавіў выключна з радыёпрыёмнікам. Запомнілася: Лукашэнка абмежаваў максімум на трансляцыю радыёстанцыямі FM песняў на замежнай мове - не болей за 30% ад агульнай працягласці эфіру. Было дужа добра. Няхай бы і цяпер дзейнічала тое абмежаванне. Але хто слухае радыё, апрача Блукача ды суправаджаючых яго мядзведзяў?
Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, кстати о медведях. Байка это или нет, что в Лепельском районе медведи обнаглели до того, что прямо к жилью выходят? Я было дело собрался в лес последние грибы поискать, но меня застращали соседи...
СМК, чуткі пра мядзведзяў - не байкі. Іх многія бачылі. Вось знайшоў здымак у "Аднакласніках" у аккаўнце Толі Паўлоўскага з Бароўкі:
Але мядзведзяў баяцца - у лес не хадзіць. Колькі я па ім натопаў, а бачыў толькі свежы мядзведжы памёт. Каб яго носьбіта спаткаць - дык ніколі. Хаджу па глухмені, начую ў пушчах - і не баюся. А тое, што пісаў, быццам адпуджваю звера прыёмнікам - хлусня. Але было такое на самой справе, што неяк нават гучна пасылаў мядзведзя на тры літары і шмат разоў, каб сапраўды папярэдзіць, што блізка чалавек. А грыбоў няма, калі толькі напаўзасохлыя радоўкі можна знайсці па маладым сосніку.
Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, блин... Умеешь же ты обрадовать и огорчить одновременно!
СМК, такое маё захапленне, а разм з ім і доля. Як ёсць - так ёсць.
Вымалявалася яшчэ адна цікавая акалічнасць наконт ваколіцаў Люсінцаў пасля перапіскі юрмальца Васіля Азаронка з лепельцам Блукачом Валацужным. Вось поўны тэкст таго ліставання. Калі хто можа ўнесці каментар - калі ласка.
Вазар:
Цудоўна! Гэта пра твае "бадзянні" па Люсінцах, чытаў і шукаў пра нейкія там заселеныя мясціны. Нічога такога не знаўшоў? Ты два возеры абышоў з усіх бакоў?
Мяне здзівіла паслядоўнасць. Ты туды накіраваўся, а я перад тым абмяркоўваў з вашымі гісторыкамі тэму віленскіх багамолак, і выказвалася думка, што каля Люсінца мог быць бернардынскі цэнтр - двор. Чаму, я распавяду ў сваім апісанні.На адным са здымкаў бачнае высокае месца. Гэта паміж Люсінцамі? Ці быў там Васіль Шкіндзер? Можа і сапраўды там размяшчаліся манахіні?
Блукач:
Люсінцы я не абыходзіў — гэта немагчыма з-за навакольных балот. Я тоўкся між імі, гэта бачна па чырвонай крывой майго маршруту. Лінія ўдалячынь — гэта дайшоў да былога торфазаводу «Курган». Гдядзі на крыніцу. За схілам — пляж. Схіл пацягнуўся на гару. Гэта на ёй стол і лаўка, за якімі сяджу. Паблізу іх яшчэ выразна бачныя два курганы. Адзін не фоткаў, а другога фотку не даў у рэпартаж. Паказваю. На вока вызначаецца прыніжэнне глебы па перыметры — роў, з якога бралі зямлю для кургану. Раней пра гэтыя курганы не чуў. Ці быў там Шкіндзер, не ведаю.
Ці не давядзецца зноў несціся на Люсінцы, каб адследаваць гэтую гару і іншыя ўзбярэжныя ўзвышшы? Трэба пачакаць адказу Вазара.
Працяг ліставання Вазара з Блукачом:
Вазар:
Вельмі цікава! Гэтыя два курганы - паміж Люсінцамі: Вялікім і Малым? Так?
Блукач:
Не. Адзін курган знаходзіцца адразу на завяршэнні пад’ёму ад Вялікага Люсінца, што вершыць гару, якая цягнецца ў бок Лепля, а другі — самотна ўзвышаецца за некалькі сотняў метраў ад першага. Яшчэ падумаў, што гэта старадаўнія курганныя могілкі — вельмі ўжо зручнае для таго ўзвышша, і ўвогуле падыходзіць для селішча. А вузкая ўзбярэжная гара ёсць яшчэ ўбок торфазаводу «Курган», насупраць азёрнай катлавіны Малога Люсінца, і далей, за бродам праз ручай на лясной дарозе з Верабкаў у Стаі, якая звязвала дзве вёскі, калі яны ўваходзілі ў адзін калгас «Салют» і сельсавет з цэнтрам у Стаях. Трэба было б больш уважліва палазіць па тых гарах. Яны цягнуцца далёка паўз дарогу ў накірунку Бяседаў і Верабкаў.
Працяг ліставання Вазара з Блукачом.
Вазар:
А можаш на карце паказаць, дзе канкрэтна тыя курганы? Я запытаў Шкіндзера. Але ці адкажа ён?
Блукач:
Паглядзі навігацыйную карту напрыканцы майго рэпартажу. Бачыш на белай паляне сіняе колца з чумам пасярэдзіне? Кроч ад яго ў зялёны лес, кіруючыся на левы ніжні кут карты. Праз 100 метраў уздзярэшся на кручу з першым курганом, а праз пару сотняў метраў патрапіш і да другога.
Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, Малы Люсінец можна абыйсці у гумавых ботах, калі пайсци улева ад месца, дзе ты пакінуў мат, уздоўж берага з выхадам на Коззі хрыбты. З боку Вялікага Люсінца уздоўж берага Малы Люсінец абыйсці немагчыма, бо перашкаджаюць плывуны і бабровыя норы.
На месцы, якоя я адзначыў як "Шыльда", гадоў 10 - 15 таму была усталявана шыльда з надпісам што на гэтым месцы было старадаўняе паселішча,
але прастаяла яна нядоўга, як у нас гэта нярэдка здараецца. Гадоў 60 таму можна было праехаць з Куляшоў, праз лес, які мы называлі Маленькі лясок, да Люсінца і прайсці напрамкі на Коззі хрыбты. Тады быў пракапаны канал з Малога Люсінца да Эсы, навакольныя балоты былі асушаны, а праз канал былі пабудаваны драўляныя масты. Зараз канал бачны на спадарожнікавых здымках, але прайсці уздоуж яго немагчыма, таму што ён зарос хмызняком, завалены бураломам і перагароджаны бабрамі, таму асушаныя балоты запоўніліся вадой і зрабіліся непраходнымі.
Несцерка, дужа цікавае апісанне.Зараз яго скрыншочу і дашлю Вазару. Прыкладна такім я і ўяўляў балота з каналамі, у крайні з якіх і ўпадае рэчка з Вялікага Люсінца. Я памятаю масіўную металёвую шыльду з інфармацыяй пра гарадзішча, якая стаяла на падножжы доўгай верацяі. Трапляў на яе з Куляшоў, калі прабіраўся на грэблю і масток, што вялі да невялікага ляснога масіву Барок на круглым узвышшы сярод балота. Ці тая гэта шыльда? У 2015 годзе заходзіў у Барок і прабіраючыся ў Куляшы ад сельгасхіміі праз Эсу. Нават здымкі Барка захаваліся.
Як не смешна на першы погляд, але я ішоў тады па гарадской мяжы, якая вяла (у маім выпадку) ад краю Забаення праз Эсу на Куляшы.
Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, напэўна тая шыльда. Іншых шыльдаў у тым лясу я не бачыў. Іншы раз узнікае жаданне пабываць у тых месцах дзе бываў у дзяцінстве,таму я перыядычна наведваю гэтыя месцы. Праз многа гадоў здараецца што і не знаходзіш тыя месцы , якія добра ведаў, бо усё з цягам часу змяняецца. Два тыдні таму спрабаваў прабрацца на Бярэшчу з лесу за Бяседамі, але не змог. Пасля асушэння Бярэшчы уздоўж каналу была добрая дарога ад Бясед да Вокана. Зараз ад гэтай дарогі і следу не засталося.
Несцерка, праўду кажаш. З Вокана ў Бяседы гадоў з 20 назад дарогай уздоўж Бярэшчы я на маце лёгка праехаў нават з пасажырам па звычайнай машыннай дарозе. І мне дзіўна стала, што ад гэтага прасёлку не засталося і следу.
А вось мой прыклад падобнага запусцення. У 1995 годзе падчас экспедыцыі па Бярэзінскай воднай сістэме мы не змаглі плыць па Бярэзінскім канале з-за яго завалу дрэвамі, таму з Валовай Гары у яго вусце везлі на грузавіку аддзела культуры байдаркі па дамбе, а самі ехалі на аўтобусе РДК. А ў 2013 годзе я з Валовай Гары накіраваўся гэтым маршрутам на маце, а як аказалася, што не толькі не існуе пешаходнай сцежкі па дамбе, але няма і самой дамбы - зарасла непраходнымі гушчарамі.
Любой просёлок, поддерживался родственными связями, и этому еще способствовало наличие лошадей в колхозах и особо "хитропопых" подворьях. На примере Гадивли только до Велевщины были два просёлка через лес "зимник" и через "Женькау Лагер" "антоник", на Стайск через "наш хутор" это по семейному, а по гадивлянски "Ильлюкоу хутор", на Валатоуки через "Казлоуски хутор", на Слободу " Борок" . Сейчас ни по одному просёлку не то что проехать, пройти нельзя, а раньше на телеге с кашелкой полной самогона и закусок, хоть раз в месяц ездили проведать родственников или друзей в соседние деревни, а сейчас уже и половины деревень уже нет, не то что лошадей. Жаль конечно, прогресс однако.
Терентий, я не згодзен з тваім тлумачэннем. Я лічу што прамыя шляхі пазарасталі таму што імі перасталі карыстацца. Многіх вёсак ужо не існуе, а паміж тымі дзе жывуць людзі пабудаваныя добрыя дарогі, з´явілася мноства аўтамабіляў, і людзям значна прасцей праехаць некалькі лішніх кіламетраў па добрай дарозе, чым біць машыну па прасёлках. Да таго ж гэта займае меньш часу. Мой бацька працаваў шафёрам на лесавозе і я любіў з ім ездзіць у лес, таму ведаю якія былі дарогі. Бывала, калі звернеш з дарогі на Мінск у ваш бок, то за увесь рэйс ніводнай машыны не сустрэнеш. Раней дзеці у аддаленых весках глядзелі на лесавоз як на дзіва, а зараз на машыны не звяртаюць увагі. Нават у лясах і побач з азёрамі можна заўважыць пляцоўкі, дзе людзі пакідаюць машыны, прыехаўшы збіраць ягады або лавіць рыбу. Гэта добра бачна па вытаптанай траве і пакінутаму смеццю.
Несцерка, не понял я, а в чем отличие ваших с Терентием толкований? С чем тут можно не соглашаться? Суть то одна - раньше по проселкам ездили, а теперь нет.
Для меня самого это явление было загадкой. Объясняю почему. Вот с огородом, например, всё предельно ясно. Стоит его забросить, и он тут же зарастает. То его копали, пололи, а то вдруг прекратили. Результат налицо. А с проселочной дорогой - грунтовкой то что? Её же никто никогда не прореживал и не окультуривал. Просто ездили. И дорога была!
СМК, разница в том, что родственные связи остались, а дороги позарастали.
Несцерка, а я как раз делал уклон в своём отклике на родственные и дружеские связи, ведь теперь для этого хватает лайка в одноклассниках, а я помню когда с мамкой приезжали в Лепель и пока шли от вокзала до базара, мамка со всеми здоровалась, и человек пять приглашали нас в гости. - Волька только обязательно приезжай, наши все будут.
А сейчас?
Несцерка, совершенно верно. Однако Терентий указал ещё одну составляющую - наличие лошадей, передвигаясь на которых через просёлки, эти связи и поддерживались. Связи да, остались. Но лошадей не стало. Соответственно связи поддерживаются на машинах по шоссе. Просёлки позарастали. Я так понял.
СМК, правильно гужевой транспорт, для него и вырубались просёлки в лесу.
Терентий, у гэтым я згодзенз табою. Мае бацькі нарадзіліся у вёсках і, калі ужо жылі у Лепелі, іхнія родныя, якія па розных сваіх патрэбах бывалі у Лепелі, абавязкова заходзілі да нас. Такім чынам даведваліся аб жыцці-быцці адзін аднаго. Зараз больш па тэлефоне.
Несцерка, выбачаюся: сярод балота ўзвышша пад лесам паблізу Куляшоў я назваў Барок. На самой справе гэта Гаёк. Можа чуў пра такі?
Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, назвы "Гаёк" я не чуў.
Несцерка, доўгая вуліца Куляшоў пераходзіла ў лясны прасёлак, пераадольвала ручай, сцялілася па мяжы ўзлеску і балота, прыкладна насупраць былой шыльды і Гарадзішча мела перпендыкулярнае адгалінаванне ўлева. Яно кідалася ў балота, па насыпе-грэблі даходзіла да невыразнай поймы рэчкі, мабыць, Гаці, і праз пару дзясяткаў метраў караскалася на невысокае баравое ўзвышша. Гэта і ёсць Гаёк. Ён мае круглую форму. Якраз на маіх здымках у каментах я крочу па Гайку, выходжу з яго на рэчку, з моста фатаграфую вышэй па плыні бабровую хатку, ніжэй - коміны шасцерняў і МКК. Гэта апісане мясцовасці на 2015 год.
Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, на здымку я пазначыў нумарамі як мы называлі навакольныя узвышшы. 1. Маленькі лясок. 2. Гара Іван-зарэчная. 3. Монтінава гара. 4. Апёнчышына гара. 5. Малы курган. 6. Вялікі курган. Лес ад Святога возера да Люсінца мы называлі Сасоннік.
Несцерка, доўга ўглядаўся ў твой скан карты. Вырашыў, што гара Іван-Зарэчная і ёсць Гаёк. Або Монцінава гара? Сваёй гэтай няўпэўненасцю стварыў сабе задачу: яшчэ раз пабадзяцца там. Навігацыйная карта дакладна запіша мой маршрут, і ўсе пытанні знікнуць. І гэтыя тапонімы вернуцца ў сучаснасць. А пакуль хутка змяшчу ў свой блог замалёўку "Гаёк", якую надрукавала у 2009 годзе раённая газета. Дарэчы, тады мяне таўклі за тое, што пішу пра ўсялякую фігню, а не пра рэальны сектар эканомікі. Мой пачын да гэтага часу не прыжыўся, і на радасць абывацелям цяпер "Лепельскі край" не грузіцца глупствам, якім займаўся я.
Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, Іван-зарэчная знаходзіцца на куляшоўскім беразе Эсы, а Монтінава гара на лепельскім. Яны раней былі бязлесныя, а лес на іх пасадзілі у другой палове мінулага стаголлзя.
Несцерка, якім чынам на лепельскім беразе знаходзіцца Монцінава гара №3, калі Эса адмяжоўвае гэтыя геаграфічня аб?екты?
Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, прабач, я памыліўся. Выкладаю папраўлены здымак
Несцерка, цяпер усё стала на свае месцы. Гаёк знаходзіцца пад нумарам 2. Ужо паставіў яго апісанне ў блог.
Несцерка, Вазар задае пытанне мне, але на яго адказаць можаш хіба толькі ты, калі чуў легенду пра гэтую гару:
Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, на жаль, не ведаю. Можа нашы бацькі і ведалі, але у дзяцінстве нас не цікавіла чаму навакольныя месцы маюць такія назвы, а зараз ужо няма у каго запытаць. Магчыма там жыў які небудзь Іван, а таму што яго сяліба размяшчалася за ракой адносна Лепеля, Івана пачалі называць Зарэчным.
Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, магчыма што прозвішча таго Івана было Зарэчный. Да калектывізацыі мноства людзей жыло на хутарах, якія называлі па іх прозвішчах. Магчыма і на гэтай гарэ быў хутар. Калі я быў яшчэ малы, мы з сябрамі перабіраліся на Іван-зарэчную праз канал па кладках. Там былі яшчэ рэшткі разбуранага драўлянага маста. Да гэтага маста з боку Куляшоў была дарога, па якой можна было праехаць нават на машыне. За каналам гэта дарога праз Іван-зарэчную цягнулася у бок Забаення. Магчыма гэтай дарогай карысталіся яшчэ да пабудовы Лепельскай ГЭС, а калі узровень вады стаў вышэй, карыстацца ёй ужо стала немагчыма.
Несцерка, так, большасць тапонімаў згубілася з-за абыякавасці дзяцей, якія не цікавіліся ў бацькоў ды дзядоў паходжаннем дзіўных назваў тых ці іншых прыродных аб?ектаў. Сам такі.
Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, час ідзе, старыя тапонімы губляюцца, новыя узнікаюць. Калі ўзяць, напрыклад Салдацкі мост. Я памятаю яшчэ драўляны мост, які будавалі немцы у час Айчыннай вайны. У 50-я гады мы яго звалі Нямецкім. Ён быў значна вышэй за сучасны мост на гэтым месцы. Да яго дарога ад Леспрамгаса ішла па насыпу і была вымашчана камянямі. Разбурыўся мост у канцы 50-х. Прыблізна у 1963 гаду насып зрэзалі да сучаснай вышыні і салдаты пабудавалі драўляны мост. З тога часу яго пачалі называць Салдацкім. Напрыканцы 70-х Салдацкі разбурыўся і праз некалькі гадоў пабудавалі сучасны, але назва яго у народзе захавалася.
Несцерка, пра гісторыю салдацкага моста ў тэме "Лепельшчына без прыкрас" ёсць успамін Колі Пшонкі. Па той руіне я яшчэ пераходзіў Эсу па дошках, якія былі перакінуты з пралёта на пралёт. А аўтобусы на Стаі хадзілі праз Пясчанку.