Блог Валадара Шушкевiча. Cтраница 102

Всего записей: 2 593   комментариев за месяц: 143, всего: 11 384

14 мая 2012 в 07:10 — 1 год назад


Вандроўныя нататкі старога валацугі

9 мая ездзіў па смарчкі да Усавіцка-Балотніцкага каскаду азёраў. Адным махам апісаў мясцовасць і змясціў на 6-ю старонку тэмы “Прырода Лепельскага краю” пад загалоўкам “Па смаржкі, або У палоне каскаду азёраў”. Які я быў неасцярожны, так назваўшы апісанне той вандроўкі! Няхай бы замест слоў “палон” прымяніў не менш ёмкае і зразумелае -- “атачэнне”. І тады не здарылася б сапраўднага паланення мяне тым лясным масівам. Аднак, як людзі мудра жартуюць, “разумная мысля прыходзіць апасля”.

12 мая. Цягне мяне зноў у лясны масіў, які хавае Усавіцка-Балотніцкі каскад з пяці азёраў, бо мала даследаваў яго. Сядлаю “Дракона” і еду той дарогай, што і тры дні назад. Мінаю дзялянку, дзе смарчкі збіраў -- пакаштаваў іх і досыць. Куляюся лясной дарогай далей па закаскаднай частцы бору. Нечакана колы закапваюцца ў пясчанай каляіне, мякка падаю на міжкаляінавы бруствер. Не пабіўся, але лабавое шкло раскалолася надвое. Першая сёняшняя няўдача.

Шукаю з’езд налева, каб пераехаць рэчку між любымі азёрамі ды паставіць на беразе палатку. Вось і рэчка! Дыхтоўны, хоць і прымітыўны адносна новы мост. Ад старых перапраў толькі гнілыя палі з вады тырчаць. Дно цвёрдае, пясчана-жвіровае. Мелка. У прыямках сноўдаюць маляўкі. Рэчышча звіваецца між балотных сосен. Часта над плынню вісяць упаўшыя хлысты.

[...]

 1 447   Тема: Природа Лепельского края
12 мая 2012 в 20:08 — 1 год назад

'); background-position: left top -50px; " >

Вандроўныя нататкі старога валацугі

Многія жыхары горада і раёна ведаюць урочышча Церамок насупраць адгалінавання ад Мінскай шашы старадаўняга Барысаўскага бальшака, а цяпер дарогі на Латыгалічы і Красналукі. Аднак, хто нарадзіўся ў 60-х гадах і пазней, наўрад ці здагадваюцца, чаму тое месца называецца менавіта Церамком.

[...]

 1 774      2    Тема: Природа Лепельского края
11 мая 2012 в 05:53 — 1 год назад

'); background-position: left top -50px; " >

Вандроўныя нататкі старога валацугі

Ва ўрочышчы Церамок амаль пад самым мостам над Эсай, па якім праносіцца Мінская шаша, з бетоннай трубы бруіцца струмень крынічнай вады неверагоднай празрыстасці і чысціні. Памятаю гэтую крынічку яшчэ з 50-х гадоў мінулага стагоддзя. Тады яна размяшчалася крыху вышэй і выцякала прама са зруба-накапляльніка. З цягам часу накапляльнік перанеслі ніжэй да берага, для яго прыстасавалі бетонавую трубу з глухім зрубам-агалоўкам, каб у назапашаную ваду не траплялі атмасферныя ападкі і пабочныя прадметы. З шашы гэты накапляльнік з агалоўкам прымаецца за крыніцу.

[...]

 1 642      1    Тема: Природа Лепельского края
10 мая 2012 в 08:02 — 1 год назад

'); background-position: left top -50px; " >

Вандроўныя нататкі старога валацугі

Мабыць, кожны лепелец ведае возера злева ад Полацкай дарогі адразу за правым з’ездам на вёску Усавікі. На яго беразе абсталявана зона адпачынку для транспарту. Альтанкі ўкралі. Засталіся стаяць кантэйнер для смецця і біяпрыбіральня. Далей перпендыкулярна шашы размешчаны яшчэ чатыры лясныя возеры. Усіх іх злучае ці то адна невялікая безыменная рэчка, ці пратокі. Азёры назвы не маюць. Для зручнасці першае ахрысцілі Усавікамі ад назвы бліжэйшай вёскі. Крайняе, пятае, возера месціцца ў лясным гушчары бліжэй да вёскі Балотнікі. Таму агулам азёрны каскад я называю Усавіцка-Балотніцкім.Дзве вясны збіраў на шматлікіх дзялянках вялікага ляснога масіву смаржкі. Паехаў па іх і сёлета. Дарог там нямерана праклалі лесанарыхтоўшчыкі. Таму зблудзіў і на ранейшыя грыбныя дзялянкі не трапіў. Ехаў доўга. На гаці цераз вузкае балота зацікавіла вырабленая з пня скульптура. Дойлід -- бабёр.

[...]

 1 370   Тема: Природа Лепельского края
09 мая 2012 в 17:44 — 1 год назад

'); background-position: left top -50px; " >

Цвярозыя развагі старога валацугі

Турыстычная індустрыя Беларусі спахапілася, што ёй не хапае рэгіянальнага брэнда, які б адлюстроўваў сабой усе бакі культурнага жыцця краіны, каб гэтым прыцягнуць як мага больш гасцей і турыстаў. Нават датрумкалі босы ад турызму, што такім брэндам павінен стаць менавіта Цмок -- тое, што ў рускай міфалогіі Змей Гарынавіч, паўднёва-ўсходне-азіяцкай -- Дракон, англійскай -- Лахнеская Пачвара. А заштампаваныя лебедзі, бусел, зубр, чырвона-зялёны сцяг, саветызаваны герб і да т.п. будуць адыгрываць нулявую ролю. Толькі навізна патрэбная, і толькі выключна Цмок.

Лепельшчыне сам лёс, а дакладней слынны сын беларускага народа Валадар Караткевіч, наканаваў мясцовы брэнд. Гэта ён яшчэ ў 1965 годзе ў гістарычным рамане “Хрыстос прызямліўся ў Гародні напісаў, што на Лепельскім возеры “За адну ноч на водмелях тых яшчураў, тых цмокаў знайшлі сорак, ды палова таго хісталася на фалях, як плаваючыя выспы. Ды другой раніцай знайшлі яшчэ крыху менш паловы таго, што выдахла ў першую ноч. А яшчэ праз ноч усплыў самы вялікі. Адзін”. Вось адкуль трэба адштурхоўвацца ў пошукаў брэнда, а не ад “жоўтых гарлачыкаў” ды “сівых валуноў”, якіх у кожным раёне хоць гаць гаці.

Я апярэдзіў беларускіх турбонзаў і яшчэ перад Новым 2012 годам пачаў ганяцца за выжыўшымі Цмокамі. Дарэмна прывабліваў яго півам у возеры Дракона (тэкст “Возера Дракона” на 1-й старонцы тэмы “Прырода Лепельскага краю” раздзела “Отклік”).

[...]

 1 595      4    Тема: Природа Лепельского края
09 мая 2012 в 00:42 — 1 год назад


У вандроўныя нататкі старому валацугу

 У даўнiя часы Лепельскае возера кiшма кiшэла ўсякiмi гадамi i цмокамi. Ды за кароткi час яны чамусьцi згiнулi. Вымерла ўсё iхняе пачварнае племя, але адзiн з iх усё ж такi застаўся жыць, хоць усплыў на паверхню вады разам з усiмi. Вельмi шмат бяды чынiў ён людям навакольных вёсак i горада. Кожны дзень патрабаваў сабе ў ахвяру юнака цi дзяўчыну выключна несямейных. Людзi малiлi бога пазбавiць іх ад такой навалы, але адной мальбы было недастаткова. Каб утаймаваць ненажэрнага Цмока, неабходна была сiла, якая ствараецца з добрых людскiх учынкаў. I калi такой сiлы назбiралася дастаткова, бог пакіраваў да Цмока анёлаў, якiя здолелi закаваць яго жалезнымi ланцугамi ў каменныя кайданы. З таго часу Цмок нарэшце суняў свой апетыт. Закаваны, перастаў патрабаваць ахвяру i харчуецца моцай дурных людскiх учынкаў. Калi такой нездаровай моцы назапашваецца дастаткова, каб закаванаму Цмоку падняцца з дна возера, ён забірае да сябе цi рыбака, цi купальшчыка. Але зрэдку ён бывае i лагодным, можа дапамагчы добраму чалавеку цi дзiцяцi i выштурхнуць яго на бераг возера, калi той тоне. Дрэнныя людскiя ўчынкi паступова раз’ядаюць металiчныя ланцугi, i можа так здарыцца, што Цмок вызвалiцца ад каменных кайданоу i учынiць шмат бяды.

Цмока можна ўбачыць сярод ночы ў поўню, ранiцай цi ўвечары, падчас гадавых святаў: Купалля, Вялiкадня, Калядаў, калi ўсе нячысцiкi iмкнуцца нашкодзiць святкаванню.[...]

 1 499   Тема: Природа Лепельского края
06 мая 2012 в 11:40 — 1 год назад


Вандроўныя нататкі старога валацугі

Імчыць транзітнік на Мінск. Імчыць транзітнік з Мінска. Шлях далёкі. Дзе спыніцца адпачыць, калі леснікі ўсе пастаўленыя самімі ж альтанкі разбурылі, каб адпачывальнікі ля іх не смецілі? Лепшага месца, чым пад узбярэжным дубам не знайсці -- прырода там дух захоплівае. Як жа адшукаць той эдэм?

Адрэзак Мінскай шашы паміж прыпынкамі “Верабкі” і “Рудня”. Перад закругленнем асфальту ля апошняга ўлева скочваецца слаба накатаная дарога. У гэтым месцы Эса сама болей набліжаецца да аўтатрасы -- нейкіх пару соцень метраў іх падзяляюць.

Прасёлак бяжыць левым берагам ракі. Праз метраў трыста ён заканчваецца ля старога разлапістага дуба. У яго засені можна атабарыцца, паставіць палатку, зладзіць пікнік. Побач -- абрыў. Аб яго плешчацца хвалістая плынь Эсы. Купайся! Балдзей! Толькі рыбу не вудзь, бо Эса -- рака бязрыбная.

[...]

 1 339     1    Тема: Природа Лепельского края
04 мая 2012 в 21:07 — 1 год назад

'); background-position: left top -50px; " >

Вандроўныя нататкі старога валацугі

Даведаўся ад рыбакоў, што на сажалцы, размешчанай паблізу асфальта-бетонавага завода, водзяцца ратаны. Яны заглытваюць прынаду глыбока і могуць укусіць за палец пры выцягванні кручка. Злазіў у інтэрнэт. Прачытаў, што ратаны завезены з Кітая ў якасці акварыумнай рыбкі. У нашы вадаёмы трапілі менавіта з акварыумаў. Від новы. Называюцца так з-за вялізнага рота, напоўненага мноствам маленькіх зубоў. Драпежнікі. Ядуць малявак іншых рыб, вадзяных жучкоў, п’явак, палонікаў. Канібалы -- не грэбуюць і сваім патомствам. У вялікіх вадаёмах самі становяцца ахвярай іншых драпежнікаў. Асабліва западае на ратанаў акунь.

На ратанаў!

Раніцай ускочыў на “Дракона” і рвануў на тую сажалку. Праз паўкіламетра агледзеўся, што вуды за спіной няма -- забыўся. У галаве выдаю мацюк ды вяртаюся па галоўны рыбацкі рыштунак.

Па Аршанцы да сажалкі 5,7 кіламетра, праз Жарсцвянікі -- 4,3. Выбіраю бліжэйшую дарогу. Не даехаўшы да вытаўчанага рыбакамі месца, бягу да берага, каб сфатаграфаваць выйшаўшага на сушу лебедзя. Ён злосна шыпіць на мяне і кідаецца ў ваду.

[...]

 1 550     1    Тема: Природа Лепельского края
03 мая 2012 в 21:02 — 1 год назад

'); background-position: left top -50px; " >

Вандроўныя нататкі старога валацугі

Сусед прынёс мне міску акунькоў. Сказаў, што гэта самыя меншыя з шасці кілаграмаў, што навудзіў у Нюльскай пратоцы. Факт я наматаў на вус…

…З асфальту перад Бораўнам звярнуў да возера Нюля. Краявід -- век глядзі! Прасёлачная дарога пабегла ўніз, у лагчыне раздвоілася -- да возера і ў адваротны бок. Падаўся берагам, аднак вялікая вада заліла сцежку. Вярнуўся.

Другая дарога вывела на сабе падобную з Бораўна да Улы. Павярнуў на адгалінаванне ўлева. Павіхляўшы па лесе, выскачыў да Нюлі. Пакуляўся па баравых узгорках і вылецеў на бераг Улы ўжо за вусцем пратокі з возера. Месца для рыбалкі цудоўнае. Закіну.

Больш за паўгадзіны сядзеў на беразе дарэмна, потым падаўся да вытоку пратокі. Адразу хтосьці дзюбнуў за кручок, нават чарвяка аб’еў. Тры іх скарміў, а нікога не падчапіў. Склаў вуду і рушыў да вусця пратокі. Яна нядоўгая -- з паўкіламетра. Ракой выглядае ўвесну, а ўлетку яе можна ў шортах перайсці.[...]

 1 419      2    Тема: Природа Лепельского края
02 мая 2012 в 17:36 — 1 год назад

'); background-position: left top -50px; " >

Вандроўныя нататкі старога валацугі

Працяг. Пачатак  "Река без устья, или Природа при царизме и коммунизме".

Першым майскім днём падаўся ў працяг свайго настальгічнага падарожжа, якое пачаў на Вялікдзень. У Верабках пераскочыў трубапераезд над пустым рэчышчам Бярэшчы, з якога абавязкова нехта зваліцца ў былую раку, бо дажджы размылі схіл. Перад мостам над Верабскім каналам павярнуў налева. Канал, запоўнены паводкай, здаецца грозным, хуткаплынным і глыбокім. Роўная бы страла дамба праз нейкіх паўкіламетра прывяла да месца, дзе на мяжы 18 і 19 стагоддзяў цар Павел узвёў плаціну, каб захаваць нізоўі Бярэшчы.

Да былога адгалінавання Верабскага спрамляльнага канала ад Бярэшчы застаецца яшчэ столькі, але ехаць туды сэнсу няма, бо ад месца, адкуль было запланавана знішчыць саму Бярэшчу пры распрацоўцы праекта будаўніцтва торфаўчастка “Бярэшчанскі мох” у сярэдзіне 70-х гадоў мінулага стагоддзя, і следу няма.[...]

 1 506     1    Тема: Природа Лепельского края
01 мая 2012 в 23:14 — 1 год назад

Людскія звароты да старога валацугі

"Валацуга, данясі да грамадскасці мой зварот да цябе! -- прасіла лепяльчанка наташка Седзіна. -- Данясі да грамадскасці яго. Можа мае словы трапяць на вочы ці ў вушы адказным за ахову прыроды. Трэба ж неяк ратаваць зямлю нашу ад манкуртаў!" Паслухаўся я Наташу. Вось што ад яе пачуў:

"У пагодлівы выхадны вырашылі са знаёмай Крысцінай Суворавай прагуляцца. Маршрутам выбралі лясную дарогу, што вядзе ад возера Святога да азёраў Вялікая і Малая Люсеніцы.

Нядоўга нас цешыў вясновым абуджэннем навакольны бор. Як толькі зайшлі ў яго, так і пачалі натыкацца на смецце. Пластыкавыя бутэлькі, рознага кшталту ўпакоўка, прадметы невядомага прызначэння… Настрой сапсаваўся. Бераг Вялікай Люсеніцы засмечаны болей за лясное наваколле.

Узяліся збіраць смецце ў кучкі. Некалькі іх склалі, каб адразу ў вочы кінуліся – раптам леснікі ўбачаць і вывезуць. А самі падумалі: каб стаялі тут кантэйнеры, дык адпачывальнікі скідвалі б смецце туды. Ставяць жа кантэйнеры на гарадскім пляжы, на берагах Святога, Шчыбата, Усавікаў, Сверзна, Негразы. Чаму б не прывезці іх і на Люсеніцу? Праўда, чыста там, дзе не смецяць, а гэта ўжо залежыць ад выхаванасці чалавека.

Па шляху назад мы паўз дарогу яшчэ некалькі смеццевых кучак склалі. Цяпер справа за лесаахоўнікамі – вывозьце".

Занатаваў маналог Ваўчок ВАЛАЦУЖНЫ (Валадар ШУШКЕВІЧ). 2012 год. ЛЕПЕЛЬ.

[...]

 1 289   Тема: Природа Лепельского края
28 апр 2012 в 16:00 — 1 год назад


У скарбонку старому валацугу

Вёска Губіна. Побач два возеры – Макараўскае і Мелкае. Яны славіліся ракамі і вялізнымі карасямі. Аднак вёска знакамітая не вадаёмамі. Стаіць у яе цэнтры разбураны касцёл. Ведаю яго з дзяцінства і быў сведкам разбурэння культавага збудавання.

[...]

 1 435   Тема: Природа Лепельского края
27 апр 2012 в 07:06 — 1 год назад

'); background-position: left top -50px; " >

Вандроўныя нататкі старога валацугі

Пяцёра лепельскіх турыстаў плаўна націскалі на педалі веласіпедаў — ехалі пад Юшкі. Аднак на гэты раз у дарогу іх клікаў не кліч вандраванняў, а намер правесці дабрачынную акцыю па добраўпарадкаванні крыніцы, якая струменіць чысцюткую артэзіянскую ваду з-пад лясной берагавой кручы ў халодную Эсу паміж Мінскай шашой і вёскай Юшкі. Таму замест рукзакоў на багажніках ляжалі рыдлёўкі ды сякеры.

Пра існаванне гэтай крыніцы турысты даведаліся некалькі гадоў таму з публікацыі ў “Лепельскім краі”. З’ездзілі туды ў вандроўку, пакаштавалі сцюдзёнку. Настолькі яна спадабалася, што сталі спецыяльна прыязджаць да крыніцы па пітную ваду на харчовыя патрэбы. На свае вочы бачылі, як забруджваецца тэрыторыя вакол крынічкі, растоптваюцца выкапаныя ў пясчанай кручы ўсходы, бурацца прымітыўныя парэнчы. З часам выспела рашэнне сабрацца і навесці на крынічцы парадак.[...]

 1 776   Тема: Природа Лепельского края
26 апр 2012 в 20:04 — 1 год назад


Вандроўныя нататкі старога валацугі

Смолзаводам велічна называлі ў Гадзіўлі смалакурню, якая дзейнічала там аж да пачатку 70-х гадоў мінулага стагоддзя. Для невялікай вёскі прадпрыемства было даволі значнае, на ім працавалі мужыкі з далёкіх навакольных вёсак. З’язджаліся на працу на веласіпедах, матацыклах, вазах, ішлі пехатой. Адзіным транспартам смалакурні быў стары грузавік Івана Хамічонка, які развозкай рабочых не займаўся, а выконваў строга вытворчыя заданні — падвозіў бярозавыя пацурбалкі — дровы для апальвання катла, карчы для выганкі шкіпінару, адвозіў гатовую прадукцыю на склад у лепельскае прадстаўніцтва Полацкага хімлясгаса. Праўда, Іван Хамічонок вазіў і рабочых на лясныя аб’екты, скажам, на пагрузку карчоў. Ды і што грэх утойваць, выконваў транспартныя паслугі для гадзіўлян і жыхароў многіх навакольных вёсак, за што вадзіцеля з павагай называлі Маркавічам.

Распавяду пра ўвесь вытворчы працэс на Гадзіўлянскай смалакурні, паколькі пасля дзесяці класаў працаваў там ачышчальнікам і грузчыкам карчоў — галоўнай сыравіны для прадпрыемства. А грошы мне і майму двайному цёзку Воўку Шушкевічу патрэбныя былі для паездкі ў Новарасійск, дзе правадніцай на цягніку працавала яго цётка Волька.[...]

 1 782     1       1    Тема: Природа Лепельского края
25 апр 2012 в 17:31 — 1 год назад

'); background-position: left top -50px; " >

Адвячоркам Васіль Хацкевіч, Анатоль Хаванскі, Аляксандр Саўчанка і Вольга Ганчар з дачкой-шасцікласніцай Аняй выехалі на веласіпедах у бок Ушачаў па старой Полацкай дарозе. Ехалі ў вёску Бычкі – на радзіму Васіля Быкава. Суправаджаю турыстаў на матацыкле “Мінск”, які называю “Цмокам”.

На Ушаччыне праводзіцца рэканструкцыя дарогі Ушачы – Лепель. Работы набліжаюцца да завяршэння. Пакладзены асфальт. Жвіроўкі засталося ўсяго 3,2 кіламетра – адДвор-Жараў і за адгалінаванне на Жары.

Спыніліся толькі на адгалінаванні дарогі ў санаторый “Лясныя Азёры”, каб абмеркаваць, дзе атабарыцца на начлег.

Уважліва вывучылі карту-двухкіламетроўку. Найлепшым месцам выбралі возера Завячэлле, якое хаваецца ў лесе непадалёк ад дарогі і цягнецца да самых Ушачаў.[...]

 1 540   Тема: Природа Лепельского края
24 апр 2012 в 20:40 — 1 год назад

Вандроўныя нататкі старога валацугі

"Сельская газета" за 8 декабря 1989 года

НЕВОДЫ-ГУБИТЕЛИ

Видел, как рыбаки из Лепельского рыбхоза ловили в озере Боровенском утопленника. Окружиди водоём неводом, включили лебёдку. Заодно и рыбу выбирают -- не задаром же работать. Пускай бы. Только вот возмущаются многочисленные наблюдатели: слишком мелкая ячейка в неводе. Даже мелкая уклейка запутывается. Но её не выбирают. Наматывают на мотовило, превращают в кашу. А за удочку любителя-одиночку штрафуют…

Мало того. Ещё из Новолукомля приедут на лепельские озёра рыбаки. А у них не невод -- трал. Даже клопов озёрных вытаскивает.

Неудивительно, что рыбаки из рыбхоза увольняться начали -- рыбу выловили, заработка нету.

Где же логика? Где правда? Где закон?

***[...]

 1 381     1       4    Тема: Природа Лепельского края
23 апр 2012 в 00:45 — 1 год назад

Вандроўныя нататкі старога валацугі

Канец 80-х. На матаролеры “Туліца” прыязджаю на часовую верталётную пляцоўку, размешчаную на меліяраванай плошчы за вёскай Свядзіца. Запраўшчыкі з сельгасхіміі запраўляюць верталёт мінеральнымі ўгнаеннямі і той распыляе іх над полем. А поле рэжуць загнаная ў канал рака Свядзіца і шматлікія каналы, што ў яе ўпадаюць.

Напісаў нататку ў раённую газету “Ленінскі сцяг” пад загалоўкам “З верталёта -- у раку”. І пачалося!

У рэдакцыю прымчала начальніца станцыі аховы раслін Ліля Тышкевіч. Паказвае мне і рэдактару Васілю Хаванскаму тлумачальныя запіскі запраўшчыкаў верталёта. Прозвішча аднаго запомніў -- Шах з вуліцы Сянной. У іх напісана: “Да нас пад’ехаў на матаролеры нейкі чалавек. Спытаў, чым запраўляем верталёт. Мы адказалі. Ад яго даносіўся пах спіртнога”.[...]

 1 407     1       2    Тема: Природа Лепельского края
21 апр 2012 в 23:53 — 1 год назад

'); background-position: left top -50px; " >

Путевые заметки старого бродяги

Необычное пополнение получил в этом году дендропарк. В рамках ежегодной акции «Неделя леса-2012» работники лесхоза решили заложить аллею из 65 туй в дендропарке и присвоить ей имя 130-летия со дня рождения Якуба Колоса и Янки Купалы. Примечательно, что такой чести классики белорусской литературы удостоились в Год книги.[...]

 1 537   Тема: Природа Лепельского края
16 апр 2012 в 00:15 — 1 год назад


Ностальгические заметки старого бродяги

Каждый водоток имеет исток и устье. А бывают реки без устья? Правильно! Амударья и Сырдарья не достигают Аральского моря, так как их воду разбирают в среднем течении на хозяйственные нужды. От того и самое большое озеро мира исчезает с лица земли из-за отсутствия пополнения, берега отодвинулись от прежних очертаний на десятки, а то и сотни километров. Бывшие порты Муйнак, Жуанбалык, Аральск, Казахдарья превратились в города-призраки среди пустынь Кызылкум и Каракумы.

Есть реки без устья на Лепельщине? Правильно! Это река Береща, которая берет начало из одноименного озера и исчезает в среднем течении, отдав свою воду Веребскому каналу. Только делает она это не по своей воле, а в соответствии с конкретным волюнтаристским решением строителей светлого коммунистического будущего.

Место былого слияния Берещи и Эсы вблизи комплекса придорожного сервиса "Гостинный двор".

[...]

 3 139      13    Тема: Природа Лепельского края
31 мар 2012 в 18:27 — 1 год назад

'); background-position: left top -50px; " >

Вандроўныя нататкі старога валацугі

Калі ад Лепеля ад’ехацца на пяць кіламетраў у бок Мінска, злева позірку паўстане комплекс прыдарожнага сэрвісу Юрыя Мацешы. Гэта ведаюць усе. Аднак не ўсе, асабліва моладзь, не ведаюць, што на тым месцы калісьці існавала гарадская звалка. І яшчэ меней людзей ведае, што насупраць прыдарожнага сэрвісу знаходзіцца захаванне лепельскіх яўрэяў, якія не паспелі ці не пажадалі пакінуць родны кут і ўцячы далей ад фронту.

Месца расстрэлу гітлераўцы выбралі цудоўнае -- абапал баравой верацяі сцеляцца адносна сухія балоты. Грыбоў там да гэтага часу процьма. У нізінах шмат чарніц.

Нябожчыца з Верабак Вера Азаронак узгадвала, як стала сведкам расстрэлу чарговай групы людзей. Выпусцілі верабчанаў з лепельскай турмы за некалькі дзён да прыходу савецкіх войскаў. Пехатой дабіраліся да Верабак Барысаўскім бальшаком. Перад Чарнаруччам пачулі стрэлы. Да іх было з паўкіламетра. Падпаўзлі, каб пацікавіцца, што адбываецца. Убачылі шэраг схуднелых людзей перад ямай. Варожыя салдаты ў іх стрэлілі з аўтаматаў. Небаракі пападалі ў магілу. На іх месца павялі наступную партыю. Верабчане з-за страху вярнуліся на Барысаўскі бальшак.[...]

 1 390   Тема: Природа Лепельского края
26 мар 2012 в 19:34 — 1 год назад


Вандроўныя нататкі старога валацугі

Часта даводзілася чуць, як безвынікова шукалі камень-следавік, арыентуючыся на ўказальнік на дарожным знаку, пастаўленым збоку Аршанкі насупраць вёскі Залессе. Справа ў тым, што першапачаткова дарожны знак “Славутасць” стаяў за паваротам на Следавік. Таму шукальнікі траплялі не на той лапік поля. Сёлета знак перанеслі на патрэбнае месца. Камень з адбіткамі чалавечай нагі і слядоў хатняй жывёлы трэба шукаць наступным чынам.

Перад адгалінаваннем ад Аршанкі дарог на асфальтавы завод і вёску Залессе стаіць дарожны знак “Славутасць” з надпісам “Камень-следавік”.

Насупраць адгалінавання, за прыдарожнымі дзвюмя соснамі, ёсць правы з’езд на вузкае поле.[...]

 1 600      3    Тема: Природа Лепельского края
24 мар 2012 в 23:18 — 1 год назад


Вандроўныя нататкі старога валацугі

Галоўнай ідэяй вясновага цыклу народных святаў была ідэя адраджэння і аднаўлення прыроды. Вясной пачынаюцца самыя адказныя сялянскія работы: ворыва, сяўба, выган жывёлы ў поле. Абуджэнне прыроды пасля працяглай зімовай спячкі патрабавала аднаўлення чалавека. Ён імкнуўся ачысціць сваю душу, падрыхтаваць арганізм да пераходу на новую ежу, а таму ў гэты дзень наядаўся ўдосталь.

На Лепельшчыне “Гуканне вясны” стала традыцыяй. Сёлета мясцовыя краязнаўцы, турысты, чальцы Народнага фальклорнага клуба “Кругаверць” месцам урачыстага знішчэння зімы і закліку вясны вярнуць прыроду да жыцця выбралі гарадскі востраў, дзе Эса злучаецца з Лепельскім возерам.

Гары-гары, зіма-ненавісніца!

[...]

 1 785   Тема: Природа Лепельского края
22 мар 2012 в 16:43 — 1 год назад

Вымушаныя нататкі старога валацугі

Гэты тэкст у рэдакцыю “Лепельскага краю” прынёс ураджэнец Верабак, а цяпер лепяльчанін Коля Тухта. Аднак з ідэалагічных меркаванняў публікацыя да друку не дапушчана. Прычына ў тым, што апісаная таямнічая тройца чырвонаармейцаў, якая чыніла расстрэлы мясцовых партызанаў, была аператыўнай групай “Дружная” капітана дзяржбяспекі Д. Фралова, закінутай у тыл для ліквідацыі камбрыга Камінскага – камандзіра Рускай вызваленчай народнай арміі. З 12 кастрычніка 1943 года фралоўцы асталяваліся ў лагеры партызанскай брыгады імя Сталіна.

Прыхаваная праўда аб вайне

Мой бацька Сцяпан Тухта з Верабак быў разведчыкам у партызанскай брыгадзе імя Сталіна, якая знаходзілася ў вёсцы Вокана. Ад яго я даведаўся аб невядомым пахаванні часін вайны на верабскай аселіцы. Пераказваю тую гісторыю.

Аднойчы стомленая група партызанаў-падрыўнікоў вярталася з дыверсіі на чыгуначным пераездзе на дарозе Сянно – Бурбін. Стомленыя маршам дыверсанты спыніліся ў Верабках, каб у цемры не блукаць па непраходнай багне Бярэшчанскай поймы. Занялі дзве хаты. Ляглі на падлозе. Але не паспелі звесці вочы, як пачулі звонку жаночы голас:

-- Сыночкі вы нашы! Нарэшце мы вас дачакаліся.[...]

 1 398   Тема: Природа Лепельского края
21 мар 2012 в 16:45 — 1 год назад


Вандроўныя нататкі старога валацугі

Ехалі транзітам скрозь вёску Залессе матырынскае. Ля адной хаты міжволі спыніліся – настолькі прыцягнула ўвагу арыгінальнае аздабленне двара. Уваходная брама, пальмы, клумбы, гараж, прыбіральня зроблены з пластыкавых бутэлек. Дэкаратыўныя малыя архітэктурныя формы выдатна дапаўняюць крушні ля іх. Быццам у рай трапілі.

-- Гэта ж трэба было столькі піва напіць!

-- Не столькі бутэлек выпіта, колькі муж Аляксандр назбіраў ля дарог, на пустках, звалках, у лесе, -- кажа гаспадыня Людміла Шумель. – Як убачыць, так і валачэ дахаты. Прымяненне ўтылю самі вынаходзім. Вынік перад вамі. Часу на тое хапае – ваенныя пенсіянеры мы. У Новалукомлі кватэру маем. Аднак па выхадзе на пенсію не сталі шукаць працу, а вядзём гаспадарку на мужавай радзіме.

Любяць людзі прыгожае. І навакольнаму асяроддзю карысць – смецце прыбіраюць.

[...]

 1 462      3    Тема: Природа Лепельского края
20 мар 2012 в 17:34 — 1 год назад


Вандроўныя нататкі старога валацугі

Сфатаграфаваны не вясновы гай, які яшчэ не паспеў апрануцца ў лістоту, а наганяючы журбу засохлы гушчар, лісце ў якім ніколі не з’явіцца, а дрэвы гэтыя – засохлыя ствалы былых алешын, бяроз і асін. З цягам часу камлі перагніюць, і яны ўпадуць у новаўтворанае балота. Віноўнікі гэтага прыроднага разбурэння – бабры. Перагарадзілі яны плацінай рэчку-ручай, што бяжыць з-пад вёскі Доўгае паўз вёску Косцінка ў возера Заружань. Утварылася вадасховішча, якое больш нагадвае запоўненае вадой балота. Карэнішчы дрэў затопленага гаю ад празмернага пераўвільгатнення, быццам тыя пакаёвыя кветкі, згнілі, а ствалы засохлі.

Побач са знішчаным гаем знаходзіцца невялікая выспа. Раней яе сядлаў чысты асінавы гай, які часта любілі засяляць чырвонагаловыя падасінавікі. Цяпер з выспы тырчаць толькі вострыя пні. Асіны спілавалі зубатыя звяры і сцягнулі на плаціну. А тыя, што не спатрэбіліся, ляжаць, паваленыя крыж на крыж, утвараючы непраходны хлуд.[...]

 1 499      1    Тема: Природа Лепельского края






Темы автора




Последние комментарии


Мемуар 101. ДОРОГА В ШКОЛУ  — 2 недели назад  — SeRJ


Популярные за неделю








Яндекс.Метрика


НА ГЛАВНУЮ