Блог Валадара Шушкевiча. Cтраница 94

Всего записей: 2 421   комментариев за месяц: 63, всего: 10 354

14 июля 2012 в 06:34 — 1 год назад


Вандроўныя нататкі старога валацугі

Жыве ў латышскай Юрмале жыхар лепельскіх Верабак Васіль Азаронак. Ён праводзіць архіўныя даследаванні бацькаўшчыны. Пехатой у Кранштат лепельскіх краязнаўцаў Валацугу і Скалаброда паклікала яго даследчая работа “Кранштат на Бярэшчы”, якую ён даслаў Валацугу.

Кронштадт на Береще

Район водораздела Балтийского и Черного морей с прилегающими озёрами и речками пока малоизучен, а хранит множество тайн. Неизвестно, например, происхождение Кронштадского урочища на северной оконечности озера Береща. Ещё на довоенных картах (1936 г.) обозначен такой населённый пункт с двумя маленькими квадратиками на береговой возвышенности. квадратики – это дома, постройки. Кто там жил и как образовалось поселение, вопрос, конечно, интересный. Но ещё интереснее, откуда это название – Кронштадт - в глухом болотистом месте Витебщины?

[...]

 1 942      1    Тема: Природа Лепельского края
13 июля 2012 в 06:09 — 1 год назад

'); background-position: left top -50px; " >

Вандроўныя нататкі старога валацугі.

Вокана -- вёска аддаленая. За ёй пачынаюцца дрымучыя глухія пушчы. Славіцца рыбным возерам з аднайменнай назвай. Менавіта прыгажосць тамтэйшай прыроды вабіць у вёску сталічных жыхароў. Вокана адносіцца да тых рэдкіх сельскіх населеных пунктаў, якія з цягам часу не змяншаюцца, а растуць. І гэта пры тым, што вясковых двароў там засталося ўсяго паўтара дзесятка. Рост вёсцы забяспечваюць прышлыя людзі. У ёй мудрагелістых пабудоў -- дач, якія з першага погляду адрозніваюцца ад змрочных вясковых хат, восем дзесяткаў. Будаўніцтва іх працягваецца.

А яшчэ Вокана славіцца рэчкай-невялічкай Воканіцай. Разразае яна вёску на дзве часткі. Жыве на працягу ўсяго некалькіх кіламетраў -- з возера Вокана выцякае і ў раку Бярэшчу ўпадае. А славу рэчцы надае вясновая міграцыя рыбы. У разводдзе пачынае яна перамяшчацца паміж вадаёмам і вадацёкам па разлітым і поўным рэчышчы. Тады туды штодзень з’язджаюцца дзесяткі рыбаловаў. Прыладкавацца няма дзе -- так ушчыльную стаяць адзін да другога. І кожны вяртаецца дахаты з багатым уловам.

Аднак рыбаход працягваецца нядоўга. Як толькі вада спадае, Воканіца ператвараецца ў вузкую ды мелкую рачулку ці вялікі ручай, і рыба знікае, знайшоўшы сабе больш надзейны прыстанак.

[...]

 1 492     1    Тема: Природа Лепельского края
12 июля 2012 в 05:42 — 1 год назад

'); background-position: left top -50px; " >

Вандроўныя нататкі старога валацугі

На досвітку -- плюс 20. Куды кінуцца на рыбу? А давай на сажалку ля АБЗ, з якой 4 мая выцягнуў карася і ратана, а 11 мая -- нічога. Можа цяпер пашанцуе?

Пад’ехаў з боку байчэйшай дарогі на АБЗ. Але што гэта. Водарасці суцэльным кілімам з дна ўзняліся амаль да самай паверхні па ўсім вадаёме. Пераехаў на супрацьлеглы бок, дзе ўвесну на вудзе ўстанаўліваў паўтарамятровую меру. І там такая самая ціна вышугала пад самую паверхню. Закінуў усё ж вуду, зрабіўшы паўмятровую меру. Ляжыць паплавок -- значыць патапец прымасціўся на ціну. Куды ні закіну -- тое самае. Дарэмна пяць кіламетраў гнаў “Дракона”. Адчальваю і бяру кірунак на логава Балотніка. Яно хоць і не сажалка, а сапраўднае балота, аднак два дні таму назад выцягнуў з яго дзевяць карасёў агульнай вагай 220 грамаў. А логавам балота называю таму, што з яго ў навагоднюю ноч да мяне прынёсся Балотнік у вобразе страшэннага сабакі. І ціны ў ім няма, а дакладней -- ёсць зручныя для вуджэння прагалы між воднай расліннасці і кустоўя.

На самым зручным месцы з вудай сядзеў Ігар Шаптун. Ён гэты прагал пачысціў і таму лічыць сваім. Сказаў, што толькі двойчы клёў бачыў, хоць мінулым вечарам шмат карасёў нацягаў. Не хочуць брацца, бо нерастуюць -- бурбалкі з дна пускаюць.

Хацеў ужо дахаты ехаць, аднак у апошні момант перадумаў. Аб’ехаў балота і прымасціўся на невялікім лапіку між кустоў.

[...]

 1 463      4    Тема: Природа Лепельского края
10 июля 2012 в 08:23 — 1 год назад


Вандроўныя нататкі старога валацугі

Навукоўцы з інстытута гісторыі Акадэміі навук і іншых даследчых устаноў сталіцы распрацавалі інтэрнэт-праект “Беларускі архіў вуснай гісторыі”, які ставіць мэту праз інтэрнэт паспрыяць аналізу і пераасэнсаванню савецкага перыяду гісторыі Беларусі і Усходняй Еўропы, новым міжнацыянальным даследаванням па гэтай тэматыцы. Даследчыкаў цікавяць аповяды старых людзей аб мінулым, звесткі пра ахвяраў ГУЛАГу.

Да мяне звярнуліся па інфармацыю пра арышт і расстрэл майго дзеда Тарэнты Шушкевіча паводле аўтэнтычных архіўных дакументаў, здабытых ва Упраўленні КДБ РБ па Віцебскай вобласці. У інфармацыі Упраўлення паведамляецца: “Арыштаваны 14.08.1937 года па падазрэнні ў тым, што быццам быў удзельнікам антысавецкай групоўкі, якая існавала ў в. Верабкі, і меў злачынную сувязь з агентам польскай разведкі, па заданні якой займаўся шпіянажам. Пасяджэннем асаблівай тройкі НКУС БССР ад 16.09.1937 года яму вызначаная вышэйшая мера пакарання. Пазасудовае рашэнне Тройкі прыведзенае ў выкананне 1.10.1937 года ў г. Оршы. Данымі аб месцы захавання Шушкевіча Ц.Я. УКДБ не валодае… Шушкевіч Ц.Я. рэабілітаваны вызначэннем ваеннага трыбунала Беларускай вайсковай акругі ад 13.07.1959 года за недаказанасцю прад’яўленага абвінавачання… Накіроўваем захаваную ў справе фатаграфію дарагога для Вас чалавека”.[...]

 1 750   Тема: Природа Лепельского края
08 июля 2012 в 16:25 — 1 год назад

'); background-position: left top -50px; " >

Вандроўныя нататкі старога валацугі

Ці водзіцца рыба ў балоце? Вось і я так думаў: трызненне дый толькі. Але 7 ліпеня 2012 года пераканаўся ў памылковасці паўсюднага меркавання.

Ёсць за кіламетр ад гарадской рысы балота. Дзеліць надвое яго дыхтоўная жвіроўка. Нават у летнюю спёку не высыхае там вада. Больш дакладныя каардынаты выдаваць не адважваюся, бо баюся наезду мясцовых рыбаловаў -- скажуць: здаў інтэрнэтчыкам іх любімае месца рыбалкі.

Неяк пайшоў улетку зірнуць на месца, дзе на балоце сустракаў Новы 2012 год. Вось тое навагодняе вогнішча. Вось той прагал, праз які з балота прыбег да мяне Балотнік у вобразе страшэннага сабакі.

Але чаму ў прагале чалавек сядзіць? Вуду ў руках трымае! Карасі ў тым хламе водзяцца?[...]

 1 507   Тема: Природа Лепельского края
07 июля 2012 в 10:02 — 1 год назад


Вандроўныя нататкі старога валацугі

Далёкія 80-я. Валацуга стварае суполку па прапагандзе беларускай мовы і літаратуры “Рэчанька”. Да яго цягнуцца верныя бацькаўшчыне людзі. Адна з іх -- настаўніца Стайскай школы Вера Буланда. Гэтая маладая жанчына не лепяльчанка -- масквічка. Маці -- руская. Бацька -- беларус з вёскі Мсціж Барысаўсакага раёна. Да беларушчыны масквічка прыйшла ўжо ў Мсціжы, куды бабуля Веры, Сцепаніда, перацягнула бацькоў. У восьмым класе рускамоўная дзяўчынка пачала весці дзённік па-беларуску. На гэта яе вымусілі заўсёдныя стасункі з бабуляй, вяскоўцамі, аднакласнікамі, настаўніцай белмовы і беллітаратуры. Інстытут толькі падліў масла ў агонь цягі да гісторыі і культуры зямлі, якая стала другой радзімай. Аб усім гэтым Вера зараз распавядзе сама. А пакуль Валацуга завершыць свой сумны аповяд аб краху суполкі “Рэчанька”.

[...]

 2 402   Тема: Природа Лепельского края
05 июля 2012 в 18:56 — 1 год назад

'); background-position: left top -50px; " >

Вандроўныя нататкі старога валацугі

У мяне, пенсіянера, кожны дзень выхадны. А вось маім віцебскім супольнікам-валацугам Бадрылу і Травеньскай 3 ліпеня выпаў дадатковы непрацоўны дзень. Падамся я да іх, ды разам паблукаем па незнаёмых загарадных мясцінах.

Жывуць Бадрыла з Травеньскай у новым мікрараёне Медцэнтр, паміж анкалагічнай бальніцай і чыгункамі на Смаленск ды Воршу. Спускаемся з вулічнага насыпу і адразу трапляем у непраходны зараснік баршчэўніку Сасноўскага -- ядавітай пякучкі, якая да язваў раз’ядае цела. Высокая, з дрэвы, расліна запаланіла ўсё віцебскае наваколле.


Па шпалах рушым у бок Оршы. Цікавіць жа нас не гэты чыгуначны вузел, а рака Лучоса, каб пакупацца ў неймаверную спёку.[...]

 1 288      2    Тема: Природа Лепельского края
04 июля 2012 в 18:06 — 1 год назад

'); background-position: left top -50px; " >

Вандроўныя нататкі старога валацугі

Ля возера Бораўна са скво збіралі чабор на кампанент для гарбаты.

Вырашылі па дарозе дахаты спыніцца ля вальераў са звярамі, што знаходзяцца ззаду міні-базара на перакрыжаванні дарог Мінск -- Віцебск і Лепель -- Заслонава. У абход вальераў пайшлі з тылу. Аказалася, што звяры тусуюцца ля базару -- чакаюць ад людзей хабару. Адразу пазналі вальер для дзікоў -- ён увесь узрыты лычамі так, што сантыметра прыроднага долу не засталося. Адзін дзік ля агароджы са смакам намінае насыпанае, бачна, для падкормкі зерне.[...]

 1 254     1    Тема: Природа Лепельского края
03 июля 2012 в 07:43 — 1 год назад

'); background-position: left top -50px; " >

Вандроўныя нататкі старога валацугі

Даўно не стала ўздоўж дарог бясконцых кустоў -- іх меліяратары ператварылі ва ўрадлівыя палі метадам, які назвалі культуртэхнікай. Аднак ваду з балот не ўсюды ўдавалася каналамі адводзіць у прыродныя водапрыёмнікі -- рэкі і азёры. Тады вынайшлі больш просты і танны метад. У найбольш нізкіх месцах выкопвалі прамавугольныя ахайныя сажалкі і да іх паводзілі канавы з узвышшаў. Лішкі вады з новаўтвораных палёў збягалі ў штучныя сажалкі. Яны ніколькі залішне не перапаўняліся -- вада выпаралася, убіралася ў глебу. Большасць такіх міні-вадаёмаў размяшчалі каля дарог, чым упрыгожвалі збяднелую прыроду.

Паступова птушкі нанасілі ў новыя сажалкі рыбнай ікры, часам рыба сама мігрыравала ў паводкі з іншых месцаў. Так, самі таго не ведаючы, меліяратары і механізатары сельгасхімій сталі рыбаводамі. Ды не абы якімі! Кожная сажалка закішэла карасікамі і карасямі, апошнім часам з’явіліся ратаны. Тонамі не вымераць цяпер рыбу ў палявых сажалках. Рыбаловы перакінуліся з азёр і рэк на сажалкі -- больш надзейны ўлоў атрымліваецца, на беразе сушэй дый ад хаты бліжэй.

Еду Мінскай шашой. Ля з’езду на Вялікае Поле заўважаю невялікую прамавугольную сажалку. Не тую, што бліжэй да электроннага тэрмометра: квадратная і большая -- ля яе ўстаноўлена шыльда: вуджэнне забаронена, прыватная ўласнасць. А ў некалькі разоў меншую, воддаль.

[...]

 1 183      1    Тема: Природа Лепельского края
02 июля 2012 в 09:17 — 1 год назад

'); background-position: left top -50px; " >

Вандроўныя нататкі старога валацугі

Добра аматарам прыроды, якія не маюць свайго легкавіка, жыць у буйных гарадах. Раніцай сеў на прыгарадны аўтобус ці электрычку, ад’ехаўся за некалькі дзесяткаў кіламетраў, назбіраў кошык грыбоў, выйшаў на прыпынак і праз якія паўгадзіны будзеш ехаць назад. У жыхароў невялікіх гарадоў такой магчымасці няма, бо аўтобусы па аднаму маршруту ходзяць толькі раніцай і вечарам. Таму, каб не гібець у лесе ад цемры да цемры, лепяльчане пехатой скіроўваюцца збіраць дарункі прыроды ў бліжэйшы да горада Забаенскі лес: кіламетр да Забаення, пару кіламетраў адзінай вясковай вуліцай і кіламетр полем да Ўзлеску. А там праз увесь лясны масіў вядзе даволі прыстойная дарога.

Яе насыпалі для абслугоўвання пунктаў ранейшага водазабору, цяпер закансерваванага.[...]

 1 454   Тема: Природа Лепельского края
30 июня 2012 в 08:37 — 1 год назад

'); background-position: left top -50px; " >

Вандроўныя нататкі старога валацугі

На шляху з Мінска ў Віцебск за паўтара кіламетра да комплексу прыдарожных паслуг “Гасцінны двор”, прама насупраць рэкламнага бігборда знаходзіцца стаянка для вялікагрузных аўтамабіляў.

Не ўзнімаецца рука перакладаць назву гэтага ўрочышча на беларускую мову, бо Пляцоўкай тутэйшую Плашчадку ніхто ніколі не называў. А назву мясцовасці надала не сучасная аўтастаянка, а стаўшы ужо легендай гістарычны аб’ект, які знаходзіўся якраз на яе месцы.[...]

 1 639   Тема: Природа Лепельского края
29 июня 2012 в 10:21 — 1 год назад

'); background-position: left top -50px; " >

Вандроўныя нататкі старога валацугі

Матэрыял пра чатыры зарыбінскія сям’і рыхтаваў для раённай газеты перад пенсіяй. Усе яны станоўчыя, працавітыя, такіх любіць афіцыйная прэса. І Валацуга б не вярнуўся да гэтай тэмы, калі б пра сям’ю Яршовых было напісана так, як яму распавядалі яны самі. Аднак у друк выйшлі толькі вырваныя з аповяду радкі, у якіх усхваляецца нябеднае жыццё вялікай сям’і. Сутнасць жа самога жыцця, якое шматаў лёс, быццам шторм прасолены сцяг карабля, і да гэтага часу штурмуе штодзень, была выразана. Вось і ўзяўся паўторна за пяро Валацуга, каб паказаць гэтых людзей у іх нязломнасці жыццёвым пакутам і бясконцым бедам. Аб астатніх вяскоўцах ён прамаўчыць -- пра іх у “Лепельскім краі” было напісана правільна.

Прырода не абдзяліла Зарыбіна. З яго адзінай вуліцы-дарогі позірку паўстаюць адразу два возеры -- Люкшына і Хоціна, а калі залезці на дах, то, магчыма, позірк дацягнецца і да Жэжліна, і да Азярца.

[...]

 1 317   Тема: Природа Лепельского края
24 июня 2012 в 19:01 — 1 год назад

'); background-position: left top -50px; " >

Вандроўныя нататкі старога валацугі

Паклікала Валацугу галоўная арганізатарка турызму і народных абрадаў на Лепельшчыне Вольга Маханенка ўзяць удзел у святкаванні Купалля ў фермерскай гаспадарцы “Люгжына”, што на возеры Люкшына. З-за адной даты нельга было адмовіць -- 23 чэрвеня, Дзень летняга сонцастаяння, калі народнае свята адзначалі нашы прашчуры тысячы гадоў таму назад.

Дзень выдаўся змрочны, пахмурны, з раніцы дождж імжыў. А пад 19 гадзін, на колькі быў прызначаны пачатак урачыстасці, хмары дружна ўцяклі за небакрай, і прастору запаланіла лагоднае сонечнае святло. Валацугаў “Дракон” ад гарадскога мікрараёна Сельгастэхніка да галоўнага корпуса “Люгжына” намераў 13,1 кіламетра. Праўда, апошнія 1,3 кіламетра давялося папацець, лавіруючы паміж глністымі каляінамі з вадой. Толькі вынырнуў з ляска да брамы фермерскай гаспадаркі і аслупянеў -- транспарту панаехала столькі, што “Дракона” няма куды ўціснуць.

[...]

 1 423   Тема: Природа Лепельского края
23 июня 2012 в 09:56 — 1 год назад


Вандроўныя нататкі старога валацугі

Кожны, хто едзе на Мінск, паміж комплексам прыдарожных паслуг "Гасцінны двор" і паваротам на Верабкі бачыць дарожны ўказальнік "Славутасць" у форме пялёстка з надпісам, што па Верабскай дарозе знаходзіцца гарадзішча І -- ІІІ стст., якое адносіцца да культуры штрыхаванай керамікі. Аднак па ўказальніку помнік археалогіі ніхто не знойдзе, паколькі ён хаваецца ва ўрочышчы Рэпішча за кіламетр ад вёскі і называецца Плоскай гарой за сваю форму: у даўніну вершаліна штучна зрэзана, пляцоўка мае даўжыню 68 і шырыню 40 метраў. Гіганцкія сосны вершаць Плоскую гару -- не дацягнулася да іх тэхніка лесанарыхтоўшчыкаў. Археолагамі гарадзішча пачало даследавацца з 1972 года. Сёлета раскоп рабілі апошні раз. Яго ахайна зраўнялі з паверхняй гары.


Другім днём летняга сонцастаяння вырашылі правесці на Плоскай гары свой з’езд прадстаўнікі вялікага верабскага роду Шушкевічаў. Праўда, у выніку жаніцьбы папярэднікаў некаторыя носяць іншыя прозвішчы, аднак кліч продкаў дакаціўся і да іх сэрцаў. Перашкаджаў дождж, таму між соснамі Васька Азаронак з Юрмалы нацягнуў поліэтылен.[...]

 1 334   Тема: Природа Лепельского края
22 июня 2012 в 05:33 — 1 год назад

'); background-position: left top -50px; " >

Вандроўныя нататкі старога валацугі

Цяпер рэдка хто звяртае ўвагу на ледзь прыкметны падмурак, што схаваўся ў вузкім барку, аточаным дарогай Чарнаручча -- Красналукі і ракой Эсай перад самай вёскай Юшкі. Даўжыня падмурка 18 крокаў, шырыня -- 10. Унутры разросся гаёк, валяюцца гнілыя галавешкі, тоўчаная цэгла, фрагменты драўляных мацаванняў.

Пры жаданні можна паспрабаваць разабраць абгарэлыя бярвенні, аднак гэта нічога не высветліць.[...]

 1 671     1    Тема: Природа Лепельского края
20 июня 2012 в 17:16 — 1 год назад

'); background-position: left top -50px; " >

Вандроўныя нататкі старога валацугі

Па традыцыі свядомыя лепельцы 19 чэрвеня наведалі вёску Бычкі на Ушаччыне, дзе нарадзіўся народны пісьменнік Беларусі, які апісваў ваенныя падзеі ў рэальным кантэксце, за што не меў пашаны ў асяроддзі ўладу трымаючых. (Памёр Васіль у 2003 годзе).

Лепельцаў ведалі многія шанавальнікі памяці вялікага Быка (такое сапраўднае прозвішча пісьменніка, якое абрусілі яго папярэднікі на лад акупацыйнай дзяржавы). Таму віталі прадстаўнікоў суседняга раёна шчырымі абдымкамі. Валацуга абняўся з пісьменнікам-гісторыкам Уладзімірам Арловым, узрадаваў, назваўшыся лепельцам, вядомага мастака перформансу Аляксандра Пушкіна, дамовіўся сустрэцца з ім у Лепелі за пошукамі Цмока.[...]

 1 286      1    Тема: Природа Лепельского края
19 июня 2012 в 06:03 — 1 год назад


Вандроўныя нататкі старога валацугі

Першую частку Оды пісаў у жніўні 2001 года.

Колькі б вандроўнік ні падарожнічаў, кожнае месца начлегу назаўсёды фіксуецца ў яго памяці. І няважна, маляўнічы гарысты краявід яно сабой уяўляе, ці прыпадае на дрыготкую балоцістую купіну. За стацыянарна праведзеныя вечар, ноч і раніцу той кавалачак прыроды ператворыцца ў твой дом. І ўсё дзякуючы нязменнай спадарожніцы кожнага вандроўніка -- палатцы.

[...]

 1 393   Тема: Природа Лепельского края
17 июня 2012 в 04:53 — 1 год назад

'); background-position: left top -50px; " >

Вандроўныя нататкі старога валацугі

Бензін у баку на рэзерве, хмары на небе ненадзейныя… Куды кінуцца ў вольны дзень? Вядома, бліжэй да прыроды і далей ад цывілізацыі. На Эсу! За Забаенне.

За Забаенскімі могілкамі спусціўся з гары ў эсенскую пойму. Упёрся ў брод ці пераезд, які зрабіў нейкі бульдазерыст, з абодвух бакоў ракі зрэзаўшы бераг. Няхай мне мае паганскія багі язык адсякуць, калі пакрытыкую чалавека за такую дзейнасць -- трэба ж людзям неяк перабірацца на той бок, дзе раскінуўся бор пад назвай Бор з процьмай ягад ды грыбоў. Паспрабаваў пераходзіць брод. Але маёй рашучасці ў заўсёды халоднай Эсе хапіла толькі да трусоў. Там жа, ведаю, можна і па шыю схавацца ў сцюдзёнай вадзе.

[...]

 1 346   Тема: Природа Лепельского края
15 июня 2012 в 09:38 — 1 год назад

'); background-position: left top -50px; " >

Вандроўныя нататкі старога валацугі

Пры руху па шашы Мінск -- Віцебск, адразу за абрэзанай ёй гарадской вуліцай Партызанскай, адгаліноўваецца даволі шырокая дарога. Толькі з’езд заасфальтаваны, а ўся яна пясчаная.[...]

 1 235     1    Тема: Природа Лепельского края
10 июня 2012 в 10:05 — 1 год назад

'); background-position: left top -50px; " >

Вандроўныя нататкі старога валацугі

У парку паставілі скульптуру Русалкі.

Спрытная маладзіца, хоць і з хвастом замест ладных ляшак. Толькі незразумела свядомаму люду, якое дачыненне мае міфічная істота да Лепельскага возера ці гарадскога парку. Так, жывуць Нячысціцы ў кожным вадаёме. Безумоўна, шмат іх і ў Лепельскім. Але ж ніводная з іх нічымасаблівым не вызначылася, інакш была б народам прыдуманая нейкая там легенда або паданне аб незвычайных паводзінах ці дзеяннях напаўмаладзіцы-напаўрыбіны. Так што Русалка ў парку – усяго толькі пустая скульптура.[...]

 1 519   Тема: Природа Лепельского края
05 июня 2012 в 20:13 — 1 год назад

'); background-position: left top -50px; " >

Вандроўныя нататкі старога валацугі

Адзін вельмі высокапастаўлены дуст назваў сябе праваслаўным атэістам. З яго смяяліся. У тым ліку і я. Абракадабра слоў атрымалася. Аднак, паразважаўшы над фактам, прыйшоў да высновы, што і я ёсць антыхрысціянскі, антыбахайскі, антыбудысцкі, антыіндуісцкі, антыісламскі, антыіудаісцкі атэіст. Прызнаю адзіную веру -- паганскую. Я -- паганец.

Паганства (з лацінскага paganus, што азначае “мясцовы жыхар, мужыцкі”) -- сістэма рэлігійных культаў, якія адухаўляюць навакольныя рэчы і з’явы прыроды (дрэвы, жывёл, Сонца, навальніцу і да т.п.) У больш агульным сэнсе -- не прызнаюць монаатэізм -- адзінага бога.

[...]

 1 427   Тема: Природа Лепельского края
03 июня 2012 в 06:30 — 1 год назад

'); background-position: left top -50px; " >

Вандроўныя нататкі старога валацугі

Упершыню пачуў пра сажалку за Аршанскай шашой насупраць вытворчай базы лясгаса яшчэ напрыканцы 80-х гадоў -- тады ў ёй утапіўся першакласнік. Пасля здаралася бываць у тых мясцінах некалькі разоў, можна сказаць, без прычыны. На гэты раз падаўся туды спецыяльна, каб даследаваць прыгарадную мясцовасць. Хаця прыгараднай яе наўрад ці назавеш, паколькі цяпер там паступова забудоўваецца мікрараён прыватнага сектара “Поўдзень-1”.

Тая мясцовасць за Аршанкай у 80-я гады рыхтавалася пад завод шасцерань, які збіраліся пераносіць з Мінска ў Лепель. Пад яго нулявы цыкл паспелі навазіць незлічоную колькасць грунту. Напамінкам аб грандыёзнай задумцы засталіся тры невядома для чаго выкапаныя сажалкі, вежавыя канструкцыі растворнага вузла, які некалькі гадоў эксплуатаваўся і пасля згортвання работ.

[...]

 1 221   Тема: Природа Лепельского края
30 мая 2012 в 06:57 — 1 год назад

'); background-position: left top -50px; " >

Вандроўныя нататкі старога валацугі

Апошні мой перадпенсіённы адпачынак -- бясснежнымі Калядамі 13 дзён не дашукаў палескіх нячысцікаў. Куды кінуцца цяпер? А падамся ў суседнія раёны, дзе не так часта даводзілася быць. І не грамадскім транспартам, а на сваім нязменным “Драконе”. Без спецыяльнага маршруту -- дзе захачу, там і пастаўлю палатку.

Выехаў у суботу 19 мая. Першую ноч меркаваў правесці на беразе мізэрнага ўшацкага азярца Адворненскае, аднак жыхар вёскі Адворня паведаміў, што возера ўзнялося, да яго не падысці. Такім чынам быў вымушаны ехаць на ўжо знаёмы бераг полацкага возера Янова, за вёску Бікульнічы, дзе вялізныя крушні з каменных глыб -- не што іншае, як руіны старадаўняй абсерваторыі.

Быў там неаднойчы, шмат чытаў у інтэрнэце аб назіраннях першабытных астраномаў. Таму проста аддаў даніну павагі грозным руінам і абсталяваў бівак на самым беразе Янова.[...]

 1 251      2    Тема: Природа Лепельского края
28 мая 2012 в 02:42 — 1 год назад

'); background-position: left top -50px; " >

Вандроўныя нататкі старога валацугі

За вёскай Красналуцкага Валосавіцкага сельсавета, у бок суседніх Кавалевічаў,высіцца сярод поля вялікая каменная глыба.

Не спрадвеку яна выклікала ўражанне сваімі памерамі, бо некалькі дзесяткаў гадоў таму назад сярод кустоўя тырчаў з зямлі звычайны валун. Пачалі меліяратары праводзіць там культуртэхніку. Аднаму магутнаму трактару С-100 камень не паддаўся. Тады на дапамогу прыгналі другі “С”. Дзень раўлі ад перанапругі маторы, пакуль выцягнулі з зямных нетраў гіганцкую глыбу. Назаўтра адзін трактар паехаў на іншы аб’ект, а другі так і не скрануў з месца прышэльца з далёкай Скандынавіі.[...]

 1 189   Тема: Природа Лепельского края
19 мая 2012 в 13:00 — 1 год назад

'); background-position: left top -50px; " >

Вандроўныя нататкі старога валацугі

-- Шмат гадоў таму назад я абкошваў урочышча Пад Ліпамі. Кожны раз абедаць сядаў на валун, які выдзяляўся сярод іншых большымі памерамі. У прадаўгаватую ямку пасярод каменя, якая нагадвала след чалавека, клаў яйкі, каб не скаціліся на дол. Пасля таго, як “Лепельскі край” надрукаваў серыю матэрыялаў пра Поўсвіжскі камень-следавік, па фотаздымках вызначыў, што прыямак на тым валуне не што іншае, як след чалавечай нагі. Таму і паклікаў Валацугу ў Красналучку.

Жыхар вёскі Красналучка Валосавіцкага сельсавета Уладзімір Няміра распавядаў аб адкрытым ім камні-следавіку па меры нашага прасоўвання па закінутым полі да аб’екта ўласнага адкрыцця.

-- Няўжо раней ніхто не цікавіўся рэдкім каменем? У Беларусі знойдзена ўсяго сотня следавікоў, а на Лепельшчыне да гэтага часу -- адзін, Поўсвіжсі. Яго дакладней было б называць Залескім, бо знаходзіцца бліжэй да Залесся, чым да Вялікага Поўсвіжа…

[...]

 1 369   Тема: Природа Лепельского края






Темы автора




Последние комментарии




Популярные за неделю








Яндекс.Метрика


НА ГЛАВНУЮ