Звесткі аб аўтары глядзець тут.
(Працяг. Пачатак глядзець тут, папярэднюю частку – тут.)
Пасля вяртання камандзіра партызанскай брыгады Дуброўскага з Вялікай зямлі ўзімку 1943 году, як казаў мой дзед Юзік Шуневіч, усё стала на свае рэйкі. Знікла п’яная аэрадромная каманда, а яго каменданта я ўбачыў толькі праз год, калі партызанскія атрады ішлі на прарыў аблогі ва ўшацкую зону. Забегшы ў хату, той сказаў, што цяпер кіруе ўзводам і яго месца не на гаспадарчых пасадах, а ў баявых падраздзяленнях брыгады, і, выпіўшы конаўку вады з Левановічавай крыніцы, пабег даганяць сваіх байцоў.