Блог Валадара Шушкевiча. Cтраница 96

Всего записей: 2 388   комментариев за месяц: 110, всего: 10 111

25 дек 2011 в 06:06 — 1 год назад

У першай палове тыдня дзень у дзень ліў дождж. Рыбаловы месца сабе не знаходзілі, адзін у другога пыталі: калі ж грымне мароз? І мароз пачуў. Праўда, не грымнуў, а даў ведаць аб сабе, апусціўшы спіртовы слупок тэрмометра спачатку да аднаго, а потым -- да мінус сямі градусаў. І ўсё ж -- дасягненне!

З сынам Валерыкам асцярожна галалёдам круцім педалі ровараў. Кіруемся на загараднае возера Нюля, што бокам прыціснулася да ракі Ула. Патрапіць на яго бліжняю дарогаю можна толькі па лёдзе возера Бораўна, па мясцоваму -- Баравенскага.

Першы снег з лёду дождж змыў. Гладкі ды празрысты, бы шкло, азёрны зімовы покрыў ехаць па сабе не дазваляе. Коўзка. Коцім ровары ўздоўж берага. Але што гэта? Рыба шукае ад нас у глыбіню. Прыгледзеліся. Чорныя спіны шыюцца паміж пяском ды лёдам, ж на бок кладуцца. І толькі заўважыўшы нас, стрымгалоў кідаюцца ва ўсе бакі. Некаторыя засядаюць у пяску, прыціснутыя ледзяною тоўшчаю, і доўга выбіраюцца на вольную ваду.

Скіроўваю Валерыка дахаты па сякеру, а сам свідрую дзіркі ды закідваю вуду. Матыль апетытны -- хоць сам еш. Аднак рыба такую прынаду нават не кранае. Спрабую тузаць блешню. Вынік нулявы.[...]

 1 100   Тема: Природа Лепельского края
24 дек 2011 в 20:43 — 1 год назад

Пры наведванні іншых райцэнтраў, заўсёды аглядаю мясцовыя дэндрапаркі, калі такія ёсць. Быў у беднаватым шумілінскім, дагледжаным лёзненскім, непараўнальным глыбоцкім, які па памерах калекцыі дрэўных насаджэнняў саступае толькі сталічнаму батанічнаму саду. Нарэшце вырашыў прайсціся і па лепельскаму дэндрапарку, аб якім пісаў неаднойчы са слоў адказных работнікаў лясгаса.

З вядомых мне дэндрапаркаў лепельскі выглядае самым бяднейшым.

Прычына крыецца ў тым, што пачатак яго стварэння прыпаў на эканамічны развал канца мінулага стагоддзя. Распрацоўкі праектантаў і захады заснавальнікаў сталі неажыццявімыя з-за разрыву эканамічных сувязяў паміж краінамі і збядненнем бюджэту лесагаспадарчай службы. Складана лясгасаўцам набыць саджанцы, скажам, у Амерыцы ці Афрыцы. І ўсё ж паглядзець у дэндрапарку ёсць што. Расце больш за тысячу рэдкіх дрэў і кустоў. Колькасць іх відаў перавальвае за паўсотні.

Месціцца амаль сямігектарны дэндрапарк паміж Мінскай шашой і пасёлкам цагельні. З боку выезду ад былога шпіталю яго ўскраек займае прыродны ельнік, які дапаўняе інтэр’ер парку. Вароты за ўказальнай шыльдай на замку.

Растуць дрэўцы дзе алеямі, дзе парамі, дзе паштучна. Наўрад ці садзілі іх па адным. Хутчэй за ўсё саджанцы не прыжыліся ці знішчаны браканьерамі.[...]

 1 167      1    Тема: Природа Лепельского края
24 дек 2011 в 05:07 — 1 год назад


Нараджаўся цёплы майскі дзень. З самай раніцы сонейка палівала зямлю прыемным лагодным цяплом. Неба было чыстае, бы шклянка. Паветра для таго знерухомела, што кволае маладое лісце ўяўляла мёртвы адбітак на фотаздымку. У горадзе ўсядзець было немагчыма. На прыроду!

За лічаныя хвіліны матацыкл пераадолеў 23-кіламетровую адлегласць да руін шлюза ў нізоўях Бярэзінскага канала. На ўзбочыне дамбы паставіў палатку, закінуў у яе брызентавую падсцілку, расшпілены спальнік, надзьмутую падушку.

Спецыяльнымі металічнымі штырамі мацаваць па вуглах валацужную хатку не стаў, бо засцерагаць яе ад перакульвання ветрам не было сэнсу -- нават лёгкі подых паветра адсутнічаў.

[...]

 1 373   Тема: Природа Лепельского края
23 дек 2011 в 21:47 — 1 год назад

 Не спяшайцеся пераключацца. Дачытайце да канца. І вы яшчэ больш палюбіце нашу прыроду!

За 1,2 кіламетра ад мікрараёна Сельгастэхніка знаходзіцца вялікая сажалка -- па старой Аэрадромаўскай дарозе, там, дзе цяпер на тупіковай ветцы знаходзіцца эстакада для выгрузкі вайсковых грузаў. Тое месца -- любімы прыстанак для адпачынку мясцовых жыхароў, калі там не выгружаюць снарады (ніякі не сакрэт гэта для спадарожнікавых суперфотаапаратаў). Дык вось, 28 мая 2009 года я выпадкова трапіў туды з вудай. Выцягнуў 20 карасёў агульнай вагай 1,1 кілаграма. Для мяне, рыбалова ад выпадку, улоў нечуваны. Ашчасліўлены ўдачай, некалькі разоў прыходзіў туды. Вынік -- нулявы. У чым справа? Запомніўся першы раз -- навідавоку ў ціхае надвор’е хваля быццам гіганцкім абдымкам падганяла карасёў да прынады.

Цмок? І пайшоў яго шукаць, каб аддзячыць за ўвагу да рыбалова-дылетанта, на самым пярэдадні гэтага Новага года, тым больш, што ён абвешчаны годам Дракона. Прыхапіў рыбалоўны касцюм -- штаны па самыя пахі, літр кіпетню, каб заліваць у іх, калі замярзаць буду. Палез у халодную ваду.[...]

 1 342      3    Тема: Природа Лепельского края
15 дек 2011 в 18:19 — 1 год назад

Пошукі Цмока мелі настолькі вялікі рэзананс, што мне сталі паступаць шматлікія прапановы дапамагчы ў гэтай захапляльнай справе. Выбраў Чапушылу. У яго ёсць легкавік-усюдыход, касцюм “падпал” (падводны паляўнічы), падводная паляўнічая зброя, ад якой я адразу адмовіўся, бо збіраюся з Цмокам сябраваць, а не паляваць на яго. Ён вадаёмы падказаў: ёсць на палігоне два глухія возеры – Малыя і Вялікія Плоткі, на якіх не былі ні я, ні ён. Паехалі!

[...]

 1 383      22    Тема: Природа Лепельского края
10 дек 2011 в 09:48 — 1 год назад


 Гэтую вёску паказваюць усе карты двухкіламетровага і кіламетровага маштабу, хоць у кнізе “Памяць. Лепельскі раён” яна не значыцца ні сярод жылых, ні сярод зніклых населеных пунктаў. Між іншым, з уліку ў Горскім сельсавеце Пунты знялі нейкіх пару гадоў таму назад. Апошні ж жыхар пакінуў іх у 1993 годзе.

З прылеглай да Аршанкі вёскі Юндзілаўка ў Горкі вядзе трохкіламетровая жвіроўка. За кіламетр да Горак да яе прымыкае абгароджаны жэрдкамі загон для сельскагаспадарчай жывёлы з будкай даглядчыка на ўскрайку. За загонам і пачынаецца былая аселіца Пунтаў. Месца самой вёскі яскрава вызначае гай з голых лісцёвых дрэў, які глыбокім ровам разразае былая вясковая вуліца.

[...]

 1 554      40    Тема: Природа Лепельского края
09 дек 2011 в 17:17 — 1 год назад

Упершыню пра возера Маланка даведаўся з карты-кіламетроўкі Лепельскага раёна, выдадзенай у 2008 годзе. Звярнуў увагу на маленькую сінюю плямку з надпісам “воз. Маланка” ў атачэнні зеляніны паміж Заслонавам і Сызаўшчынай. Невядомасць і таямнічасць паклікалі ў дарогу.

Мінуўшы мост цераз Улу ў Заслонаве, праехаў уздоўж пабудоў вайсковага палігона, звярнуў наўздагад управа на адну з лясных дарог. Куды ехаць далей, калі ад кожнай з іх адгаліноўваюцца дзясяткі іншых? Карта аб тым маўчыць.

Дапамагла інтуіцыя. Рукі самі паварочвалі руль у патрэбным кірунку. У даўняй дзялянцы нага міжволі націснула на тормаз -- за парослай бярэзнікам верацяёй угадваецца глыбокая лагчына, магчыма возера.[...]

 1 308      4    Тема: Природа Лепельского края
07 дек 2011 в 16:38 — 1 год назад

Мне ў рукі трапіў партызанскі бестселер “Вайна ў тыле ворага” Рыгора Лінькова, у якой легендарны партызанскі камандзір Баця распавядае аб баявых дзеяннях лясных воінаў на тэрыторыі Беларусі. Кніжку гэтую мала хто чытаў, паколькі выдадзена яна ў 1961 годзе Мардоўскім кніжным выдавецтвам горада Саранска, і ў Лепель трапіла выпадкова.

Вядома, бестселер зацікавіў. Аднак знайшоў у кнізе і такія звесткі, якія выклікалі сумненне ў мяне і старажылаў Гадзіўлі. Маю на ўвазе апісанне падрыву моста над ракой Эса ў гэтай вёсцы. Прыводжу відавочныя памылкі ў змесце і падаю сапраўдныя факты тых падзей, якія грунтуюцца на дакладных геаграфічных і гістарычных даных. Ведаю іх таму, што нарадзіўся ў Гадзіўлі ў 1952 годзе і жыў у ёй па 1970 год.

Лінькоў апісвае канец 1941 года:

“Шаша, што злучала гарады Лепель і Барысаў, праходзіла паблізу ад нашай базы. Нямецкія аўтакалоны рухаліся па ёй днём і ўначы. Спыніць рух па гэтай магістралі мела вялікае значэнне і для дзеянняў нашага атрада. Было вырашана падарваць мост цераз раку Эсу ў вёсцы Гадзіўля, у дванаццаці кіламетрах ад горада Лепеля”. Перапыняю аповяд, каб удакладніць. Насамрэч па цяперашніх спрамленых дарогах адлегласць ад пачатку Лепеля да пачатку Гадзіўлі раўняецца 18 кіламетраў. Сам прамераў яго неаднойчы.[...]

 1 273   Тема: Природа Лепельского края
07 дек 2011 в 07:00 — 1 год назад

Пра возера рыбанец мала хто ведаў у ранейшыя часіны. Прычына таму -- знаходжанне яго на былым вайсковым палігоне, на сярэдзіне шляху паміж ваеннымі гарадкамі Заслонава і Бароўка, куды цывільнаму люду забаранялася заязджаць і заходзіць.

У першы зімовы выхадны рушыў адпачываць на Рыбанец. Найкарацейшы шлях да яго -- з Мінскай шашы ў Старым Лядне звярнуў на Вялікае Жэжліна, за ім -- Малое Жэжліна і Ірынполле, у Экімані заехаў у густы лес, які праз пару кіламетраў прывёў на Палігон (гэтую назву мясцовасць будзе насіць вечна). Па ім роўна сцелецца бойкая пясчаная дарога. Там, дзе не так даўно гойсалі танкі і выбухалі снарады, паспеў вырасці спецыяльна пасаджаны малады соснік. Гэта прыродзе дапамаглі рэкультываваць былы вайсковы аб’ект ахоўнікі лесу з Лепельскага лясніцтва Крупскага ваеннага лясгаса. Добра захаваліся шырокія і глыбокія барозны ад лесапасадачнага плуга.

У кірунку Заслонава злева да дарогі падступае больш сталы сасновы лес. За ім адгадваецца спуск у нізіну, далёка за якой у воблачнай смузе зімовага бясснежнага дня паўстае сіняватая палоска лесу. Інтуіцыя падказвае, што ў нізіне і павінен знаходзіцца Рыбанец. Ды вось і лясная дарога адгаліноўваецца да яго. Упіраецца яна прама ў прагал сярод чароту.[...]

 1 462      8    Тема: Природа Лепельского края
03 дек 2011 в 08:31 — 1 год назад

Здаўна Верабкі падзялялі на дзве часткі -- Верабкі і Бусянкі -- рака Бярэшча і калісьці суднаходны Верабскі канал. Мастоў не было. Каб з Бусянкоў трапіць у магазін, на могілкі ці ферму, а з Верабак раней на Барысаўскі тракт, а пазней на Мінскую шашу, канал пераадольвалі па шлюзах, а Бярэшчу па кладках. Дзесьці на мяжы 50-х і 60-х гадоў мінулага стагоддзя шлюзы разбурылі здабытчыкі каляровых металаў (створкі шлюзаў грунтаваліся на масіўных бронзавых шарнірах). І тады людзі супольна пабудавалі над каналам кладкі. Рэдкія аўтамабілі пераадольвалі вадацёкі ўброд.

Бег час. Кладкі вялікімі паводкамі зносіла бурлівая плынь канала. Калі вада змяншалася, вяскоўцы ўзводзілі новыя кладкі. Ужо пабудавалі драўляныя масты цераз Бярэшчу і Верабскі канал, праклалі да іх дарогу, на якой утварылася новая вуліца Бусянкоў. Але тое было на ўсходняй аселіцы вёскі. Жыхары заходняй яе часткі працягвалі карыстацца кладкамі -- да мастоў далёка.

У сярэдзіне 70-х гадоў меліяратары распрацавалі торфаўчастак “Бярэшчанскі мох”. Шмат карыснай тарфакрошкі даў ён сельскай гаспадарцы. Але ў выніку была цалкам спынена плынь часткі Бярэшчы ад мяжы торфаўчастка да яе вусця. Ваду скіравалі ў Верабскі канал, ад чаго той ні на сантыметр не папаўнеў. А рака перастала існаваць. Драўляны мост цераз яе замянілі трубой. Кладкі з-за непатрэбнасці забурыліся.[...]

 1 238   Тема: Природа Лепельского края
02 дек 2011 в 18:40 — 1 год назад

 Пра існаванне цмокаў даведаўся з васьмітомнага зборніка твораў Уладзіміра Караткевіча, выдадзенага ў 1987 годзе. У рамане “Хрыстос прызямліўся ў Гародні” пісьменнік пісаў, што ў Лепельскім возеры ў даўніну за дзве ночы сканалі амаль 60 цмокаў – страшных пачвараў з шырокім тулавам, таўстамясымі плаўнікамі, тонкай і надта доўгай шыяй, змея- і адначасова ланепадобнай галавой, вялізнымі каламутна-сінімі ашклянелымі вачыма.

Толькі цяпер усвядоміў, што Уладзімір Караткевіч уславіў Лепельскае возера на ўсю краіну, а то і ўвесь свет. Доказам таму стаў візіт супрацоўнікаў рэдакцыі газеты “АВТОбизнес” у Лепель. Мэта экспедыцыі – пошукі цмока. Праўда, рэдактар Зміцер Навіцкі, фотакарэспандэнты Глеб Малавееў і Максім Шумілін мелі і іншую задачу. Спецыялісты беларускага дылерскага цэнтра міжнароднага аўтамабільнага холдынгу “Атлант-М” даручылі ім выпрабаваць джып “Volkswagen-tiguan”. Але не прывыклі журналісты бязмэтна гойсаць па дарогах. Таму вырашылі даручэнне скарыстаць з выгодай – адшукаць цмока на Лепельшчыне. Выбраць менавіта наш край іх падштурхнуў твор Уладзіміра Караткевіча. Быць правадніком у пошуках журналісты–аўтамабілісты папрасілі аўтара гэтых радкоў. Яго запэўніванні, што цмока на самай справе не існуе, гэта ўсяго толькі прыдумка вялікага майстра слова, да ўвагі не прынялі.[...]

 1 337      3    Тема: Природа Лепельского края
01 дек 2011 в 18:14 — 1 год назад


На гэты раз паехаў да суседняга возера Глыбачка. У Заслонаве па мосце пераадолеў Улу, мінуў паварот на Маланку. Дзе ж збочыць на Глыбачку? Мусіць павярну за камандным пунктам, дзе паміж двума аўтатрэнажорамі пад прамым вуглом ад цэнтральнай жвіроўкі адгаліноўваецца і заглыбляецца ў лес прасёлачная дарога.

Праз паўтара кіламетра спыніўся на паляне перад крутым спускам да возера. Спідометр ад Лепеля намерыў 20,5 кіламетра. Асцярожна скаціўся на ўзбярэжны лужок. Ля вогнішча ахайна складзены паколатыя дровы. Наўкола — травяністы пляж з адзіным падыходам да вады.

[...]

 1 325      9    Тема: Природа Лепельского края
30 ноя 2011 в 17:41 — 1 год назад

 Знайшоў у інтэрнаце спадарожнікавую карту Заслонаўскага палігона. Вывучаю размяшчэнне лясных азёраў. Прасёлак з цэнтральнай дарогі ў Матырына праходзіць скрозь заняты лесам перашыек, які падзяляе азёры Рыбанец і Вялікія Акунічы. Але што гэта? Па левы бок прасёлка, паблізу Рыбанца, чарнее круглявая плямка – так на спадарожнікавых картах пазначаюцца вадаёмы. Што гэта можа быць, калі нават падрабязная карта-кіламетроўка не паказвае лясное возера на гэтым месцы? Наводжу на плямку курсор. На ёй ускоквае надпіс “DragonLake”. Адразу шукаю англійска-рускі перакладнік. Чытаю і дзіву даюся – возера Дракона. Адкуль такая назва на Лепельшчыне, калі драконаў у нас ніколі не было? Няўжо які ў даўніну перасяліўся з Паўднёва-Усходняй Азіі? Паразважаўшы, прыходжу да высновы, што дракон атаясамліваўся са славянскім змеем ці цмокам у Вялікім княстве літоўскім. “Тлумачальны слоўнік беларускай мовы” пацвярджае гэта: “Цмок. У казках і народных паданнях – пачвара у вобразе змея, дракона”. Усё зразумела! Не дракон з Паўднёва-Кітайскага мора, а цмок з Лепельскага возера пераляцеў у дрымучы лес палігона. Хутчэй шукаць цмока ў возеры Дракона, пакуль зіма не замаскіравала лясны вадаём!

На палігон еду з Экімані. Трохкіламетровую лясную дарогу да таго растаўклі цяжкія лесанарыхтоўчыя ці ваенныя машыны, што кітайскі мапед “Альфа” некалькі разоў глухне ў гразі. Перад Вялікімі Акунічамі ўлева паварочвае сцежка. Віхляючы між тоўстых хваін, заязджаю на крутую гару, парослую маладым соснікам. Скрозь ствалы старога бору ззаду сінеюць Вялікія Акунічы, наперадзе – Рыбанец. А перад ім у глыбокай лагчыне сапраўды ледзь прыкметна цямнее адасобленае воднае люстра, пахмурным небам пафарбаванае ў чорны колер. Ад гарадскога мікрараёна Сельгастэхніка праехаў 21,3 кіламетра.[...]

 1 855      12    Тема: Природа Лепельского края

Страницы  ← Предыдущая   





Темы автора




Последние комментарии


71-я бродяжья новость. МУХА В БАТОНЕ. Валацуга  — 7 дней назад  — Блукач ВАЛАЦУЖНЫ
70-я бродяжья новость. КАКОВЫ НОВИНКИ ХЛЕБОЗАВОДА. Валацуга  — 1 неделю назад  — Блукач ВАЛАЦУЖНЫ


Популярные за неделю








Яндекс.Метрика


НА ГЛАВНУЮ