24 сен 2022 в 07:31 — 2 года назад

32. Светлы шлях. ВАЕННЫ АЭРАДРОМ У ДРАЖНЕ. Шуневіч Анатоль

Тема: Генацыд на Лепельшчыне     Сегодня: 1, за неделю: 2, всего: 477

Звесткі аб аўтары глядзець тут.

(Працяг. Пачатак глядзець тут.)

 Пацягнуты брызентам грузавік з сям’ёй майго дзядзькі Барнася Шуневіча і двума нямецкімі салдатамі ў складзе калоны і ў суправаджэнні браневіка, мінуючы небяспечныя шляхі, пад прыцэлам канвою ўжо пад вечар пакінуў межы роднага краю. Які лёс чакаў сям’ю, не ведалі ні дарослыя, ні, тым больш, дзеці. Але аб тым у далейшых успамінах вязняў.

 А ў тую ноч, калі другі мой дзядзька Бронік Шуневіч праводзіў маю маці і бабулю Анэту, на аэрадроме каля вёскі Дражна, адбылася здзейсненая невядома кім дыверсія. Як казала мая цётка Агнеша, прачнуўшыся пад раніцу, убачыла, што з боку Лепеля цемра зімовай ночы ўжо адступіла, і святло ішло як бы зверху, бо бачныя былі хмары, а затым пачуліся выбухі і некалькі чэргаў буйнакалібернага кулямёту.

 Хутка ў хаце амаль усе не спалі. Трэці мой дзядзька Вацік падняў дзеда Юзіка Шуневіча, і мужыкі вырашылі, што, магчыма, партызаны атакавалі нямецкі гарнізон у Дражне, бо ў такую рань нападаць на Прудок, а тым больш на Зацякляссе, дзе моцныя партызанскія заслоны ды пасля пышнянскай трагедыі, немцы не палезуць.

 З усіх партызанскіх заслонаў патэлефанавалі ў штаб, што і ў Зацякляссі, і ў Прудку, і на Вокане пакуль усё ціха, але на ўсялякі выпадак прынятыя перасцярогі.

 Трэба адзначыць, што аэрадром у Дражне пачалі будаваць яшчэ напачатку 30-х гадоў.

 

 У асноўным будавалі мясцовыя сяляне, адпрацоўвалі так званы “гужтруд”. Большасць з іх былі тыя, што не надта спяшаліся ўступаць у камуны, і ў каго мелася працоўнае цягло: коні і нават валы.

 Працаваў на будаўніцтве і мой дзед Юзік Цяліца, бацька маёй маці, бо ў яго быў добры конік, пакінуты чырвонаармейцамі самога Булзённага, бо быў паранены ў нагу. Узамен будзёнаўцы забралі кабылку. Пагараваў дзед па памочніцы ды з дапамогай мясцовага жыхара Гаўрылы Урбана, крыху знаёмага з ветэрынарыяй, пачаў лекаваць жывёліну. Праз пару месяцаў коніка нельга было пазнаць - стаў рослым кавалярыскім прыгажуном. Калі дзед на ім выязджаў у Лепель, дык уся вёска глядзела, як нёсся яго воз, і развяваліся ад ветру барада кіроўцы ды грыва скакуна. Дык вось, давялі селяніну адпрацаваць на будаўніцтве аэрадрому два тыдні. Але не давялося чалавеку адбыць увесь “гужтруд”. Па даносе мясцовага актывіста дзеда абвінавацілі ў тым, што яго брат Франц Цяліца знаходзіцца за мяжой, а сам ён з’яўляецца “укланістам” ад рашэнняў улады. Чалавека арыштавалі і накіравалі пад канвоем на будаўніцтва Беламорска-Балтыйскага каналу імя Сталіна. Там, працуючы па калена ў ледзяной вадзе, ён хутка захварэў на рэўматызм і ўжо збіраўся паміраць, але ахоўнікі пашкадавалі напаўжывога старога, упіхнулі ў вагон, каб памёр дзесьці ў дарозе, а калі пашанцуе, дык і на радзіме.

 З дапамогай неабыякавых пасажыраў цягніка дзед дабраўся да Оршы, і там яму зноў дапамаглі ўладкавацца на лепельскі таварняк. У Лепелі на вакзале трапіліся добрыя знаёмыя, якія яго накармілі, далі нейкіх лекаў, цёпла апранулі і даставілі дахаты ў Барсукі.

 Коніка за час адсутнасці гаспадара абагулілі ў калгас. На ім катаўся галоўны “дзяцел” Кубар, старшыня. Аднойчы ён, паспрачаўшыся са сваімі п’янымі кампаньёнамі, пахваліўся, што дабярэцца да Лепеля (а гэта болей за 20 кіламетраў) за палову гадзіны. Вынік п’янага выхвалення – загнаная жывёліна.

 У 1937 годзе Кубар усё ж зноў напісаў паклёп на дзеда і яго старэйшую дачку Антосю, маці Мішы Занько.

 

 Дзед з дачкой былі расстраляныя ў Оршы, нават заступніцтва Надеі Канстанцінаўны Крупскай не дапамагло…

 …Аэрадром перад пачаткам вайны быў пабудаваны, вялікае поле пад ім выраўненае, засыпанае жвірам і ўтрамбаванае.

 Утварылася некалькі ўзлётных палос. Па прызнчэнні выкарыстаць новабудоўлю да вайны не паспелі.

 А вось немцы, захапіўшыя ў першыя дні вайны тэрыторыю Лепельшчыны, выкарысталі аэрадром у сваіх мэтах. Спачатку на ім быў арганізаваны невялікі блокпост, дзе ахова размясцілася ў крайгіх хатах Дражна.

 

 Затым збоку ад вёскі былі пабудаваныя вялікая зямлянка, а бліжэй да ляснога масіву – два доты. Пазней пабудовы былі злучаныя траншэямі, а таксама тэлефоннай сувяззю са Стаямі і Лепелем. Увесь аэрадром уначы асвятляўся пражэктарамі, а падыходы з боку лесу былі замінаваныя. Да таго ж перыядычна воддаль лесу курсіравалі два браневікі з буйнакалібернымі кулямётамі і аўтаматчыкамі. Бліжэй да вёскі і збоку зямлянкі знаходзілася стаянка самалётаў і вялікая цыстэрна з авіяпалівам. Трэба яшчэ дадаць, што ўсё вялікае поле было абнесенае калючым дротам у тры шэрагі, а дарога ў бок Зацяклясся перагароджвалася шлагбаўмам.

 Яшчэ пры будаўніцтве быў зроблены невялікі павільён з дошак, зашклёны з усіх бакоў. Падчас бамбавання мастоў на Бярэзіне, была падбітая руская “Чайка”. Самалёт не мог набраць вышыню і, амаль чапляючыся за вершаліны дрэў, спрабаваў прызямліцца на аэрадроме. Але бранявік прашыў машыну чаргой з буйнакалібернага кулямёту, і яна, палаючы, рухнула паблізу павільёну. Лётчыкі загінулі, а іх абгарэлыя целы немцы павесілі каля будоўлі. Фашысты чакалі, што хтосьці з вайскоўцаў альбо партызаны паспрабуюць забраць трупы, і яны вызначаць спачувальнікаў, альбо тыя падарвуцца на ўстаноўленых пад целамі мінах.

 Праз два тыдні немцы прыгналі некалькі мужыкоў, і тыя, захінуўшы твары мокрымі анучамі, пахавалі герояў-лётчыкаў на ўскрайку лесу, ля Дражна. З цягам часу месца пахавання зарасло хмызняком, зраўнялася з навакольным ландшафтам, і знайсці магілу цяпер немагчыма.

 У зімовы час пераход партызанаў з лепельскай зоны ва ўшацкую быў няпростым. Карацейшы шлях ляжаў праз лясныя масівы паміж Дражнам і вёскай Поплаўкі, затым ляснымі сцежкамі на Ворань. Часта ролю праваднікоў выконвалі мясцовыя жыхары, у асноўным падлеткі з вёсак Зацякляссе і Мядзвёдаўка. З маленства ходзячы па дарункі лесу, мальцы ведалі ўсе сцежкі аж да самай Забыліны. Пра прыгоды ў такіх вымушаных падарожжах я асабіста пасля вайны чуў ад Паўлоўскага Юзіка з Зацяклясся. Давялося мальцу пабыць і пад кулямётнымі чэргамі, і абыходзіць на шляху міны-пасткі. Пахаваны Юзік на Зацякляскіх могілках.

 Многія партызанскія камандзіры добрым словам у сваіх мемуарах узгадвалі рухавага і кемлівага падлетка з лясной вёскі, стаўшай падчас ваеннага ліхалецця часовым прыстанішчам для лясных мсціўцаў. Дык вось зацякляскі Юзік і распавёў мне пра аэрадром ля Дражна. Дыверсія на ім так і заставалася загадкай.

2022

(Працяг будзе.)



Метки: Шуневич Анатолий, Генноцид на Лепельщине, Валова Гора, Дражна, аэродром в Дражне, Затеклясье, Прудок

НРАВИТСЯ
4
СУПЕР
ХА-ХА
УХ ТЫ!
СОЧУВСТВУЮ





24 сен 2022 в 08:00 — 2 года назад

А хто на ч/б фота ў капелюшы?



24 сен 2022 в 08:49 — 2 года назад

Вот незадача... Вообще то "Чайками" называли истребители И-15, И-15бис, И-16 и И-153. Были они одноместными и в бомбардировках участия принимать не могли. Наверно автор для себя считал "Чайкой" любой советский самолёт...

1


24 сен 2022 в 09:27 — 2 года назад

Марцiн , апошнім словаспалучэннем вышэй здымка стаіць "Міша Занько". Значыць, ён перажыў вайну і дарос да капелюша. Сябра дзяцінства і блізкі сваяк, ці не стрыечны брат, аўтара. Вось ён яшчэ:

Гэта 1956 год. А капялюш насунуў у 1879-м.



24 сен 2022 в 09:33 — 2 года назад

СМК, прашу не сарамаціць мяне: баран я ў авіяцыйна-гістарычнай справе, як і бальшыня чытачоў-абывацеляў. І лічу, што турбаваць старога аўтара дзеля ўдакладнення маркі самалёту не варта. Няхай будзе і не "Чайка". Гэта не гэтулькі важна для ўспамінаў дзіцяці вайны.



24 сен 2022 в 14:52 — 2 года назад

СМК, у ваеннай літаратуры апісаны некалькі выпадкаў, калі лётчыкі-вынішчальнікі падбіралі сваіх збітых таварышаў з зямлі і разам вярталіся на свой аэрадром. Такім чынам магла быць і "Чайка".

1




Авторизуйтесь, чтобы оставить комментарий




Темы автора





Популярные за неделю


24-й припадок ностальгии. СТАРИКИ В МУЗЕЕ. Валацуга  — 1 неделю назад,   за неделю: 208 





Яндекс.Метрика
НА ГЛАВНУЮ