Звесткі аб аўтары глядзець тут.
Раней у сакавіку было яшчэ марозна. Заляталі завірухі, і намятала сумётаў. І толькі а другой палове месяца паварочвала на вясну. Сляпіла вочы яркае сонейка, і ад зайчыкаў бялюткага снегу цяклі слёзы. Снег той раставаў і асядаў не па днях, а па гадзінах. І вярэдзілі душу вясновыя пачуцці, вабіла да сябе сінь-далячынь Міхалоўскіх прасораў.