Звесткі аб аўтары глядзець тут.
Далёкія 50-я… Дзверы нашай міхалоўскай хаты адчыняюцца.
- Пятрок сарвау лісток, Ілля дабавіць гнілля, - кажа баба Проска, заходзячы з вуліцы ў трысцен.
- А чаго так бабуля? - пытаю я яе.
- Дык таму, унучачка, што восень надыходзіць, вось бульбачкі падкапала, звару на сняданак, паспрабуем малодзенькай, ці смачная вырасла, - ставіць на падлогу кошык, і хату адразу напаўняе водарны пах зямлі і халаднаваты павеў ранішняга паветра.
Глытаю сліну - так захацелася паспытаць маладой бульбачкі ды яшчэ з духмяным, хрумсткім агурком з вялізнай дзежкі, што стаіць у кладоўцы.
А як паснедалі, бабуля адазу зазбіралася да Быстрыцкіх, бо ў іх сёння сваты старэйшую дачку Гальку замуж бяруць. А калі засватаюць на Іллю, дык багата жыць будуць маладыя. Так кажуць бабы міхалоўскія – з Міхалова, значыць. Але ж гэта калі дождж ідзе, а тут толькі што с раніцы трохі пакропаў.
Чапляюся за бабуліну руку:
- Бабуля, а калі дажджу не будзе, дык не быць Гальцы багатай? - пытаю с трывогай.
- Ай-вой! - непакоіцца баба Проска. - Дождж будзе абавязкова. Калі не ўдзень, дык ноччу.
- Ну, то добра, - супакоиваюся, бо Галька не сквапная, яшче не разбагацела, а цукеркамі частуе.
За размовамі ледзь не спазніліся, брычка сватава ўжо ў двары стаіць, вокны малышня абляпіла. Кідаюся і я на прызбу, прыціскаюся носам да шкла: ух ты, якая Галька прыгожая! У жоутай сукенцы, жоутая шаўковая стужка ў валасах, вочы блішчаць, шчокі чырвоныя, бы бураком нацёртыя. І жаніх спрытны ды працавіты, хваляць міхалоўцы, добрая пара падабралася.
Але да канца гэтае дзеянне мне ўбачыць не давялося, нехта тузае ззаду за сукенку:
- Хадзем ужо дадому, грыбы дапаможаш перабраць.
Гэта дзядзька Ванё, ідучы з дяжурства, назбіраў цэлы кошык грыбоў. Каго іншага я, можа б, і не паслухалася, але дзядзьку адказаць немагчыма, бо як усе параз’ехаліся, дык ён адзін застауся за галоўнага мужыка ў хаце.
Хату зноў напаўняе той ранішні водар зямли и мокрага паветра, хаця дажджу так і няма. Пытаюся дзядзьку:
- А ты таксама сватаца будзеш на Іллю, каб мець больш грошай?
Дядька Ванё аж заходзіцца ад смеху:
- Дык мне ж яшчэ нявесту знайсці трэба.
- А ты Нінку Васілёву бяры, - падказваю я дзядзьку. - У яе валасы сукрыстыя, і бабы казал, што ёй пасагу дядька Васіль нарыхтаваў – ні ў воднай дзеўкі ў Міхалове столькі няма.
- А калі яна за мяне не пойдзе? - зноў рагоча дзядзька.
- Ха, хай толькі паспрабуе, я тады з Танькай , сястрой ейнай, дружыць не буду, - злуюся я.
А тут якраз і Танька прыйшла, дапамагла грыбы перабіраць, і мы з ёй дамовіліся, што ейная сястра Нінка і мой дзядзька Ванё пажэняцца, як сасватаюцца на наступны год у жніўні, на Іллю-прарока.
А дождж сабраўся тольки пад вечар, і я не змагла пабегчы сустрэць Валерыка і дзеда Пракопа з вечаровага цягніку, якія ездзілі ў Воршу за сшыткамі ды алоўкамі да школы. А яны, як зайшлі ў хату, таксама прынесли с сабой пах мокрага паветра, а яшчэ пах незнаёмай далячыні, прасторы і пачастункі, цукеркі ды пяченне, кансерву ў бляшанках, ды школьныя рэчы для Валерыка. Цэлае багацце! Вось што значыць свята Іллі-прарока!
Уначы Ілля разыграўся ўволю, стукаўся ў вокны мокрымі галінкамі вішні, тупаў па даху вялизными кроплями, сыпаў на зямлю багацце ў выглядзе празрыстага дажджу.
Закруціўшыся ў коўдру, я слухала гэтыя гукі і ўяўляла сабе, як да мяне прыходяць сваты, на Іллю-прарока, і прыносяць торбы і кошыкі з багаццем. І чаго там толькі няма: маладая бульбачка, грыбы, сшыткі з алоўкамі и жоўтая сукенка, і шмат-шмат шоўкавых стужачак. А ў кішэні жаніха шабуршаць грошы, цюцелька ў цюцельку як галінкі вішняку па мокрым шкле.
І ў сне я думала, што баба Проска кажа няпраўду, Ілля кідае не гніллё, а багацце.
А раніцой, выйшаўшы на ганак, уразілася. На небе гуляла сонейка, зіхацелі, бы срэбраныя, вішнёвыя галінкі, а паветра струменілася духмянай свежасцю блакітнай прасторы. І ласкава на дрэвах шапацела зялёная лістота, бо яшче ж было лета. Але ж нешта такое вітала вакол, таямнічае і туманна далёкае, што пацвярджала бабуліна прыказка: “Пятрок сарваў лісток, а Ілля падкіне гнілля”.
* * *
Я открою вам свой секрет:
На земле меня уже нет -
Я давно среди синих туманов,
Где отец мой живой и мама,
Где растут у калитки берёзы,
И грохочут весенние грозы,
Белый аист над крышами кружит,
Ну, а я босиком - по лужам,
Заливаюсь весёлым смехом,
А душа моя следом - эхом,
Не болит, не тоскует, не плачет,
Хорошо ей сейчас - это значит.
Это значит, что я не вернусь,
Оставляя на память вам грусть,
Покидаю земную дорогу,
Тороплюсь с покаянием к богу.
2022
НРАВИТСЯ 6 |
СУПЕР |
ХА-ХА |
УХ ТЫ! |
СОЧУВСТВУЮ |
Мара. Ня трэба спяшацца. На усё свой час... З павагай!
Тамара, Ваши биографические очерки в блоге Блукача - это, как драгоценные камни в ювилирном украшении.
Микола Паравоз, Мара на дачы да кастрычніка, дзе адсутнічае інэт. Пераказаў ёй твой камент. Адказала, што на той свет не спяшаецца, аднак і не баіцца таго часу. Нават чакае яго, хоць і не прызнаецца ў тым сама сабе. Прычыну таго яскрава пераказвае Гогаль словамі свайго персанажу Івана Іванавіча (ці Івана Нічыпаравіча): "Скучно жить на этом свете, господа".
Фед, по телефону прочитал твою характеристику творчества Тамары ей самой. Как сентиментальный литератор она была польщена. Кому ж не нравится, если тебя искренне хвалят, а не лебезят перед тобой. Не удержусь признаться, что твоё восприятие её литературной деятельности абсолютно идентично моему.
Так, у жыцци часта бываюць узлёты и падзенни, ци як кажуць паласа белая, паласа чорная...
Микола Паравоз, гэта калі ўзлёты здараюцца час ад часу. Але калі з хворымі нагамі жыццёвая небходнасць патрабуе іх частага здзяйснення з зямлі на пяты паверх пяціпавярховіка, спуску назад і ўзлёту на верх, чакаць светлай будучыні не даводзіцца.