Звесткі аб аўтары глядзець тут.
(Працяг. Пачатак глядзець тут, папярэднюю частку - тут.)
Сёння дзеці не ведаюць, як гэта хадзіць босымі нават улетку, а ў маім дзяцінстве яны не мелі магчымасці мець абутак і да самых халодных дзён бегалі босымі. І толькі каклі выпадзе сняжок, і зямля пачне прамярзаць, бацькі даставалі з гарышча сплеценыя ўвесну лапцікі або са старых ватовак сшывалі буркі, падшывалі іх падэшвы скурамі жывёлы ці часткамі зношанага дарослага абутку.
Звесткі аб аўтары глядзець тут.
(Працяг. Пачатак глядзець тут, папярэднюю частку - тут.)
Чатырохкіламятровы шлях паміж Валовай Гарой і Барсукамі мы з мамай пераадолелі хутка, бо мне дужа хацелася пабачыць, як у калдобінах перасохлай рэчкі Цягбіцы цёця Лёля з Мішам ловяць вялікіх шчупакоў, калек з жабінымі галовамі і піскуноў. Нават грэблю над забалочанымі берагамі Кесты перабег без дапамогі маці і не паслізнуўся на набрыняных рачной вадой бярвёнах, што складалі насціл грэблі.
Сведения об авторе смотреть здесь.
(Працяг. Пачатак глядзець тут, папярэднюю частку - тут.)
Моё дзяцінства праходзіла ў гады вайны. Дзіцячая памяць зафіксавала шмат эпізодаў ліхалецця. Цэпка ў ёй заселі песні, якія спявалі партызаны падчас наведвання глухой запаведнай вёскі Валова Гара. Праз шмат дзесяцігоддзяў рашыў я аднавіць партызанскі фальклор у пісьмовым выглядзе.
Звесткі аб аўтары глядзець тут.
(Працяг. Пачатак глядзець тут, папярэднюю частку - тут.)
Увечары канца жніўня 41-га году моладзь Валовай Гары па звычцы сабралася на вечарынку ў школе. Смех, жарты, як бы і не было вайны. Ну, вядома, энергія маладых б’е крыніцай, дзесьці яе трэба выплюхнуць. Вось і круцяць пад гармонік польку, лявоніху ды ўсялякія гульні прыдумляюць. А за кіламетр ад чацвёртага шлюзу адпачываюць каля сваіх хат дарослыя.