Родился в 1911 году в деревне Деньгубы Лепельского района. Окончил Лепельское педучилище. Работать начал учителем в деревне Свяда. Прошёл всю войну в должности командира сапёрного отделения. После войны преподавал математику и физику в Свядской средней школе Лепельского района. Жил в деревне Слобода. Умер в 1969 году. На войне вёл дневник, изобилующий стихотворениями. Предлагаю его читателям. Ввиду своей многочисленности стихотворения опущены. Оставлено лишь несколько касающихся личной жизни автора. Подаётся дневник на языке оригинала.
22/06. Цёплы сонечны дзень. Радыё прынесла трывожную вестку… пачалася вайна. Гітлераўская Германія напала на нашу краіну. У калгасе “Чырвоная змена” правёў мітынг. Гутарылі з Садоўскім аб становішчы, што здарылася. Крыху выпілі… Вечар правёў у сябе дома з Жэняй.
29/06. Рыхтаваліся да ад’езду на ўсход. Прыехаў да нас Апанас Пятровіч. Ад’езд адклалі. Выпілі па чарцы.
3/07. На досвітку пакінуў Свяды. Са мной разам - Казлоўскі, Калітуха, Гаспадарык, Шынкоўскі і іншыя таварышы.
7/07. Праехалі Віцебск. Напрамак трымаем на Смаленск.
9/07. Смаленск. Сустрэўся з Шатыронкам. Трымаем шлях разам на Дарагабуж. Асаблівых здарэнняў у нашай групе не было. А як там Жэня з дзецьмі?
14/07. Дарагабуж. Каля ваенкамата сустрэў Скорбу Косцю. Ён з Заходняй Беларусі. Накіравалі на Вязьму.
17/07. Вязьма. Развіталіся з Шатыронкам і Змітрачонкам. Яны накіраваліся на Калугу. З імі Дар’я і Маруся. Цяпер мы - вайсковыя. Я, Казлоўскі, Калітуха, Шынкоўскі, Урбан і Косця - усе разам. Трымаем шлях на Гжацк.
19-21/07. Гжацк. Бачыў Краўцова з Лепеля. Пад напорам немчуры Чырвоная армія з баямі адыходзіць на ўсход. Але гэта часова. Надыдзе дзень, і мы зноў пойдзем на Захад. Аб гэтым сказаў наш правадыр таварыш Сталін. Значыць, так і будзе.
8/08. Валынцава. Ідуць дажджы.
15/08. Быў з Шынкоўскім у Туле. У саюзе атрымаў дапамогі 75 рублёў. Будуем важны аб’ект.
7/10. Увесь верасень пражыў у Валынцаве. У Торхаве пазнаёміўся з адной сям’ёй настаўніка. Вельмі добрыя людзі. Жывём разам: я, Казлоўскі, Шынкоўскі, Косця і Гантман. Ён з Мінска.
15/10. Выехалі на Горкі. Начавалі ў Вянёве. З Косцем былі ў лазні.
29/10. В.-Вельмы. Жывём у адной полькі. Муж яе добры чалавек, а сама сапраўдная ведзьма. Без меры скупаватая. Немчура напірае на Маскву. Не ўдасца Гітлеру ступіць паганай лапай на асфальт нашай сталіцы. Увесь народ выйшаў на абарону Масквы.
20/12. Сапёрны батальён. Я стаў памочнікам камандзіра ўзводу. Нашы войскі 6 снежня перайшлі ў наступленне. Немцы пад нашымі ўдарамі адступаюць. Ідзём з баямі на захад. Праўда на нашым баку.
21-30/12. Серпухаў. Рыхтуем неабходны інструмент. Кватэра цёплая. Харчаванне нармальнае. Ідзём далей на захад. Апошнія дні адчуваю сябе нездаровым. А што там з сям’ёй? Мае вы дарагія і любімыя!
31/12. Новы год сустракаем у паходзе. З Новым годам, таварышы! З новымі перамогамі! Смерць нямецкім бандытам!
ЖЕНЯ.
Знаю, жить тебе стало несладко,
Ждешь и думаешь всё обо мне…
Дорогая моя ты солдатка,
Часто вижу тебя я во сне.
Вижу, сад наш покрылся листвою.
Посмотреть бы хотелось свой сад.
Повстречаться, родная, с тобою
Я бы сам до безумия рад.
Взял бы Тому к себе я на руки,
Посмотрел бы я дочке в глаза
И тебе после долгой разлуки
Я бы нежное что-то сказал.
Своей Зине привёз бы подарок:
Кусок сахара, два сухаря…
Тут как тут бы примчал Гасподарик.
Но нельзя - не настала пора.
Над любимою нашей страною
Огневая бушует пурга.
Каждый метр берем мы войною,
Льется кровь на поля и луга.
Пока рвутся снаряды картечью
Среди белого дня и во мгле,
Дорогая, ну разве до встречи,
Если немцы на нашей земле?
Знаю, жить тебе стало несладко,
Ждешь, и сердце сжимает тоска.
Потерпи, дорогая солдатка,
Наша встреча с тобою близка..
Перапісана з аўтэнтычнага дзённіку і апрацавана ў 2015 годзе.
Працяг глядзець тут.
НРАВИТСЯ |
СУПЕР |
ХА-ХА |
УХ ТЫ! |
СОЧУВСТВУЮ |