Сведения об авторе смотреть здесь.
За озером Малый Люсинец «Дедовоз» Блукача Валацужного мчал по горному лесному массиву в его продолжение, издавна называемое Великим бором. Там, между заливным лугом с красноречивым названием Луги и слиянием Веребского канала с Эссой, Блукач с детства любил собирать грибы. На них светлый бор был всегда богат во все времена, за исключением нескольких последних лет, когда потепление мирового климата обезгрибило наши леса.
Сразу за Малым Люсинцем начались неимоверные лесистые горы, на которые с трудом карабкаются лесные дороги, затем стремительно бросаются вниз, чтобы потом вновь забраться на очередную кручу.
Неожиданно блукачовскую голову посетила мысль, что в каком-то из горных распадков лесной просёлок должен пересекать одну из самых неприступных рек княжества Цмока – Гать. Вытекает она из озера Луконец (по-народному Беседское) и через невероятные лесо-болотные непроходы мчит в Эссу, с которой сливается перед вступлением в город этой большой реки.
Много Блукач писал о Гати. Много раз проносился по этой дороге, но как-то даже не останавливался возле реки – незачем было. А теперь вот кольнуло – это же Гать, которую практически не наблюдал в этих местах!
- Тормози, «Дедовоз»!
И «Дедовоз» послушно остановился на окрик Хозяина. Тот слез на дорогу над Гатью и загрустил-задумался.
Не мог понять, почему раньше ни разу не удосужился остановиться сим местом, успевая лишь на ходу краем глаза на мгновение увидеть тёмное пятно воды у одной из сторон дорожной насыпи. Потому и подумать не мог, что Гать ведь не змеёй виляет по горному ущелью, как представлялось ранее, а ровным каналом спускается в собственные низовья.
И вспомнил, как во времена зачатия сего канала в истоке Гати экскаватор провалился в болотную бездну, позволив экскаваторщику успеть выскочить из кабины. Весь день вытаскивали машину военные водолазы и тягач, таща тросом в торфяном подземелье аж к подножию заозёрной возвышенности. А пацан Блукачонок в составе ватаги веребской детворы наблюдал сию спасательную операцию от начала до конца.
…Победили всё-таки мелиораторы болото подле Луконца, в давности бывшее озером. Вон в какой канал загнали Гать!
Ах, как хочется туда, в даль болотную! Но нельзя – там полнейший непроход. Лишь в мороз можно разгуливать по оголившимся прибрежным зарослям Гати. Но где мороз - там и снег. А по снегу «Дедовоз» не заберётся в такую глушь.
Течение Гати легко ловится взглядом, ещё более убыстряясь, ныряя под дорогу. Интересно, через какое жерло оно просачивается под насыпной проезжей частью на обратную её сторону.
Это и надо было ожидать: Гать упирается в дорожную насыпь, течение усиливается и с ускорением ныряет в бетонную трубу.
Дно перед трубопереездом кажется твёрдым, в камешках. Но такое мнение обычно бывает обманчивым – это при установке трубы в русло попадает много гравия с дорожной насыпи.
По всей вероятности в отдалении от трубы речное дно торфянистое, топкое. Но не факт. И каким же дальше выглядит путь Гати?
Пейзаж ничего себе. Кажется, что по павшим поперёк русла деревьям можно поочерёдно перебираться с берега на берег. Но опять же – лишь зимой. Сейчас копировать русло не позволят кусты, трава, особенно крапива, болотная вода, прибрежная топь.
Надо и с другой стороны дороги посмотреть на трубу - как из неё выходит поток Гати.
Даааа, давненько клали трубу для пропуска Гати – большое дерево выросло прямо на ней. На дне также белеют камешки. Испытать его твёрдость не получится, нужны сапоги, а Блукач в берцах.
Ехать по задуманному маршруту расхотелось – Гать приворожила. Решил оборудовать логово поблизости, чтобы попробовать прорваться к реке напролом.
Отаборившись, поискал грибов, отобедал, отдохнул, и пошёл на спуск в каньон, по которому и должна бежать Гать.
Дно ущелья не такое уж и пугающее, как думалось поначалу. Болото сухое. Высокого травостоя нет вовсе. Мешают нормальному продвижению лишь упавшие ели, но таких не так уж и много.
Казалось бы, до Гати должно быть по лощине всего несколько сотен метров, а её всё нет и нет. Жалко, что оставил в логове навигатор, рассчитывая на простоту поисков русла. Кажется, надо взять чуток левее…
Но всё равно Гати как не было, так и нет. Не слишком ли забрал вправо? Надо ещё немного принять влево…
Что за чертовщина? Впереди вырастает крутой подъём из болота. Противоположный берег Гати? А куда тогда девалась сама река? В болоте растворилась? Но она должна нести свои воды аж под пригородные Кулеши и там влиться в Эссу.
Вскарабкался Блукач на гору и опешил – перед ним светлый бор, холм вроде могилы-волотовки в паре сотен метров от которого находится блукачовское логово.
Вот к чему приводит привычка скитаться по навигатору. Без него начинаешь плутать даже в радиусе полкилометра. И это уже второе безнавигационное блуждание случается с Блукачом, в первое ещё и Блукачиху вляпал на свою голову…
Намаялся. Больше искать Гать желания не возникало. Разобрал логово и в обратный путь пустился.
В дороге начало зарождаться намерение в будущем пробраться к истоку Гати со стороны Бесед и посмотреть на место потопа экскаватора-мелиоратора в 60-е годы. Кстати, ему сначала лебёдка привязанного к дереву тягача оторвала стрелу, а уж потом самого вытащила. Выбравшиеся из преисподней водолазы говорили, что торфяную жижу даже свет прожекторов не пробивал, подцепляли махину наощупь.
…И хоть общение с Гатью было непродолжительным, комфортное логово близ неё скрасило сие упущение.
Октябрь-2024.
![]() НРАВИТСЯ 6 |
![]() СУПЕР |
![]() ХА-ХА |
![]() УХ ТЫ! |
![]() СОЧУВСТВУЮ |
Лучший комментарий
vovalepel, про озеро Луконец между Прудком и Городцом вот здесь:
https://blukach.by/post/206
И здесь:
https://blukach.by/post/621
Васіль Азаронак, ураджэнец Верабак і жыхар Юрмалы камянтуе:
Гляджу па Гаці. Вельмі цікава. Трэба вывучаць тыя мясціны глыбей і дасканальней. Тая старонка Лепельшчыны - "белая пляма". Многа незразумелага. Яшчэ ў 1891 годзе старшыня Франопальскай воласці Іван Мазго пазначаў свой статыстычны агляд дадаткам, што не можа даць канкрэтныя плошчы лясных дач, бо яны не ўстаноўлены. Мы не ведаем, каму належылі тыя землі раней, да Сапег і бернардзінак. Старажытны абвод "месца Лепельскага", зроблены ў другой палове XVI стагоддзя, да пачатку сапегаўскага ўтрымання, уключаў мяжу па Эсе і яе прытоку да Бярэшчынскага вострава, а далей ішло закругленне ў бок Траўнікаў і адтуль к Леплю, але назвы прамежных пунктаў немагчыма пакуль-што прывязаць да мясцовасці. Дзе йшла граніца?Луконец мы ведаем. А як ён папаўняўся, адкуль? На першай землямернай карце, што састаўлялася у пачатку XIX стагоддзя, паказаны яшчэ адзін "Луканец". Дзе ён цяпер, куды дзеўся?А Гарадзец у тых краях? Гэта ж нагода шукаць там старажытнае гарадзішча.Далей. Мы не ведаем, з чаго ўзяліся нашы Азяркі. Хутчэй за усё яны астаткі "былой роскоши" Луконца, яго паніжэння. Але магло быць і па-іншаму. Там мог быць самастойны водазборнік - "басейнчык", адкуль вада сцякала ў рэчку Бярэшчу. Паглядзі, ці ёсць паміж Гаццю і Азяркамі перамычка, аб чым яна сведчыць?Ды і сама Гаць ставіць пытанні. Як яна цякла, з чым злучалася? З Люсінцамі ці з Эсай? Калі мы хадзілі на мыс, што адсечаны ад Куляшоў глыбокай пратокай, то ступалі па гаці, пракладзенай туды з паўднёвага боку, з Лугоў. А ў Лугах пераходзілі ручай. Можа, ён і ёсць працяг Гаці. Само слова "Гаць" настройвае бачыць гэту раку забалочанай, без выразнага рэчышча. Магло быць і так, што гэта рэчка насіла раней іншую назву. А абмялела, калі пачалі капаць Сістэму. Яшчэ трэба разабрацца з напрамкам з Бярэшчы да Азяркоў. Помніш мясціну пад Бяседамі, на дарозе з Верабак, яе называлі "Дзе вужакі перапаўзаюць"? Там нізінка, і яна цягнецца з Бярэшчы ўздоўж Гарадзецкага ўзвышша. Па ёй пракапалі меліярацыйны канал. А ці магла тая паласа працягвацца ажно да Азяркоў?Мабільнік дазваляе зафіксаваць узроўні мясцовасці ў пачатку і ў канцы.
Адказ Васілю Азаронку:
На Лепельшчыне тры Луконцы (бясецкі, паміж Прудком і Гарадцом, паміж Тэкліцай і пышнянскай Слабодкай). Сучасны стан усіх я апісаў. Ёсць яшчэ за Матырынам Луконіца, якое ўтварае рака Лукомка, але там балота і я не быў.
Вы пераходзілі гаць па дарозе ад Гаці ў Куляшы праз канал, прыток Гаці. Тую мясціну я апісваў некалькі разоў. Мясцовасць між Бярэшчай, Бяседамі і Лугамі лепш ведае Васька Хацкевіч.
Константинович, где почитать про Луконец между Прудком и Городцом?
vovalepel, про озеро Луконец между Прудком и Городцом вот здесь:
https://blukach.by/post/206
И здесь:
https://blukach.by/post/621
Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, акрямя той дарогі, па якой ты з Мінчанінам пад´язджаў да Луконца, існуюць яшчэ дзве. Яны адыходзяць ад дарогі з Гарадца на Селішча і прыводзяць на паляну на паўднёвым беразе Луконца. Дарога, якая бліжэй да Селішча пачынаецца ад узвышша перад нізінай на дарозе Селішча - Гарадзец. Другая дарога пачынаецца ад пачатку нізіны з боку Гарадца.
в 2022 ездил на мото из Дражно в Прудок по лесной дороге, и всего 500 метров не доехало до Луконца, помешали поваленные деревья
Несцерка, я ўвогуле прыехаў з Гарадца ў Прудок, так і не знайшоўшы з´езду да Луконца. Гэта мяне вёз Мінчанін да яго. Цяпер бы і той дарогі не знайшоў бы. Хаця з дапамогай тваіх наводак неяк дабраўся б.
vovalepel, вось і я прыкладна так калясіў, пакуль мяне не завёз да малога Луконца Мінчанін - гэта ў яго нік такі і жыве ў Мінску, аднак родам з Зацяклясся ці са Стай (я ўжо й сам заблытаўся).
Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, а я трапіў на гэта возера выпадкова гадоў 40 таму. Раней я нават не чуў пра яго існаванне. Збіраў грыбы за Гарадцом і вырашыў паглядзець куды прывядзе мяне гэта дарога. Такім чынам і трапіў на возера. На беразе возера мужык збіраў журавіны. Ля берага стаяла дубіца. Я распытаў у мужыка як завецца возера і якая у ім ёсць рыба. Мужык казаў што у ім шмат карасёў. З таго часу я лавіў рыбу там разоў 20 і з берага, і з гумавай лодкі. Трапляліся плоткі, краснапёркі, радзей акуні. Карасёў бачыў толькі у рыбакоў, якія лавілі сеткамі. Гадоў 15 таму знайшоў дарогі да паляны на паўднёвым беразе возера.
Несцерка, само па сабе возера непрывабнае. Мне цікавым было толькі як незнаёмы вадаём.
Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, а мне падабаюцца такія глухія мясціны сваёй цішінёй.
Несцерка, параўнуй вось гэты адказ Васіля Азаронка з маім, смешчаным пад ягоным (я маю на ўвазе грэблю з Гайку да гарадзішча). Як лічыш, ці пра адзін і той жа маршрут мы гаворым?
Не, мы йшлі па гаці з Лугоў. Спачатку, пасля лугоўскага дуба, звярнулі на заходняе ўзвышша, што працянулася уваламі ў бок мыса, уздоўж Лугоў. Але, каб на ўзвышша ўзысці, пераадолелі ручай. Пра яго і кажу: адкуль ён выцякае? Па ўзвышшы цягнулася на мыс старая дарога. Мы прайшлі да канца яе, пакуль дарога не знікла ў густых кустах. Не ведалі, што рабіць, але Хацкевіч павёў, нягледзячы на цяжкае блытанне. Прадзіраліся праз кусты, абутак прамок, бо пад нагамі не было суха. І раптам Хацкевіч ускрыкнуў: "Во, тут гаць!" Па ёй мы ўзышлі на высокую горку, што прытулілася да Эсы. Там знайшлі рэшткі жылля. Падаліся далей, у бок Куляшоў, але напрамак адрэзала даволі шырокае русла. Да берага на другім баку прыткнулася рыбацкая лодка, а з вады тарчалі рэшткі свай - быў калісьці мост. Дык што гэта - рэчка Гаць ці канал з Люсінца?Дарога адтуль звязвала Леплю з Верабкамі і Хадзіўляй на Барысаў. Гэта быў старажытны шлях на Полацк, пакуль не пабудавалі Барысаўскі тракт.Калі будуць сілы, пройдзем тым шляхам яшчэ раз. На ўвалах знайшлі многа стрэляных гільз, і яшчэ кое-што.
А гэта маё апісанне яго маршруту:
Вы пераходзілі гаць па дарозе ад Гаці ў Куляшы праз канал, прыток Гаці. Тую мясціну я апісваў некалькі разоў.
Мой адказ зыходзіць з вось гэтага тлумачэння Васіля:
Калі мы хадзілі на мыс, што адсечаны ад Куляшоў глыбокай пратокай, то ступалі па гаці, пракладзенай туды з паўднёвага боку, з Лугоў. А ў Лугах пераходзілі ручай. Можа, ён і ёсць працяг Гаці. Само слова "Гаць" настройвае бачыць гэту раку забалочанай, без выразнага рэчышча. Магло быць і так, што гэта рэчка насіла раней іншую назву. А абмялела, калі пачалі капаць Сістэму. Яшчэ трэба разабрацца з напрамкам з Бярэшчы да Азяркоў. Помніш мясціну пад Бяседамі, на дарозе з Верабак, яе называлі "Дзе вужакі перапаўзаюць"? Там нізінка, і яна цягнецца з Бярэшчы ўздоўж Гарадзецкага ўзвышша. Па ёй пракапалі меліярацыйны канал. А ці магла тая паласа працягвацца ажно да Азяркоў?Мабільнік дазваляе зафіксаваць узроўні мясцовасці ў пачатку і ў канцы маршруту.
Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, прабач штоя затрымаўся з адказам. Я мяркую што вы пісалі пра адзін маршрут. Па іншаму зараз там не пройдзеш. Раней, калі пракапалі канал з Луконца у Эсу і такім чынам асушылі балота, з Гайка на узвышша, пра якоя пісаў Азаронак, было некалькі сцежак. Канал пераходзілі па кладках ці па бабровых плацінах. Зараз канал зарос і балота аднавілася, таму па ім можна прайсці толькі узімку, але, калі шмат снегу, балота пад травой як пад коўдрай прамярзае не усюды і можна праваліцца у ваду. Таксама на балоце шмат купін, па якіх складана ісці.
Ручай у лугах, я мяркую, дачынення да Гаці не мае. Калі паглядзець на старых мапах, там Гаць паварочвае да Малога Люсінца, а ад Малога Люсінца да Куляшоў. На некаторых спадарожнікавых здымках бачна былое рэчышча Гаці. Ручай выцякае з балота ля Лугоў, праз якое ідзе лінія высокага напружання. Гэты ручай улетку перасыхае.
Ваш маршрут я уяўляю так.
Несцерка, згодны. Зараз праз пошту накірую Азаронка паглядзець гэты маршрут.
Несцерка, вось што адказаў Азаронак:
Прыкладна так мы йшлі. Перад Гайком, на ўвесь працяг, галубая нітка - гэта ручай? Дык мы яго перасяклі ў самым пачатку. І адразу ўзышлі на увал. Там высокае месца, нехта трымаў абарону, бо засталіся сляды траншэй, і мы знаходзілі гільзы. Па ўвалу пайшлі ў бок мыса, туды вяла старая дарога, па падножжу, з заходняга боку. Потым дарога ўпёрлася ў густыя кусты, мы думалі - не пройдзем, але Хацкевіч павёў далей, і мы ўзышлі на гаць, яна добра адчувалася пад нагамі. Зрабілі прывал, і пайшлі далей. Хутка ўзышлі на новае ўзвышша. Гэта і быў прыэсенскі мыс. А на Куляшы мы не выйшлі, бо немагчыма было пераадолець глубокае русла.Звярніся да Хацкевіча, ён прачэрціць падрабязны наш маршрут.Мяне больш цікавіць гісторыя гэтага месца, бо яно звязана з жыццём і дзейнасцю манахінь-бернардзінак. На першай землямернай карце 1810-1816 гадоў там наглядна паказан фальварак "Заболінъ". І паказан шлях, што вёў якраз туды - даволі шырокі. І ён перасякаў рэчку, відаць, Гаць, але назвы на той карце няма. Там было бяспечнае месца - з усіх старон вада. Але гэта быў таксама прамежны пункт, бо далей дарога спускалася ў бок Лугоў. Магчыма, на мысе, каля Эсы, путнікі адпачывалі, а можа, фальварак прынімаў галоўную манахіню, якая наведвалася з Вільны...
...Я толькі не зразумеў, якое глыбокае рэчышча перашкодзіла ім трапіць у Куляшы.
Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, я пазначыў на здымку месца дзе раней была дарога з Гайка на
прыэсенскі мыс пра які піша Азаронак. На здымку бачна што з поўначы і з паўночнага захаду
гэтага мысу даволі шырокае рэчышча каналу па якім была пушчан Гаць. Канал у гэтым месцы
глыбокі і мае топкае дно. Дно гэтага каналу топкае. Я не ведаю у які бок яны хацелі пайсці, ці
на Куляшы, ці на Гаёк, але без кладкі яны перайсці не маглі.
Несцерка, калі з Лугоў (насупраць Забаення) яны ішлі ўздоўж Эсы, то як маглі перайсці Гаць, не зразумела. Я яе пераходзіў у вусці, але па трывалым лёдзе.
Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, дык яны ж Гаць і не змаглі перайсці. Гаць паміж прыэсенскім мыском і Гайком.
Несцерка, так. Але ж дзе даследчыкі тады дзеліся? Назад пайшлі? Кепска, што Васіль не зарэгістраваны на сайце. Тады б ён наўпрамую каментаваў каменты, і мы не гулялі б у сапсаваны тэлефон. Была такая гульня ў дзяцінстве. Гурт дзяцей сядае на лаўку. Крайні штосьці кажа на вуха суседу. Той пераказвае на вуха другому суседу, другі сусед - трэцяму паўтарае пачутае. Апошні вымаўляе тое, што дайшло да яго. Вядучы правярае пачутае перадапошнім гульцом. І так да пачатку шэрагу. Хто памыліўся першы, сядае апошнім. Усе рагочуць з несуразіц, пачутых пры набліжэнні да канца лаўкі. Так і ў нас: я спытаў у Васіля, ён напісаў мне, я змясціў допіс у камент. Што пракаментаваў Несцерка, раю праз пісьмо яму пачытаць і г.д. Так, ён жыве у іншай краіне. Аднак жа зарэгістравалася неяк жыхарка літоўскага Вісагінаса Аня Крыцкая (Круглік), каб каментаваць і зацэньваць дзённік сваёй сяброўкі Ані Сярогінай (Шушкевіч).
Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, напэўна яны вярнуліся тым жа шляхам як і прыйшлі, таму што пра фарсіраванне вадзяных перашкод не пісалі. Магчыма у Азаронка ёсць нейкія матывы каб не рэгістравацца на сайце.
Несцерка, з абодвума тваімі меркаваннямі згодны цалкам.
Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, звярні увагу што на розных старых мапах рэчышча ракі Гаць пазначана па рознаму. На адной рака праходзіць праз Малы Люсінец, а на другой злучаецца з рэчкай з Вялікага Люсінца. Магчыма рэчышча у тыя часы было вельмі забалочаная і раздзялялася на некалькі рукавоў, таму дакладна вызначыць яго размяшчэнне было складана. Таксама на мапах пазначана два паселішчы з назвай Куляшы.
Адно з іх на месцы сучасных Куляшоў, а другое падобна што на месцы таго прыэсенскага мыса
пра які пісаў Азаронак.
Несцерка, Гаць праходзіла блізка ад Малога Люсінца, таму даўнейшыя картографы маглі памыляцца. Апошнюю ж карэкціроўку яе напрамку зрабілі меліяратары, аддаліўшы раку ад возера. Мяне ўразіла аднолькавая падача зігзагаў Эсы на абедзвюх картах.